(перевод приведен ниже)
19 чэрвеня – 85 гадоў з дня нараджэньня Васіля Быкава, вялікага беларускага пісьменьніка, грамадзкага дзеяча, які стаяў ля вытокаў апошняга нацыянальнага Адраджэньня.
Заснавальнік БНФ Зянон Пазьняк кажа, што Васіль Быкаў адыграў вялікую ролю ў аднаўленьні Незалежнасьці Беларусі
Пазьняк: “Як толькі падумаю пра Быкава – пачынаецца шчымленьне душы. Гэта таму, што хацелася б, каб Быкаў быў пастаянна. У ім вымоўнае супадзеньне вялікага пісьменьніка, вялікай асобы і народнага лёсу цэлага пакаленьня. Прачытаўшы "Доўгую дарогу дадому", дзе Быкаў апісвае беднае, галоднае сваё дзяцінства пад бальшавіцкай акупацыяй, потым вайну, якую ён прайшоў разам з фронтам "ад званка да званка" , цяжкія пасьляваенныя гады, – стала зразумела, што ён ўвабраў усё гэта ў сваёй душы. Але змрочная рэчаіснасьць не зламала, не агрубіла яго, бо меў ён прыроджаныя якасьці інтэлігентнай натуры і здаровага сэнсу. Гэта – тое, што ў цяжкіх варунках даецца чалавеку як дар Духа Сьвятога. У гэтым ёсьць і прырода яго таленту, і прырода мудрасьці. Аснова, урэшце, яго літаратурнага экзыстэнцыялізму.
Веліч яго як пісьменьніка адлюстраваная ў яго творах, вобразах, ідэях, карцінах народнай рэчаіснасьці і лёсах народнага жыцьця. Гэта пісьменьнік сапраўды народны і беларускі.
Веліч яго асобы адбілася ў яго гістарычным выбары.
Калі вырашаўся лёс нацыі і будучыні Беларусі, ён, ужо немалады, стаў у шэрагі змагароў Народнага Фронту. Стаў сьмела, без папроку і сумневу, і разам з усімі адчуў радасьць найвялікшай падзеі стагодзьдзя – здабыцьцё і вяртаньне дзяржаўнай Незалежнасьці Беларусі. Яго бескампрамісная народная адраджэнская пазыцыя прыцягвала да яго добрых людзей. І адначасна яна дэмаскавала фальшывасьць шмат якіх афіцыйных асобаў, што займаліся словаблудзтвам і няшчыра сьпявалі яму хвалу. Гістарычны выбар Быкава скрышталізаваў, ачысьціў адносіны да яго творчасьці. Усё сьветлае – пайшло з Быкавым. Уся дрэнь – адпала, засталася сама з сабой.
У вольнай, сьветлай Беларусі будуць стаяць помнікі вялікаму пісьменьніку, будуць плошчы і вуліцы, названыя яго імем, будуць бібліятэкі яго імя, і памяць пра яго будзе вечнай”.
Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін быў бліжэйшым сябрам Васіля Быкава.
Барадулін: “Быкаў для мяне быў, ёсьць і застаецца і братам, і бацькам, і старэйшым таварышам. Быкаў для мяне – ўсё. Таму што як ня стала Быкава, я застаўся адзін. А Быкаў для Беларусі – гэта прарок, апостал нацыі. Па Быкаву ведаюць Беларусь ва ўсім сьвеце. У літаратурным сьвеце, грамадзкім сьвеце. Я думаю, яшчэ будзе адзначацца і стагодзьдзе Быкава, і двухсотгодзьдзе, таму што там, дзе Быкаў – там Беларусь”.
