Литературный Клуб Привет, Гость!   ЛикБез, или просто полезные советы - навигация, персоналии, грамотность   Метасообщество Библиотека // Объявления  
Логин:   Пароль:   
— Входить автоматически; — Отключить проверку по IP; — Спрятаться
Совершенномудрый ... подобен отцу, заблудшего сына возвращающему на истинный путь.
Мо-цзы
Dobry dziadźka Han   / Па-беларуску
Дарога – 3 (Лiшасонця) частка 11-1
Усё на крывi, усё на касьцях,
Усё шматзначна й адназначна.
N.R.M. «Я еду».
раман аб вырадках у 13 частках

(Усе супадзеньнi не выпадкова зьяўляюцца супадзеньнямi)

ЗЬМЕСТ :

Частка 1. (Першая)
Частка 2. Хаўрусьнiкi
Частка 3. Незвычайная просьба
Частка 4. У дарозе да сталiцы
Частка 5. У сталiцы
Частка 6. У дарозе са сталiцы
Частка 7. Iнсургенты
Частка 8. У лесе, на возеры, на краi краю
Частка 9. Маска гневу
Частка 10. Левiтацыя
Частка 11. Сьвята Ўраджаю
Частка 12. Апошняя помста. Эпiлег.
Частка 13. Апошняя

Частка 11-1. Сьвята Ўраджаю. (пачатак часткі)

Клiм, апынуўшыся ў падзямеллi, прайшоў у цемры некалькi крокаў сьледам за ўцекачамi з хутару, але спынiўся, вырашыў пачакаць Чмэза. Тут наверсе пачулiся гукi стралянiны, нешта выбухнула і ў падземны ход iрванулася хваля гарачага паветру з дымам. Клiм зразумеў, што нiкога ўжо не дачакаецца. Навобмацак хутка пакрочыў даганяць астатнiх. «Зноўку давялося вандраваць у нары, толькi страляюць цяпер не наперадзе, а ззаду. Хаця яшчэ не факт, што й наперадзе ня сустрэнуць куляметнай чэргай», - падумаў ен. Падземны ход быў старажытны, пабудаваны мабыць дзесяць пакаленьняў таму, аднак было вiдаць, што быў адрамантаваны, і цяпер падтрымлiваўся ў належным стане. Сцяпан Мечыслававiч карыстаўся iм у сучаснасьцi.
Жыхары хутару, прайшоўшы даволi доўгi шлях пад зямлей, нарэшце наблiзiлiся да выйсьця. Спынiлiся.
- Ну? Што забаялiся? Хвасты паджалi, цуцакi бздзiлаватыя! – бадзера спытаў гаспадар хутару і дадаў, крыху з пагрозай, пiльна ўглядаючыся ў твары тых, хто быў побач, ад чаго яны адводзiлi ў бок вочы, - Няўжо хтосьцi сьмее сумнявацца, што Лiшасонця свалату адалее?! Чуеце? Якая цiшыня паўстала? Значыць ужо адолеў! Лiшасонця перамог! Сьмялей! Пайшлi!
Гавенюк-Сумленны рашуча стаў выбiрацца на паверхню.

Праз некалькi хвiлiнаў пасьля цiшынi, што нечакана абрынулася на наваколле, двое ўцекачоў, спынiўшыхся сярод небясьпечнага балота, не дамаўляючыся мiж сабой, моўчкi пакрочылi назад на хутар, стараючыся прытрымлiвацца таго ж шляху, якiм зайшлi на вогнены тарфянiк. Хутка яны апынулiся на цьвердым беразе, з палегкай уздыхнуўшы, бо там й паветра пасьвяжэла.
Жудасная карціна, якая адкрылася вачам, уражвала нават Слэйтара, шмат чаго пабачыўшага ў жыцьцi. Напэўна, фантазiя ня кожнага хворага розуму была б здольна ўявiць сабе гэткая вiдовiшча. Пачутае iмi колькi часу таму, сапраўды, было гукам iмгненнай адначасовай масавай агонii, стогнам гвалтоўнага разьвiтаньня з жыцьцем.
Паўсюль валялiся фрагмэнты і зусiм дробныя кавалкi чалавечых целаў. Складалася ўражаньне, што нейкая невядомая бязлiтасная сiла паразрывала кожнага зь iх знутры: каму тулавы, каму галовы, некаторых проста парвала на часткi. Шакiраваным абаронцам хутару не траплялася на вочы анiводнага цэлага варожага трупу. Сям-там сустракалiся адарваныя рукi, усё яшчэ трымаўшыя аўтаматы. Рэшткi некаторых целаў разляцелiся ў радыюсе некалькiх метраў. Застылi на месцы танкi з дымячымi рухавiкамi, згарэўшай электраправодкай, зрабiўшыся сталевымi трунамi для загiнуўшых экiпажаў. Ад iх зыходзiў спэцыфiчных пах - гарачая маторная масла з шыпеньнем плыло па разарваных паршнявых частках, з лопнуўшых акумулятарных батарэяў расьцякаўся электралiт.
- Значыць, вось яна – зброя волi. Дзейнiчае, – азiраючыся навокал, вымавiў Басаевiч.
- Хто гэта ўсё зрабiў?! – спытаў Слэйтар.
- А як ты лiчыш?
Яны моўчкi крочылi далей. З мiратворцамi, што заставаліся ў лесе адбылося тое ж самае, што з тымi, хто ўварваўся на хутар.
- Вось, зьвяр’е лясное папiруе цяпер…, – казаў Басаевiч.
- Куды мы зараз?
- Пойдзем да выйсьця з падземнага ходу, тут кiламетры два, можа сустрэнем астатнiх.
Вецер сьцiшыўся. У лесе дыму ўжо ня было. Праз некалькi крокаў яны заўважылi вожыка. Потым яшчэ аднаго й яшчэ. Вожыкi беглi некуды ў адным накiрунку, узняўшы кверху насы, нюхаючы паветра. Нешта прываблiвала iх. Басаевiч спынiўся. Амаль пад нагамi ў яго прабег яшчэ адзiн вожык, зусiм не баючыся цi не звяртаючы анiякай увагi на людзей.
- Хадзем-ка, паглядзiм.
Яны накiравалiся туды, куды сьпяшалiся зачараваныя вожыкi. Зьвярушак станавiлася ўсе болей, яны, напэўна, зьбiралiся з усяго лесу. Усе ўпарта беглi, улоўлiвючы носам нейкi пах.
Нарэшце, на ўзгорку Слэйтар з Басаевiчам пабачылi тое месца. Нехта нярухома ляжаў, вожыкi абступiлi яго з усiх бакоў. Чулася гучнае фырканьне й пыхценьне. Сотнi калючых iстотаў запоўнiлi сабой тут усю зямлю, прыходзiлася выбiраць месца, куды паставiць нагу. Спачатку падалося, што зьвярушкi ядуць ляжачага, але ж, аказалася, што не, проста завiхаюцца вакол, тыкаючыся ў яго насамi, «размаўляючы» на сваей мове.
У ляжачым яны пазналi хлопца Лiшасонцю. Ен ляжаў, як няжывы, ня дыхаў, раскiнуўшы рукi. Шэры твар неяк зьмянiўся, быццым у iм зьявiлiся рысы, падобныя да мордачак гэтых вожыкаў. I ўвесь ен, увогуле, нечым нагадваў вожыка. Басаевiч i Слэйтар абодва адчулi гэта i iм зрабiлася нiякавата. Зьвярушкi тым часм працягвалi свой незразумелы рытуал вакол цела хлопца.
