Литературный Клуб Привет, Гость!   С чего оно и к чему оно? - Уют на сайте - дело каждого из нас   Метасообщество Администрация // Объявления  
Логин:   Пароль:   
— Входить автоматически; — Отключить проверку по IP; — Спрятаться
А правда светит и в домах,
Где стены чёрный дым коптит.
Она лишь с тем, кто сердцем чист.
Эсхил
Dobry dziadźka Han   / Па-беларуску
Hail, людзі!
“...усе адносна, не хвалюйся дарма...” (Уліс)
(з перапіскі - развагі наконт "дзяцей смутнага часу")

Смутны час? Шчыра кажучы, у мяне няма думак на гэты конт... Аніякіх. Для мяне гэта ня пытаньне. Ня тое, што не актуальнае, альбо менавіта зараз не займае, а ўвогуле – ня пытаньне.
Дзеці смутнага часу? Маеш час – не дазваляй часу, каб ен меў цябе! Я ведаю, што па вялікаму рахунку якасна нічога ня зьменіцца, якія б перамены не адбываліся. А гэты край – “вечна няшчасны”, як той сьпяваў, тут заўжды “смутны час”. Бо, напэўна, гэта нармальна для гэтых мясьцін? Але перамены будуць, незалежна ад таго хацім мы альбо не. Перамены заўжды адбываюцца, ў той ці ў іньшы бок. Зьменьлівасьць есьць ўласьцівасьцю самога паняцьця часу. Да ўлады ў чалавечым грамадстве на зьмену былым прыйдуць новыя злодзеі, вялікія ці дробныя. Можна бясконца разважаць можам ці ня можам “аддаць Сьвет”, аднак неабходна проста зразумець, што ад нас гэта не залежыць. Сьвет й час не належаць людзям, яны не маюць улады над імі. Але есьць верны накірунак паводзінаў, якога трэба прытрымлівацца ва ўсіх абставінах.
А калі, ўсе ж, такім чынам разважаць пра часы, дык якога часу дзіцем мне сябе лічыць? Я, напэўна, нават маю выбар у гэтым сэнсе: застойна-савецкага часу, перебудоўна-савецкага часу, пост-савецкага (т.зв. “незалежнага”) часу, нарэшце, пост-пост-савецкага часу. Але не жадаю аніякага. Мне гэтага ня трэба. Пакуль я жыву – існуе толькі МОЙ час, адзіны. І есьць адзіна верны накірунак паводзінаў, якога трэба прытрымлівацца.
Кажуць, часоў, каб жыць ня выбіраюць, яшчэ кажуць пра нейкія там “прыкметы часу”, але, калі разабрацца, на смой справе часы заўседы аднолькавыя. Тым больш, што усе гэтыя “прыкметы” толькі рэфлексіі, суб’ектыўныя ўражаньні - няхай аднога, няхай мільенаў - але з такім самым гентычным кодам істотаў, ня больш за тое. Вось, да прыкладу, значная частка пэўнага пакаленьня сумуе па сталінскіх часах – ня тое каб па ўладзе таго дэспата, ці лагерах, і нават не па казках аб парадку, які нібыта пры ім быў, ці па, нібыта, моцнай ды квітнеючай дзяржаве, а проста яны былі тады маладыя, косьці не балелі, ды ўсе іньшае - і маглося, і хацелася. На самой справе - гэта сум па часах уласнае маладосьці. Суцэльная суб’ектыўнасьць. Ня трэба ідэялізаваць ці драматызаваць нейкія часы. Гэта толькі дэкарацыі і таму выконваць сваю ролю патрэбна, як належыць. Таму ва ўсе часы, калі не выпадзе жыць, трэба прытрымлівацца адзіна вернага накірунку паводзінаў.
Каб яго прытрымлівацца, гэты накірунак належыць выпрацаваць у сябе.
Адзіна верны накірунак паводзінаў, якога трэба прытрымлівацца: страць веру, страць надзею, страць любоў, страць душу, страць сьвет, страць усе, але застанься сабой і час будзе заўжды менавіта той, які ты жадаешь. Гэта будзе твой час.
Між тым, ня гледзячы на ўсе вышэй сказанае, узгадаю наконт сеньняшняга часу словы доктара Лектара з вядомага фільма-казкі, калі ен з прыкрасьцю кажа: “Мы жывем у нудны час. Ня лютасьці, ня мудрасьці. Паўмеры нашае пракляцьце”. Тут я зь ім цалкам згодны. У сеньняшніх дэкарацыях амаль няма герояў, ані станоўчых, ані адмоўных. Мы дзеці шэрага часу.
29/08/2005
Belarus
©  Dobry dziadźka Han
Объём: 0.077 а.л.    Опубликовано: 16 03 2008    Рейтинг: 10.08    Просмотров: 5146    Голосов: 2    Раздел: Философская проза
«Jajki anioła: underground»   Цикл:
Па-беларуску
 