Прычыну ўсясьветнай папулярнасьці беларускага пісьменьніка сфармуляваў паэт Уладзімер Някляеў:
“Адным можа быць з галоўных адчуваньняў Васіля Быкава, гэтага буйнейшага мастака сучаснасьці, было адчуваньне трагізму існаваньня чалавека ў сьвеце, няўмольнасьці ягонага сыходу. Гэта ўсе мы адчуваем, але выпісаць гэта так, як выпісаў Васіль Уладзімеравіч, каб гэта не было банальнасьцю, проста ведамі пра тое, што як ты зьявіўся, так і сыдзеш, а сапраўднай літаратурай, сапраўдным мастацтвам, удалося ў нашай літаратуры толькі яму аднаму. Ужо толькі сыходзячы з гэтага ён сапраўды — вялікі пісьменьнік, і кожны з нас, хто тут прысутнічае, і хто хоць аднойчы ў жыцьці яго бачыў, зь ім размаўляў, можа лічыць сябе шчасьлівым. Я лічу сябе шчасьлівым”.
па матарыялам www.svaboda.org
19 июня – 85 лет со дня рождения Василя Быкова, великого беларуского писателя, общественного деятеля, который стоял у истоков последнего национального Возрождения.
Основатель БНФ Зенон Позняк говорит, что Василь Быков сыграл большую роль в восстановлении Независимости Беларуси.
Позняк: «Как только подумаю про Быкова – начинает щемить душу. Это потому, что хотелось бы, чтобы Быков был постоянно. В нем исключительное совпадение великого писателя, великой личности и народной судьбы целого поколения. Прочитав «Долгую дорогу домой», где Быков описывает бедное, голодное свое детство под большевистской оккупацией, потом войну, которую он прошел вместе с фронтом «от звонка до звонка», тяжелые послевоенные годы, - стало понятно, что он вместил это все в свою душу. Но мрачная реальность не сломала, не огрубила его, так как имел он прирожденные качества интеллигентной натуры и здравого смысла. Это – то, что в тяжелых обстоятельствах дается человеку как дар Духа Святого. В этом есть и природа его таланта, и природа мудрости. Основа, наконец, его литературного экзистенциализма.
Величие его, как писателя, отражено в его произведениях, идеях, картинах народной действительности и судьбах народной жизни. Это писатель действительно народный и беларуский. Величие его личности отразилось в его историческом выборе.
Когда решалась судьба нации и будущего Беларуси, он, уже немолодой, стал в ряды борцов Народного Фронта. Стал смело, без упрека и сомнения, и вместе со всеми ощутил радость величайшего события столетия – приобретение и возвращение государственной независимости Беларуси. Его бескомпромиссная народная возрожденческая позиция притягивала к нему добрых людей. И одновременно она демаскировала фальшивость много каких официальных особ, что занимались словоблудием и неискренне пели ему хвалу. Исторический выбор Быкова кристаллизовал, очистил отношение к его творчеству. Все светлое –пошло с Быковым. Вся дрянь – отпала, осталась сама с собой.
В свободной светлой Беларуси будут стоять памятники великому писателю, будут площади и улицы, названные его именем, будут библиотеки его имени, и память о нем будет вечной».
Народный поэт Беларуси Рыгор Барадулин был ближайшим другом Василя Быкова. Бородулин: «Быков для меня был, есть и остается и братом, и отцом, и старшим товарищем. Быков для меня - всё. Потому что, как не стало Быкова, я остался один. А Быков для Беларуси – это пророк, апостол нации. По Быкову знают Беларусь во всем мире. В литературном мире, общественном мире. Я думаю, еще будет отмечаться и столетие Быкова, и двухсотлетие, потому что там, где Быков – там Беларусь».
Причину мировой популярности белоруского писателя сформулировал поэт Владимр Некляев:
«Одним может быть из главных ощущений Василя Быкова, этого крупнейшего художника современности, было ощущение трагизма существования человека в мире, неумолимости его ухода. Это все мы ощущаем, но описать это так, как описывал Василь Владимирович, чтобы это не было банальностью, просто знаниями о том, что как ты появился, так и уйдешь, а настоящей литературой, настоящим искусством, удалось в нашей литературе только ему одному. Уже только исходя из этого он действительно – великий писатель, и каждый из нас, кто тут присутствует, и кто хоть однажды в жизни его видел, с ним разговаривал, может считать себя счастливым. Я считаю себя счастливым».
па материалам www.svaboda.org