Слэйтар памацаў яго за шыю, пульсу ня было. Некалькi вожыкаў паблiзу галавы падлетка ад руху ягонай рукi зьвярнулiся ў клубкi.
- Памер?
Раптам малы канвульсыўна ўздрыгануўся. Вожыкi спалохана адскочылi ад яго, але не разьбеглiся, а засталiся на месцы, назiраючы. Лiшасонця расплюшчыў вочы, закашляўся, пачаў часта дыхаць, хапаючы ротам паветра, нiбыта перад гэтым захлынуўся вадой, заварушыўся, паспрабаваў падняцца. Вочы яго былi мутныя, бачна, што ен не разумеў дзе ен знаходзiцца i што робiцца навокал.
Яго падхапiлi, дапамаглi падняцца, але ногi не трывалi яго, здавалася, што ен вось-вось iзноў страцiць прытомнасць.
- Ен сапраўды ўзнiмаўся ў паветра? Ты ж таксама бачыў тое, што i я? – запытаўся Басаевiч, - Можа, ен упаў ды разьбiўся?
- А ты бачыў на хутары тое, што бачыў я? Я не ведаю, што гэта было, аднак цяпер узгадваю адзiны выпадак, што адбыўся з намi ў сталiцы падчас бойкi з мiлiцянтамi, на мiтынгу. Гэта здарылася хутка, нiхто нават нiчога ня заўважыў, а я вырашыў тады, што мне здалося. Але зараз я упэўнены, ен сапраўды можа гэта рабiць.
- Левiтацыя?
- Напэўна, так. Ты ж сам казаў, цяпер ен завершаны Лiшасонця, дык чаму б не?
- Дзiўна гэта ўсе вельмi. – Басаевiч аб нечым прызадумаўся.
Яны пацягнулi незвычайнага хлопца пад пахi. Той павiснуў на iх усiм цяжарам цела, уранiў галаву на грудзi, ледзьве перабiраў нагамi. З боку выглядала, быццам дзядзькi альбо старэйшыя браты цягнуць з гулянкi ўшчэнт пьянага пляменьнiка цi меньшага брата.
Тым часам вожыкi неадступна беглi разам зь iмi. Найбольш спрытныя - побач, астатнiя сьледам. Басаевiчу са Слэйтарам зноў здалося, што хлопец сам падобны на вожыка. Узгадалася, як ен заўседы са смакам уплятаў вужоў ды iньшую гэткую ж ежу. Шокавая ўражаньне ад апошнiх падзеяў, злавесная лясная цiшыня, прысутнасць вялiкай колькасьцi дзiўна паводзячых сабе зьвярушак стварылi нэрвовая напружаньне.
- Слухай, давай яго лепей заб’ем, – нечакана прапанаваў Басаевiч, калi яны спынiлiся перавесьцi дух.
Слэйтар дужа здзiвiўся.
- Як гэта? Ен жа Лiшасонця - зброя помсты, вынiк усiх намаганьняў!
- Ня ведаю. У iм нешта нялюдскае. Ты не адчуваеш? Нейкi пярэварацень, вырадак. Можа ен i не чалавечая iстота зусiм.
Слэйтар не разумеў, кажа ен гэта ўсур’ез, цi шуткуе. Яны некаторы час моўчкi паглядалi адно на аднаго, па-ранейшаму трымаючы хлопца.
- Кiнь дурное. Ты напэўна ператамiўся. Канешне, тут шмат незвычайнага, ты ж сам мне казаў, Лiшасонця - тутэйшая пачвара, мiфiчная iстота накшталт Тiамату, альбо Патапа часоў пачатку эпахальнай Дарогi. Не, забiваць нельга.
- Апакалiптычная пачвара…, - вымавiў Басаевiч і рушыў далей.
Праз некалькi крокаў ен раптам гучна зарагатаў. Гэта прымусiла Слэйтара задумацца, цi ня з’ехаў ен з глузду ад усiх гэтых прыгод.
- Што?
- Так, нiчога. Прыйшоў на ўспамiн адзiн дзiцячы анэкдот – бяжыць па лесу статак вожыкаў, важак статку азiраецца і кажа «Вожыкi, мы бяжым!», тые ў адказ «Ага!», ен зноў «Зямля дрыжыць!», усе ў адказ «Угу!», важак – «Ну, чым мы ня конi?!».
Вожыкi працягвалi бегчы побач зь iмi.
Лес стаяў цiха i з вышынi сваiх стагоддзяў абыякава і разам з тым пiльна назiраў за дзьвума напалову звар’яцелымi асобiнамi чалавечага племя, якiя ўпарта рухалiся наперад, заставаючыся кожнае iмгненьне вечнасьцi самi сабой i пры гэтым не ведаючы, навошта, адкуль i куды яны iдуць, цягнучы гэткага ж абыякавага да бягучага моманту мiтусьлiвага быцьця, як i ўся тысячагадовая прырода, Лiшасонцю, якi быў толькi знешне падобны на iх i гэтым, хутчэй за ўсё, падабенства й абмяжоўвалася. Толькi вожыкi, верныя сыны лесу ды дзiкай прыроды, якiя, ня выраклiся, як людскi род, натуральнага ладу жыцьця, альбо, над якiмi нейкiя невядомыя вышэйшыя сiлы не ўчынiлi, магчыма, калiсьцi ў дагiстарычныя часы экспэрыментальны гвалт па распрацоўцы абстрактнага мышленьня, прымалi актыўны ўдзел у гэтым нэрвовым iмкненьнi, наблiжаючыся да невядомай будучынi.
Хутка наперадзе пабачылi постацi людзей. Гэта Сцяпан Мечыслававiч з жыхарамi хутару выбралiся з-пад карча, з замаскiраванага выйсьця з падзямелля. Яны чакалi.
- Япаць мой лысы чэрап! Нашыя заступнiкi! Абаронцы! – вiтаў падыходзячых гаспадар спаленага хутару, - Ну як, што там? Яны перабiлi адно аднаго?
- Усiх парвала на кавалкi.
- Парвала? – Гавенюк-Сумленны шчыра здзiвiўся пачутаму, - Я чакаў, што яны пераб’юць адно аднаго!
- Чаму ты чакаў, што яны пераб’юць адно аднаго? – прыступiў да яго Басаевiч.
- Я быў упэўнены, што Лiшасонця зробiць так, каб яны пачалi забiваць адно аднаго й гэтак да апошняга.
- Дык ты ад пачатку ведаў, што штосьцi павiнна здарыцца?
- Гэта было выпрабаваньне ад Бога i яно адбылося, – адрэзаў Гавенюк-Сумленны. – У нас усе ведаюць, што наканаванае заўседы адбываецца.
Пазабiвалi ворагi самi сябе цi парвала iх усiх на кавалкi, усё адно, гаспадар хутару быў вельмi задаволены гэтай магiчнай перамогай. Усё iшло, як трэба, як ен чакаў.
- Ну вось, хутка зноў убачылiся, – вiтаў Клiм далучыўшыхся хаўрусьнiкаў.
