што можна сказаць? сказаць - нічога суха шкрабае у замку ключом і запускае котку, гучна кладзе пад старое люстэрка ключы у пустой, у густой вадзе як рыба нешта маўчыць
што можна сказаць старому гадзінніку? паабяцаць: заўтра абавязкова ён ведае ўсе варыянты магчымых вынікаў і - ані слова
што можна сказаць калі няма чаго? толькі лішняга фарба лупіцца сіняя на дэкарацыях і публіка тонкай нямытай блакітнай лініяй пакідае станцыю
Клубная оценка: Нет оценки
Доминанта: Беларуская прастора(Пространство, где участники размещают свои произведения и общаются на белорусском и русском языках)