пасля выбуху ўжо няма адзінокіх твой хрыбет дваіцца, і ты падобны да санак здзіўляе, што яшчэ можна рабіць крокі, і каб напіцца трэба кропляў - ня шклянак - трыццаць: прыгаршчы жоўценькіх валяр'янак пасля выбуху выпрасілі сабе інэрцыі і ты іх п'еш, таму што таксама прасіў пасля выбуху сны твае гараць на паперцы попел якой ты заўтра з гора зьясі
Клубная оценка: Нет оценки
Доминанта: Беларуская прастора(Пространство, где участники размещают свои произведения и общаются на белорусском и русском языках)
не вельмі ў вершах разьбіраюся. але своеасабліва здаецца. і нагадала па духу, чамусьці, як Камоцкая сьпявае, з падобнае лірыцы. такое ўражаньне ў мяне, суб'ектыўна.