Уцалелыя жыхары і госьцi хутару на чале са Сцяпанам Мечыслававiчам рушылi далей, неслi зьнясiленага хлопца Лiшасонцю. Некалькiх мужыкоў гаспадар адаслаў на хутар, забраць адтуль сваiх забiтых, каб пахаваць. Яшчэ з мэтай, каб яны пабачылi, што там нарабiў Лiшасонця, каб гэта ўмацавала iх веру.
- Чаму ен у такiм стане? Што зь iм адбылося? – пацiкавiўся Клiм наконт хлопца.
- Што зь iм адбываецца, толькi ен ведае, – адказаў гаспадар, - вiдаць, стамiўся дужа. Сьпiць.
- Калi мы яго знайшлi, ен нават ня дыхаў і сэрца ня бiлася!
- Нiчога, нiчога. Яшчэ пасьпее, надыхаецца, – Гавенюка-Сумленнага гэтыя перапады ў самаадчуваньнi незвычайнага хлопца, здаецца, нiколькi ня хвалявалi.
- Куды мы накiроўваемся цяпер? – спытаў Слэйтар.
- Куды, куды, еп тваю. У мой, блядзь, калгас. Куды ж яшчэ? Болей падацца няма куды.
- Як гэта, у твой калгас? У якi?
- А хоць ба ў якi!
Зноў пацягнула дымам. У паветры адчуўся гарэлы пах. Але iньшы, не такi, як з балота, тарфяны, да якога ўжо ўсе прызвычаiлiся. Гарэла штосьцi штучнае, нейкая сiнтэтыка. Наперадзе, сярод зламаных дрэўцаў паказаўся хвост гелiкаптэра. У лясную глебу глыбока ўрэзаліся лопасьцi пагнутага вiнта. У зьмятай кабiне i на зямлi каля рухнуўшай машыны валялiся фрагмэнты целаў загiнуўшага экiпажу, разарванага на кавалкi невядомай лютай сiлай.
На Клiма і былых насельнiкаў хутару, якiя ня бачылi, што там адбылося пасьля iхных уцекаў, убачанае зрабiла моцнае ўражаньне. Сцяпан Мечыслававiч, разглядаючы месца катастрофы, задаволена пасьмiхаўся ў сiвую бараду ды па-маладзецку блiскаў вачыма з–пад густых броваў.
- Можа так адбылося ва ўсiм краi? Разарвала ўсiх мiратворцаў ды правадырскiх прыслужнiкаў? – выказаў здагадку Слэйтар.
- То было б занадта добра.
Людзi крочылi далей. Вожыкi суправаджалi iх амаль палову дня, нiбыта ахоўваючы Лiшасонцю, покуль ня скончыўся лес і яны ня выйшлi да сяла, адкуль чуўся брэх сабак. У сяле месьцiлася праўленьне калгасу, у якiм Гавенюк-Сумленны, як ня дзiўна, быў афiцыйна прызначаны райвыканкамам за старшыню, апроч таго, што быў гаспадаром незвычайнага хутару – паганскай каленii. Пра гэты другi бок ягонага жыцьця мясцовыя ўлады, вядома ж, не здагадвалiся.
На вясковай вулiцы яны сустрэлi старую кабету, павiталiся.
- Ну як, Акiмаўна, якiя навiны чуваць? – запытаўся Гавенюк-Сумленны.
- Ай, Мечыслававiч, у нас-та ўсё цiха, спакойна, а цi чулi вы, што ў сталiцы робiцца?! Жах ды й толька! Нехта амаль усё кiраўнiцтва тэрытарыяльнай бясьпекi перабiў, пасек, парэзаў. А генерала iхнега галоўнага зусiм напалам рассеклi. А хто, невядома, не перадаюць. Быццам бы сэпарацiсты недабiтыя, што мiрыцца не згадзiлiся, але дакладна нiчога не перадаюць. Палову дня той будынак штурмавалi. Кажуць, там на ўваходзе з мертвых целаў барыкада была. З забiтых зробленая. Пакуль уварвалiся, з-за яе шмат каго перастралялi. Кажуць, кроў па лесьвiцах ручаямi лiлася. Жах, што робiцца! А ў iх як раз сьвята было, чакалi, што й правадыр там будзе, ды ен нешта не прыехаў, а яно вось як апынулася. Як адчуваў, усё роўна. А людзi кажуць – тое божая кара. За грахi. Прыйшоў з пекла забойца па правадыра, як па дзядзьку Ваню колiсь. У сталiцы па начах на вулiцах прывiд бачуць. Усё, як тады – на матацыклу, толькi бязгучна ездзiць. Зьявiцца, пакрычыць жудасна ды зьнiкае без сьлядоў. А яшчэ кажуць Аўраамава, артыста-вычварэнца гэтага ўзарвалi разам з поездам, а ен зьбiраўся царкву апаганiць, з мерцвяком павянчацца, яму гэта ў федэрацыi не дазволiлi, а наш правадыр тут дазволiў. Усё кара божая – за грахi.
Да гэтых навiнаў гаспадар-старшыня аднесся даволi спакойна i, па-свойму разважлiва, пачутае ня выклiкала ў яго спачуваньняў:
- Чорт iх бяры ўсiх. Кожны свае атрымлiвае. Толькi дармаедаў на зямлi паменьшала. Нам бяз iх жыць горш ня стане.
- А што й та, Сцяпан Мечыслававiч, з вамi за людзi прыйшлi? – спытала бабка, якая, па ўсiм вiдаць, нефармальна-аматарскi выконвала ў калгасе ролю тутэйшага агенцтва навiнаў.
- А гэта перасяленцы з забруджанай зоны, – не мiргнуўшы вокам схлусiў стары, - Вось партыю на пасяленьне нам размеркавалi. Будуць жыць. Жылля хапае.
- А што ж яны амаль бяз нiчога, толькi пажыткi ў руках цягнуць? – працягвала дапытвацца бабка.
- Дык нельга, радыяцыя. Забаранiлi. Усё нажытае там пакiнуць прыйшлося. Пры сабе толькi рэчы першай неабходнасьцi.
- Божачка, божачка, кругом адное гора!
Бабка задаволiлася тлумачэньнямi ды пайшла далей.

Кантора калгаса «Шляхам дзядзi Ванi» ўяўляла з сабе самую тыповую кантору калгаса – адзiнай магчымай формы прадпрыемства сельскай гаспадаркi ў краi, якая налiчвала дзесяцiгоддзi iснаваньня і не на словах, а на справе даказала й пацьвердзiла сваю жыцьцяздольнасць. Любыя iньшыя формы гаспадараньня на зямлi тут зьяўлялiся абразай гонару нацыi, апаганьваньнем традыцый ды памяцi продкаў, найвялiкшым эканамiчным злачынствам, маючым сваей мэтай выключна атрыманьне хуткай нажывы за народны кошт ды скiраваным на падрыў канстытуцыйных асноваў грамадства, а таксама ж праявай жудаснага латэнтнага палавога вычварэньня. Адным словам – сьмяротным грахом. Ва ўселякiм разе, так лiчылi правадыр, кiраўнiцтва дзяржавы й народ, ня меўшы падставаў сумнявацца ў аўтарытэтных абгрунтаваных запэўнiваньнях у гэтым.
Прайшлi ў кабiнэт. Скрыпучая падлога, у вугле пашарпаная нязгараемая шафа, на сценцы пыльны сьлепак недарэчнага гербу, пад iм на падстаўцы дзяржаўны сьцяг, у якi мяркуючы па ягоным выглядзе, усе былi гатовыя ў тым паклясьцiся, старшыня смаркаўся, а нiжнiм краем палотнiшча працiраў абутак. За вакном у палiсаднiку статуя дзядзi Ванi, указваючага рукой напрамак адзiнага, толькi яму вядомага, вернага шляху. Гавенюк-Сумленны звыкла ўсеўся за стол.