  Клубная оценка: Нет оценки
    Доминанта: Метасообщество Беларуская прастора (Пространство, где участники размещают свои произведения и общаются на белорусском и русском языках)
Добавить отзыв
Мишель17-03-2008 20:30 №1
Мишель
Победитель конкурса к Дню Победы
Группа: Passive
У сеньняшніх дэкарацыях амаль няма герояў, ані станоўчых, ані адмоўных. Мы дзеці шэрага часу.

Вот то поделать, но чем дольше живу, тем больше думаю точно также.
Литература- не прокуратура. Писать надо о том, от чего не спится по ночам....
Dobry dziadźka Han17-03-2008 21:30 №2
Dobry dziadźka Han
Автор
Группа: Passive
Сапраўды, так... Але ж вось я, напрыклад, герой!
(герой асфальту) ))))
Niama škadavańniaŭ - niama litaści.
Мишель17-03-2008 22:09 №3
Мишель
Победитель конкурса к Дню Победы
Группа: Passive
А я, знаете ли, встречала только вот таких героев, если уж серьезно:
" Герои толкали девочек под разворачивающийся танк, не слыша из- за лязга гусениц хруста ломающихся костей.
Герои делали людей бессмертными, упираясь грудью в дула направленных автоматов.
Герои провожали уходящую вереницу " железной" армии чужого государства тем ранним утром и смеялись над бегущим стариком в орденах; и не поднимали на руки детей, чтобы показать им свободу с высоты этой самой демократии. И приказывали девочкам собирать с дороги раздавленные танками тюльпаны, чтобы показать всем, что остается вместо счастья.
Герои .... Герои уставшего и выросшего поколения...".

Только таких знаю теперь.....

а когда- то все читала о Зое Космодемьянской.
Литература- не прокуратура. Писать надо о том, от чего не спится по ночам....
Dobry dziadźka Han19-03-2008 00:13 №4
Dobry dziadźka Han
Автор
Группа: Passive
это которая на деле оказалась просто провокатором-поджигателем, а никаким не героем?
Niama škadavańniaŭ - niama litaści.
freya917-08-2008 09:11 №5
freya9
Уснувший
Группа: Passive
Но легенда о Зое всеже была прекрасной.
А за это небольшое философское рассуждение-прямо отдельное спасибо!-такие вещи стоит "проговаривать".)
Dobry dziadźka Han17-08-2008 23:18 №6
Dobry dziadźka Han
Автор
Группа: Passive
отдельное пожалста)
Niama škadavańniaŭ - niama litaści.
Добавить отзыв
Логин:
Пароль:

Если Вы не зарегистрированы на сайте, Вы можете оставить анонимный отзыв. Для этого просто оставьте поля, расположенные выше, пустыми и введите число, расположенное ниже:
Код защиты от ботов:   

   
Сейчас на сайте:
 Никого нет
Яндекс цитирования
Обратная связьСсылкиИдея, Сайт © 2004—2014 Алари • Страничка: 0.03 сек / 36 •