Литературный Клуб Привет, Гость!   ЛикБез, или просто полезные советы - навигация, персоналии, грамотность   Метасообщество Библиотека // Объявления  
Логин:   Пароль:   
— Входить автоматически; — Отключить проверку по IP; — Спрятаться
Печаль всё омрачает в мире. Кто может чувства наши объяснить?
Цюй Юань
hondurazian   / Пераклады/Переводы
Marlene Dietrich - Sag mir wo die Blumen sind
— Адкажы, дзе кветкі ўсе,
што квітнелі ў полі.
Адкажы, дзе кветкі ўсе.
Дзе мне іх знайсьці?
— Кветкі, што квітнелі ў полі,
дзеўкі пазьбіралі;
дзеўкі пазьбіралі,
каб вянкі сплясьці.

— Адкажы, дзе дзеўкі ўсе,
што зьбіралі кветкі.
Адкажы, дзе дзеўкі ўсе,
што вянкі плялі.
— Дзеўкі, што зьбіралі кветкі,
з хлопцамі гулялі,
а як пагулялі,
замуж ўсе пайшлі.

— Адкажы, дзе ўсе хлапцы,
што мужамі сталі.
Адкажы, дзе ўсе мужы
дзевак-маладзіц.
— Хлопцы, што мужамі сталі,
усе пайшлі ў салдаты.
На вайну пайшлі мужы
дзевак-маладзіц.

— Адкажы, салдаты дзе,
што край баранілі.
Адкажы, салдаты дзе,
мужныя ў баі.
— Усе салдаты бравыя,
што край баранілі,
у магіле братняй усе,
у сырой зямлі.

— Адкажы, магілу тую
як я адшукаю,
Адкажы ж ты мне хутчэй,
як яе знайсьці.
— А магілу тую ты,
братнюю магілу,
знойдзеш лёгка, бо над ёй
кветкі узыйшлі.

— Адкажы, дзе кветкі ўсе,
што квітнелі ў полі.
Адкажы, дзе кветкі ўсе.
Дзе мне іх знайсьці?
— Кветкі, што квітнелі ў полі,
дзеўкі пазьбіралі;
дзеўкі пазьбіралі,
каб вянкі сплясьці.
24.09.2009
©  hondurazian
Объём: 0.069 а.л.    Опубликовано: 22 10 2009    Рейтинг: 10    Просмотров: 1668    Голосов: 0    Раздел: Поэтические переводы
«ДДТ - Последняя осень (Апошняе лета)»   Цикл:
Пераклады/Переводы
 
  Клубная оценка: Нет оценки
    Доминанта: Метасообщество Беларуская прастора (Пространство, где участники размещают свои произведения и общаются на белорусском и русском языках)
Добавить отзыв
Логин:
Пароль:

Если Вы не зарегистрированы на сайте, Вы можете оставить анонимный отзыв. Для этого просто оставьте поля, расположенные выше, пустыми и введите число, расположенное ниже:
Код защиты от ботов:   

   
Сейчас на сайте:
 Никого нет
Яндекс цитирования
Обратная связьСсылкиИдея, Сайт © 2004—2014 Алари • Страничка: 0.02 сек / 29 •