- Пажывеш пакуль што тут. Будзеш у мяне галоўным аграномам, - загадаў Клiму Сцяпан Мечыслававiч, - У цябе адукацыя якая есць? Ну, тое ўсё роўна. Хату дам. Бабу табе знойдзем.
- Якiм аграномам? Я ў весцы нiколi ня жыў!
- Якая, хер, мне рознiца?! Жыў, ня жыў. Я кажу – будзеш, – адрэзаў стары, - Былы аграном, курва, толькi гарэлку жэр ды баб еп, болей нi да якой працы ня здольны быў. Я яго звольнiў.
- Я ж ня ведаю зусiм, што рабiць!
- Няма чаго тут ведаць. I рабiць няма чаго. Усё само расьце, адно што, перашкаджаць ня трэба. Толькi зьбiраць няма каму… Усё роўна, у мяне гаспадарка й так лепшая ў раене. Пятнаццаць год у перадавых i паказчыкi добрыя, ня тое гаўно, што ў iньшых. Бо акрамя свайго сьвiняччага гонару нiчога ня маюць, толькi ў раене начальству жопу старанна лiжуць. Рукi пад хер заточаныя, а працаваць умець трэба! Дык не, анiводны не прыйшоў, не папрасiў: Сцяпан Мечыслававiч, падкажы, навучы дурака, як працаваць трэба. Курвы бляцкiя! Хаця б павагу да маiх узнагарод мелi! Рылы нахабныя! Бачыць ужо не магу.
Гавенюк-Cумленны, здаецца, цалкам ужыўся цяпер у ролю кiраўнiка сельскай гаспадаркi.
- Можа я, усё ж, лепей чым iньшым займуся?
- У мяне для цябе iньшай працы няма. Хiба што, за канторай у лесе гаўняныя паперкi зьбiраць, а то эколягi штрафамi заяпалi ўжо.
- Я маю на ўвазе, што лепей чым iньшым займуся, чым тут заставацца, напрыклад, у сталiцу падамся, – патлумачыў Клiм.
- Дурны ты, хоць i яйцы ўжо сiвыя! – раззлаваўся Гавенюк-Сумленны, - калi я кажу, дык значыць лепей ведаю, заставацца тут табе, альбо не. Цi ты ня чуў, што ў мяне гаспадарка лепшая ў раене?
- I што з таго, што лепшая?
- А тое, еп тваю, што сьвята Ўраджаю ў гэтым годзе тут, у мяне адзначацца будзе.
- Ну? – па-ранейшаму ня разумеў Клiм.
- Узнагароды лепшым з лепшых перадавiкоў жнiва ўласнаручна правадыр ва ўрачыстай абстаноўцы раздаваць будзе. Сьцяжкi гэтыя сраныя. Грашовыя падачкi, зразумела, апасьля. Я ж казаў табе, грыбнiку ху..ву, мясьцiны трэба ведаць, а не з наскоку!

Пасьля перасяленьня ў калгас насычанае падзеямi жыцьце вандроўнiкаў да Лiшасонцi спынiлася. Час нiбыта застыў на месцы. Толькi зрэдку, аднекуль здалек прыходзiлi зьвесткi, якiя ўспрымалiся мясцовым жыхарствам так сама, як павароты сюжэту заморскага тэлесэрыялу, на адзiным узроўнi актуальнасьцi. Каму болей да спадобы глядзець «мыльныя оперы», каму выпускi тэленавiнаў, усё адно – несапраўднае жыцьце за шклом экрану. Зусiм iньшая справа, калi ў каго з наваколля згарыць пуня, альбо некага з тутэйшых, каго ўсе з маленства ведаюць, заб’юць у пьянай бойцы. Гэта рэчаiснасць, гэта падзеi сапраўднага жыцьця.
Як i чакалася, правадыр стрымаў абяцаньнi i нiхто з шэраговых удзельнiкаў паўстаньня не прасьледваўся, з лiку тых, зразумела, хто здолеў пайсьцi за мяжу і атрымаць там палiтычны прытулак, альбо каму пашанцавала ня быць выкрытым ворганамi тэрытарыяльнай бясьпекi. Астатнiя, празмерна даверлiвыя, хто застаўся, былi абвiнавачаныя ў падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту ды непасрэдным кiраунiцтве паўстаньнем. Хто апынуўся за кратамi, хто быў асуджаны да сьмяротнага пакараньня за «ваенныя» злачынствы. Некаторыя невядома куды зьнiклi пры загадкавых абставiнах. Невялiкай частцы, каму болей пашчасьцiла, былi створаны такiя ўмовы жыцьця, што яны былi вымушаны з’ехаць з краю куды вочы глядзяць, удзячныя лесу за адную магчымасць зрабiць гэта.
З усiх сродкаў масавай iнфармацыi ў вушы й вочы насельнiцтва лiлiся бясконцыя прамовы першага правадыра ды яго ўхваленьнi разнастайнымi халуямi ды падпяваламi. Цяпер здавалася, што няўдалая спроба ўзброенай барацьбы з рэжымам ды жорсткае зьнiшчэньне кiраўнiцтва тэрытарыяльнай бясьпекi толькi паслужылi на карысць ягонай папулiсцкай палiтыцы.
Басаевiч знаходзiўся ў вышуку. Гавенюк-Сумленны рызыкаваў, трымаючы яго на пасадзе калгаснага электрыка. Нягледзячы на вымышленае iмя, яго маглi пазнаць.
Хлопец Лiшасонця ўвесь час заставаўся прыкладна ў такiм жа стане, у якiм яго знайшлi ў лесе сярод вожыкаў. За iм даводзiлася глядзець. Ен у асноўным ляжаў, альбо сядзеў на падлозе на кукiшках, крыху раскачваючыся, зусiм не размаўляў, бязсэнсоўна глядзеў перад сабой. Еў без ахвоты, толькi калi сiлком кармiлi ды й тое палову ежi зрыгваў назад. Нярэдка спраўляў патрэбу пад сабе.

Прайшло два месяцы. У Клiма добра атрымлiвалася працаваць галоўным аграномам – ен старанна выконваў асноўны наказ старшынi, не перашкаджаў расьлiнам расьцi. Дзеля гэтага ен нiколi ня ездзіў на палi і нават ня ведаў дарог да iх.
Праз некалькi тыдняў жыцьця ў калгасе ен заўважыў, што амаль штодня ўжывае гарэлку. Баб яму Гавенюк-Сумленны, як i абяцаў, знаходзiў, аднак Клiм, нават нецьвярозы, не згаджаўся ўступаць у якiя-небудзь адносiны нi з адзiнай, бо гэта й на самой справе былi сапраўдныя «бабы», а не жанчыны, што пярэчыла ягонаму густу. Старшыня не жадаў разумець гэткага стаўленьня ды разборлiвасьцi ў такiм простым, на ягоны погляд, пытаньнi і таму злаваўся на Клiма: «Што табе ня так? Усё ж пры ей! Мужык ужо два гады ў турме і яшчэ столькi прабудзе. Што табе цяжка? Глядзi, пакрыўдзiш дзеўку, другi раз ня прыйдзе!», альбо: «Зноў рыла вароцiш? Мне б твае гады, перадыху б ня ведаў. Баба ладная, дарма прападае, а мужык з зарабаткаў можа ўжо нiколi ня вернецца. Не падабаецца? А дачка яе? Ну, хлопец, не ведаю… Цi ты, можа, хворы?».
У тым, што ў ягоныя гады стары «перадыху ня ведаў» можна было ня сумнявацца. Выявiлася, што тут, у калгасе, яго чакалi яшчэ два сыны, з выгляду аднолькавыя, як тые чацьвера, зь якiмi Клiм меў магчымасць пазнаемiцца раней. Ен спытаў, дзе ж iх мацi, адказалi, памерла так даўно, што яны яе зусiм ня памятаюць. Потым у бацькi было яшчэ шмат жонак, афiцыйных й неафiцыйных, але дзяцей ад iх болей не было.
Слухаючы Сцяпана Мечыслававiча, Клiм ня мог пазбавiцца адчуваньня, што стары ўвесь час гуляе, выконвае ролю, а на самой справе ен iньшы, ня той, якiм намагаецца выглядаць. Раз-пораз у ягонае мове праскоквалi словы зусiм ня ўласьцiвыя таму вобразу, якi ен старанна ствараў – гаспадара невядомага хутару, альбо старшынi калгаса. Магчыма гэта адбывалася ў тые моманты, калi ен перайграваў і тады вобраз выглядаў ненатуральна. Але з другога боку, Клiм бачыў, што яго добра й даўно ведаюць усе людзi ў калгасе, і ведаюць менавiта, як старшыню. Магчыма, гэта ўражаньне складалася ад таго, што Гавенюк-Сумленны сапраўды веў падвоенае жыцьце, адначасова кiруючы й калгасам, й незвычайнай паганскай сэктай, патаемна.
Сустрэча зь iм у пачатку падарожжа на мяжы, зразумела, ня была выпадковай. Цяпер было вiдавочна, што ўсю авантуру з пастаўкай зброi арганiзаваў ен альбо тые, хто за iм стаiць, з мэтай заманiць у край Слэйтара і яго, Клiма. Дзеля ўзмацненьня Лiшасонцi? Дзеля забойства правадыра? Дзеля чаго-небудзь яшчэ? Клiм, здавалася, ведаў адказы і ня ведаў.
Ен ужо ня разумеў, цi патрэбна на самой справе ўсiм гэтым людзям, каб ен забiў iхнега правадыра. Здаецца, калi правадыр сапраўды быў бы для iх шкодны, быў бы вораг, яны б самi даўно пазбавiлiся ад яго.
Адзiн з мясцовых, малады школьны настаўнiк, якi адпрацоўваў тут апошнi год па прымусоваму размеркаваньню пасьля заканчэньня ўнiвэрсiтэту, неяк сказаў яму: «У маей суб’еткыўнай рэчаiснасьцi правадыра ня iснуе. Я не гляджу тутэйшае тэлебачаньне, ня слухаю дзяржаўнае радые i не чытаю правадырскiх газэт. У маiм жыцьцi яго няма».
Клiм ужо ня разумеў, цi патрэбна яму самому забiваць iхнега правадыра. А каму было патрэбна забiваць дзядзю Ваню? Людзям, альбо толькi яму, альбо ўвогуле нiкому? Ен падзялiўся думкамi на гэты конт са Слэйтарам. Той адказаў: «Ты шмат марна разважаеш. У гэтым твая праблема. Трэба меней разважаць і больш рашуча дзейнiчаць». Клiм адчуваў, што яго рашучасць няўхiльна зьмяньшаецца з кожным днем з той пары, як ен накiраваўся ў гэты край, раствараецца ў сьпякотным летнiм паветры, усе глыбей топiцца ў балацiне тутэйшага жыцьця, ва ўсеагульнай, амаль фiлязофскай, абыякавасьцi да ўсяго.

I вось наблiзiўся дзень сьвята Ўраджаю. Сьпякота саступiла месца халаднаватаму восеньскаму надвор’ю. Сэзон гнiлых дажджоў яшчэ не пачаўся, але лета ўжо не было. Жнiво было пасьпяхова скончана, прычым, у калгасе «Шляхам Дзядзi Ванi» - раней за ўсiх у вобласьцi, пры гэтым большую частку пасеваў, як выпадкова даведаўся Клiм, Гавенюк-Сумленны палiчыў мэтазгодным запахаць, ня турбуючыся зьбiраць зерне. Ноччу аднекуль прыйшла вялiкая калена грузавiкоў са збожжам, яны затрымалiся каля гадзiны і, пасьля афармленьня папераў, рушылi далей у горад. Гэта паўтаралася яшчэ некалькi разоў у наступныя днi. Такiм чынам выдатны гаспадарнiк Сцяпан Мечыслававiч дасягаў рэкордных паказчыкаў па збору тон збожжа з гэктару. А дзе той гэктар знаходзiўся, было справай другой. Зусiм ня мела значэньня, тут, у суседнiм калгасе, альбо недзе далека, напрыклад, па-за заходняй мяжой краю.
На цэнтральнай сядзiбе калгасу пачалася падрыхтоўка да сьвята Ўраджаю. Некалькi брыгад будаўнiкоў спрытна рамантавалi фасады й дахi, устройвалi бардзюры, клалi новае асфальтабетоннае пакрыцьце па вулiцы, заканчвалi апошнiя вонкавыя аддзелачныя работы на некалькiх хутка пабудаваных катэджах. Па ўсей весцы былi зруйнаваны старыя платы і зроблена новая прыгожая аднатыпная агароджа.
На спецыяльна збудаванай сцэне другi дзень працягвалiся рэпетыцыi раенннага ансамблю народнага танцу. Маленькiя дзяўчынкi, з ярка размаляванымi, як у вулiчных прастытутак, касметыкай тварамi, апранутыя ў нiбыта «народнае» адзеньне да поўнага знемажэньня развучвалi ды адпрацоўвалi свае нумары. Найбольшы галаўны боль у мясцовага насельнiцтва выклiкалi вядучыя, якiя ўжо каторы раз, зьвяртаючыся да пустаты, агiднымi лiсьлiвымi галасамi старанна выводзiлi: «Уважаемый Алексей Герасимович! Дорогие гости нашего праздника! Мы рады сердечно приветствовать Вас на этой гостепреимной земле…» і надалей па тэксце. Усе, хто чуў гэтыя прыгатаваньнi, ужо ведалi напамяць усю мастацкую праграму сьвята, ня горш за яе непасрэдных удзельнiкаў.

Пяцiгадовы малы раздражнена абцер рукi, запэцканыя сьвежай фарбай, аб вопратку. Ен запэцкаўся, покуль узьбiраўся на ваданапороную вежу. Вежа стаяла непадалек ад цэнтру сяла. Яна была тэрмiнова пафарбавана два днi таму да сьвята Ўраджаю, каб не псаваць сваiм выглядам наваколле, i фарба яшчэ не пасьпела добра засохнуць.
Малы не турбаваўся аб вопратцы, галоўнае было не забрудзiць фарбай вiнтоўку з аптычным прыцэлам. Ен прыгледзiў гэтую зручную пазыцыю на вяршынi вежы загадзя. Ен канешне здагадваўся, што дарослыя маюць свой плян дзеяньняў наконт дастойнай сустрэчы першага правадыра. Не дарэмна ж Сцяпан Мечыслававiч прывез сюды здалек таго самага легендарнага снайпера. Але малому, пад уплывам здаровага пачуцьця славалюбства ды жаданьня самазацьвердзiцца, хацелася разабрацца з правадыром самастойна. Яму мроiлася, як ен зробiць гэта – дачакаецца зьяўленьня ворага, зловiць у перакрэсьце прыцэлу гэтую ладную вусатую галаву з вялiкай лобнай залысiнай ды нахабнымi хлусьлiва паблiскваючымi вочкамi, павольна нацiсне спускавы кручок, як рабiў гэта ўжо ня аднойчы. А потым удзячныя людзi будуць шанаваць яго, як зусiм дарослага і сам снайпер-збавiцель павiньшуе яго з перамогай, крэпка пацiсне руку i скажа, што ганарыцца iм.
Ен схаваў вiнтоўку на вежы, закруцiўшы ў палiэтыленавы мяшок на выпадак дажджу і вырашыў заўтра на сьвiтанку заняць пазыцыю да затаiцца ў чаканьнi.

Ранкам Гавенюк-Сумленны паслаў па Клiма. Клiкаў да сабе ў кантору. Клiм з неахвотай прыцягнуўся да яго. Пасьля ўчорашнега крэпка балела галава і на кожным кроку пiльнавала цяжкая дэпрэсiя, каб уварвацца ў душу. Ен ведаў, што заўтра адбудзецца сьвята, прыедзе правадыр, але гэта чамусьцi ўжо амаль не займала яго.
- Што? Не, палiва няма нi граму! Сам апошнi хер бяз солi даядаю! – крычаў у трубку камусьцi стары. – А толку, што будзе. Вось сам у яго й папрасi, калi такi разумны! Усё, бывай!
- Ну, што? – нудлiва спытаў Клiм.
Ен чакаў, што зараз Сцяпан Мечыслававiч зноў пачне дакараць за незгаворлiвасць, хаця дакладна не памятаваў, цi «сватаў» яшчэ ен яму каго ўчора. «Вось, чорт стары, i галава ў яго сеньня не балiць, хоць пiлi на роўных», - думаў Клiм.
Старшыня моўчкi дастаў з незгараемай шафы бутэльку, налiў яму чарку пахмялiцца.
- Болей ня пiй. Заўтра пакараньне. Трэба каб рукi упэўнена сякеру трымалi.
- Якую сякеру?!
- Сякеру зараз прывязуць.
- Слухай, дзед, мне твае прыколы ўжо во дзе! – Клiм прыклаў рэбра далонi да шыi, – Ты нармальна казаць можаш?
- Вось я й кажу, - Гавенюк-Сумленны паўтарыў ягоны жэст, - заўтра выканаеш прысуд сумленьня, пакараеш вырадка сьмерцю. Таго пакараў і гэтага пакараеш. А сякеру з хвiлiны на хвiлiну даставяць.
- Ды што ты нясеш? Як гэта сякерай пакараю?
- Ну, ты ўжо здолей, як небудзь. Мы табе ўсе ўмовы стварылi. Канешне можна было б яму кiшкi на вiлы накруцiць альбо кулю разрыўную ў галаву. Тут бы й без цябе абыйшлiся. Але ж мы не забойцы. Не. Гэта наканавана лесам, прысуд гiсторыi. Сымбалiчна будзе, каб менавiта ты зрабiў. Дзеля гэтага цябе адшукаў ды цярплю побач столькi часу.
Клiм убачыў што стары кажа сур’езна. Паспрабаваў асэнсаваць пачутае.
- Не, дзед, ты звар’яцеў напэўна! Як ты гэта сабе ўяўляеш, адкажы, калi ласка? Сякерай?
- Так, канешне, табе ня звыкла, хто ж спрачаецца. Лепей было б загадзя на сьвiньнях папрактыкавацца. Цяпер няма калi. Ну, нiчога, сякера вострая, спецыяльная. Усё павiнна атрымацца найлепшым чынам.
- Што «атрымацца»? А як падступiцца? А ахова? А …
- Уявi сабе, ен ужо мертвы! – жорстка спынiў яго Сцяпан Мечыслававiч, - «У вольны час рассякаю трупы». Памятаеш? Вось ен прысьпеў, твой вольны час! Адшукай выйсьце ў сабе самом! У цябе гэта атрымлiваецца!
Клiм ашаломлена паглядзеў на старога. Зараз перад iм сапраўды быў нi дзiўны дзед на чыгуначных рэйках, нi гаспадар паганскага хутару, нi старшыня калгасу, а нехта зусiм iньшы. Ен аднекуль ведаў усе падрабязнасьцi ягонага жыцьця, на якiя нават сам Клiм ужо забыўся, ен ведаў пра яго знаходжаньне ў экспэрымэнтальным будынку на Дарозе і, напэўна, шмат чаго яшчэ. На iмгненьне здалося, што вачамi дзеда на яго глядзяць адразу ўсе насельнiкi таго хмарачоса-камуналкi разам з забiтым генiем эпохi дзядзькам Ванем. Ен адчуў, што правальваецца ня проста ў дэпрэсiю, якой страшыўся, а ў нешта куды болей кепскае ды непрыемнае. «Стань вольным ад сабе i тады ў цябе ўсё атрымаецца», - даляцеў да сьвядомасьцi голас старога. З гэтга стану яго вывеў моцны гук.
Грукнулі дзверы. У пакой бяз стуку ўвайшоў Басаевiч.
- Ну што, прынес заяву? – спытаў Гавенюк-Сумленны.
- Не, не прынес. Так звольнiш. За прагулы, – адказаў ен.
- Можа яшчэ перадумаеш, застанешся? Справаў для цябе хопiць.
- Не, не застануся. У гэтым я з вамi не ўдзельнiчаю. Без мяне.
Клiм зразумеў, што Басаевiч сабраўся з’ехаць з калгасу, што ен, так бы мовiць, умывае рукi.
- Шкада, шкада. Ну й за тое, што зрабiў дзякуй. Без цябе Лiшасонцi нiколi не атрымалася бы, – казаў стары.
- Усё дарэмна. Гэтых пераб’еш, на iх месца другiя налезуць.
- Ну як ведаеш, сам вырашыў.
Пайшлi на вулiцу да прыпынку, якi быў насупраць канторы. Рэйсавы аўтобус як раз адыходзіў у райцэнтар. На вулiцы чакаў Слэйтар. Таксама прыйшоў разьвiтацца.
- Куды ж цяпер накiруешся? Што рабiць будзеш? – запытаўся Клiм.
Басаевiч абыякава глядзеў мiма праважаючых. Адной рукой трымаўся за дзверку аўтобусу, нагу ўжо паставiў на прыступку. Нахiлiўся да Клiма, цiха адказаў:
- Я дакрануўся да iх i сэрца ўздрыганулася ад холаду, ад адчуваньня пустаты, ад сьмяротнасьцi iх. Мертвая краiна, мертвыя людзi, яны нараджаюцца мертвымi, – ен памаўчаў з палову хвiлiны, - Я нiкаго не забiў, яны ўсе нараджаюцца мертвымi. Але чамусьцi ня разлагаюцца адразу… Некалькi дзясяткаў год нiчога ня вырашаюць. Краiна мертвых. Не цiкава…

Не пасьпеў яшчэ рэйсавы аўтобус схавацца за паваротам дарогi, як насустрач яму вынырнуў матацыклiст і праз iмгненьне спынiўся каля праважаўшых Басаевiча.
Клiм, убачыўшы гэты матацыкл, дужа ўсхваляваўся. Вельмi ўжо ен нагадваў той, на якiм ен калiсьцi здейсьнiў уцекi з экспэрымэнтальнага будынку. Клiм надоўга затрымаў на iм позiрк, што нават не адразу зьвярнуў увагу на кiроўцу й пасажырку ў чорных скураных вопратках. Яны спачатку ўспрымалiся толькi як нейкi дадатак да матыцклу, што быў неабходны для звычайнай камплэктацыi звыклага вобразу гэтага транспартнага сродку.
Госьцi зьнялi шлемы. Дзяўчына, вызвалiўшы доўгiя чорныя валасы, матанула галавой, распраўляючы iх, спрытна ўскочыла на ногi, сунула шлем кiроўцу, паставiла на зямлю вялiкую спартыўную сумку і, узьняўшы рукi ўгару, пацягнулася ўсiм сваiм стройным целам.
- Прывет усiм!
Матацыклiст таксама стрымана павiтаўся.
- Амаль не спазнiлiся. Прывезьлi? – пахмурна спытаў Гавенюк-Сумленны.
- А як жа, – дзяўчына вясела штурхнула нагой сумку, – Тут!
- Хто вас дурняў ведае, - працягваў бурчэць стары, - маглi й забыцца. У вас, у моладзi, ва ўсiх розуму няма, у галовах кошкi япуцца.
- Ты, дзед, лепей за сынамi сваiмi прыглядай! Яны ў цябе зусiм разбэшчаныя сталi. Такiмi словамi размаўляюць, што прыстойнай дзяўчыне i хвiлiну побач зь iмi ня вытрымаць, – насьмешлiва адказала «мотарокерша».
Пад час гэтай размовы Клiм й Слэйтар неадрыўна глядзелi на яе. Клiм, убачыўшы яе вочы, вялiкiя ды такiя ж чорныя, як валасы й вопратка, начыста забыўся на матацыкл і, верагодна, пра тое, дзе знаходзiцца. Слэйтар, напружваўшы зрокаваю памяць, узгадваў аблiчча, перабiраў вобразы. Так, ен не памыляўся, ен ужо бачыў яе раней. Яшчэ хвiлiна роздуму і ен уваскрэсiў у памяцi, пры якiх абставiнах і дзе гэта адбывалася. У сталiцы, у iнтэрнэт-кафэ, пад час назiраньня за «сакрэтнай» размовай братоў-прадпрымальнiкаў. Яна сядзела як раз насупраць, а калi ен уваходзiў у залю, уважлiва паглядзела на яго.
- Ня брэшы, шэльма! – казаў Сцяпан Мячыслававiч, - Хлопцы мае сцiплыя, выхаваныя і старэйшых паважаюць. А дыялег гнюсны, што ты склала, з тваей паперкi чыталi, з майго загаду і дазволу.
- З паперкi та з паперкi, але ж i ад сабе дадавалi, - працягвала насьмяхацца дзяўчына, - вычварэнцы яны ў цябе атрымалiся, дзядуля. I, напэўна, усе. З чаго бы, а? Яблык ад яблынi кажуць…
- Ну, досыць! – ужо ўсур’ез раззлаваўшыся абарваў яе стары, - Пляцеш абы што сваiм бабскiм языком!
Але насьмешлiвасць дзяўчыны ад яго вокрыку ня зьнiкла. Яна гульлiва падмiргнула Слэйтару і ўсьмiхаючыся казала, звяртаючыся ў асноўным цяпер да яго, каб апошняе слова ў гэтай спрэчцы, усё роўна, засталося за ей:
- Усе ж разумеюць, я гэта дзеля справы…
Слэйтар спакойна вытрымаў яе насьмешлiвы позiрк, хаця цяпер ясна зразумеў, як яго тады абвялi вакол пальца, як дзiценка, разыграўшы гэтую «нэкрасадамазахiсцкую» камедыю, каб адцягнуць увагу ад сапраўднай сустрэчы з сапраўдным сувязным. Цяпер усё гэта ня мела значэньня, цяпер ен сам быў Лiшасонця.
- Як здароўе дзеда, выпiсаўся са шпiталю? – зьвярнуўся Гавенюк-Сумленны да хлопца матацыклiста.
- Так, выпiсаўся, два тыднi дома пабыў, а зараз у ведамственным прафiлакторыi адпачывае. Толькi шпегi спачатку дакучалi. Ня дзiўна - адзiны з некалькiх, хто ў жывых застаўся. Вядома ж, значная сьведка. Астатнiя сьведкi па большасьцi ў такiм стане, што паказаньнi ня хутка дадуць, а ад якiх й увогуле зьвязных словаў ужо нiколi не дачакаюцца.
- Малайчына Пархвен, малайчына! Вялiкую справу здзейсьнiў. Сапраўды, моцны чалавек. Ганарыся дзедам, хлопчык! – узьнесла мовiў Сцяпан Мечыслававiч.
Дзяўчына, не пакiдаючы свайго сьмяшлiвага настрою, прынялася даволi бестактоўна разглядаць Клiма. Ен нават крыху засмуцiўся ад гэтага.
- Дык вось ен якi, снайпер-збавiцель - герой сучаснай цывiлiзацыi! – усклiкнула яна, - Шмат чула пра цябе, даўно марыла ўбачыць. Я – Алiса, будзем знаемы!
Яна какетлiва працягнула яму руку для рукапажацьця.
- У краiне цудаў, – з прахалодным гумарам дадаў яе спадарожнiк.
- Ну, мяне, здаецца, й так ужо ўсе паўсюль ведаюць, – прабурчэў Клiм, адвеўшы позiрк убок.
Ен цяпер чамусьцi, як сарамлiвы хлопчык, не адважваўся падняць на яе вочы, хаця быў старэйшы за яе верагодна гадоў на пятнаццаць – семнаццаць, ня меней. Сыйшоў бы за бацьку. Але вельмi ўжо яна i манерай паводзiн, тым як трымала сябе, i гукам голасу, i зьнешне, асаблiва зьнешне, нагадвала тую, якую ен ведаў гадоў дваццаць таму. Ен адразу, з першага погляду, убачыў гэтае падабенства й зараз адчуваў, што ўнутры ўсё нiбыта пераварочваецца.
Слэйтар заўважыў, што хiтрыя вочы Сцяпана Мечыслававiча пiльна сочаць за Клiмам. Спачатку хуткiе касые позiркi старога былi напружанымя, чакаючымя, а потым зрабiлiся задаволенымя.
- А вось гэты змрочны юнак, будучая зорка айчыннага цяжкага року – самы маленькi з Гаркавых, мой сваяк, - працягвала вясела шчабятаць дзяўчына, з падколкай прадстаўляючы Клiму кiроўцу матацыклу, - ен хаця й самы маленькi, пакуль, але ўжо вельмi люты.
- Злы, ды ня сiльны – гаўну таварыш, - уставiў Гавенюк-Сумленны прымаўку ў сваім стылю.
Хлопец толькi моўчкi паглядаў на iх, усiм выглядам выказваючы ганарлiвую пагардлiвасць гэтымi блюзнярскiмi жартамi.
Усе разам з гасьцямi накiравалiся да дому старшынi.

Чорны аўтамабiль з легкасьцю птушкi ляцеў па шашы на вялiкай хуткасьцi. Мякка шалясцелi па асфальце колы, на танiраваным шкле гралi сонечныя блiкi, наперадзе на капоце красаваўся плястыкавы каляровы прамакутнiчак – выява дзяржаўнага сьцягу. Аўтамабiль рухаўся з хуткасьцю значна перавышаючай дазволеную правiламi на дарогах агульнага карыстаньня, але для яго гэтых і шмат якiх iньшых правiлаў ня iснавала. Гэта быў аўтамабiль Першага Правадыра. Аляксею Герасiмавiчу ў гэтым краi было дазволена ўсё. У межах закону, канешне. Хаця зьмяняць законы, як патрэбна, правадыр дазваляў сабе час ад часу таксама, пры неабходнасьцi. Ен быў гаспадаром гэтага краю, гэта быў яго край.
Наперадзе i ззаду ехалi аўтамашыны суправаджэньня з аховай. Абапал дарогi на кожным перакрыжаваньнi і кожным з’езде з дарогi стаялi паставыя мiлiцыянты, на вулiцах населеных пунктаў – весак ды невялiкiх гарадкоў, праз якiя праходзiў маршрут сьледаваньня кiраўнiка дзяржавы, уздоўж праезджай часткi стаялi ланцугi супрацоўнiкаў тэрытарыяльнай бясьпекi. Правадыр накiроўваўся на Сьвята Ўраджаю.
Апошнiя падзеi ў краi пасеялi непакой у ягонай душы. Раней вораг быў яўны й зразумелы. Крыклiвыя сволачы-iнтэлiгенты, прагнуўшыя нейкай там дэмакратыi, акрамя iх нiкому тут не патрэбнай, ды мiтынгуючыя дурныя падлеткi. Потым дадаўся больш сур’езны вораг – узброеныя сэпарацiсты. Зараз, здаецца, можна сьвяткаваць перамогу, выступ сэпарацiстаў рашуча задушаны з дапамогай мiратворчых войскаў. Але гэты тэракт супраць ворганаў бясьпекi без наяўнасьцi самiх тэрарыстаў, неўлоўны начны мотахулiган, таямнiчая жудасная пагiбель цэлай брыгады мiратворцаў на закiнутым лясным хутары, дзе зноў такi, акрамя некалькiх трупаў сэпарацiстаў, анiякiх сьлядоў ворагаў. На конт гэтага апошняга загадкавага здарэньня правадыр адчуваў: кiраўнiцтва федэрацыi ўсё ж штосьцi ведала, але не даводзiла да яго ведама. Магчыма, што гэта ўжо была гульня федэрацыi супраць яго. Яўных ворагаў у краi не засталося, але нешта скрытае працягвала пагражаць яму.
Добра хоць, што апасьля варожых нападаў у гэтых месцах не знайшлося белых сабачак. У прошлым годзе нейкая злачынная арганiзацыя, што дзейнiчала вар’яцкiмi мэтадамi, здзейснiла шэраг, на першы погляд бязсэнсоўных у сваей жорсткасьцi, забойстваў адказнах супрацоўнiкаў ураду. Арганiзацыя стала вядома пад назвай «Белы пес», ахвотна брала на сабе адказнасць за ўчыненыя тэракты і заўседы пакiдала на месцы забойства сабаку з белай поўсьцю. Супрацоўнiкi ворганаў тэрытарыяльнай бясьпекi здолелi выкрыць аднаго ўдзельнiка гэтай банды. Выявiлася, што гэта адзiны з блiжэйшага атачэньня правадыра.
Аляксей Герасiмавiч і раней нiколi цалкам не давяраў нiкому, але вельмi здзiвiўся гэтаму адкрыцьцю. Злачынца атруцiўся ў турме, да таго, як яго пасьпелi дапытаць з выкарыстаньнем спэцсродкаў. Яшчэ адна дзiўная акалiчнасць – цела потым было скрадзена з месца пахаваньня. Пасьля гэтага правадыр пачаў чакаць удара ў сьпiну ад кожнага нават у калiдоры сваей рэзыдэнцыi. «Белы пес» намагаўся запалохаць. I незразумелае сапраўды страшыла. Незразумелае выклiкала канфлiкт з яго нутранай дасканаласьцю. Аляксей Герасiмавiч губляў упэўненасць у сабе.
Правадыр адчуваў сабе дасканалым. Ен умеў дасягаць мэту. Большасць людзей ня ўмела, iм не хапала дасканаласьцi. Ен усьвядомiў гэта адрозненьне ад iньшых, недасканалых, у сабе здаўна, мабыць яшчэ ў маленцтве.
Гэтая недасканаласць закладзена ў самой чалавечай прыродзе. Грамадства ў агульным заўжды iмкнецца да нейкай нечалавечай дасканаласьцi ў сваiх справах, вынiках дзейнасьцi, а iндывiдуюм iмкнецца ў супрацьлеглы бок. Заўседы прысутнiчае канфлiкт памiж дасканалым: патрабаваньнямi прагрэсу цывiлiзацыi, неабходнасьцю набываць веды, працаваць і недасканалай чалавечай сутнасьцю: схiльнасьцю да гультайскага ладу жыцьця, лянотай, не жаданьнем рабiць намаганьнi, працаваць, напружваць розум, аб чымсьцi турбавацца.
Iнакш не былi б патрэбныя гэткiя з’явы чалавечай цывiлiзацыi, як улада, як закон, як шматузроўневы кантроль якасьцi за вытворчымi працэсамi, кантроль якасьцi прадукцыi, кантроль за фiнансавай дзейнасьцю ды й самі грошы, як з’ява, разнастайные iньшыя кантролi і, нарэшце, кантроль за самiмi кантралючымi. Яны б не iснавалi. Усе гэта чалавек прыдумаў дзеля гвалту над сваей недасканалай сутнасьцю, дзеля прымусу няспынна iмкнуцца да дасканаласьцi.
Дакладней, прыдумаў не проста чалавек, сам па сабе, а нейкi адзiны чалавек з дзесятку, а можа й з сотнi, з тысячы – адзiны абраны, дасканалы чалавек. Прыдумаў, а гэтая сотня, тысяча й гэтак далей, усе гэтыя астатнiя, не дасканалыя, падпарадквалiся яму, ягонае волi. Гэта й забясьпечвае iснаваньне цывiлiзацыi, яе развiцце. Наяўнасць людзей маючых волю да дасканаласьцi. Так было, так есць і так будзе заўжды. I яны, гэтая недасканалая большасць, адчуваюць гэта і таму падпарадкоўваюцца, дазваляюць кiраваць сабой.
Правадыр меў волю да ўлады. Ен здолеў дасягнуць гэтае мэты, ен атрымаў уладу. Якiмi сродкамi – справа другая. Гэта ўсяго толькi сродкi. Ен выкарыстоўваў тые магчымасьцi, якiя меў й так, як мог. Тады, у тые часы, улада валялася на вулiцы, яна была амаль нiкому не патрэбна. Чыноўнiцтва яшчэ ня прыйшло ў сабе ад патрасеньня пасьля распаду створанай дзядзем Ванем дзяржавы ды й нiхто зь iх не адважваўся з прычыны маладушша, выхаванага намэнклятурнай сiстэмай, узяць гэты цяжар на сабе. Iм было патрэбна хутчэй падпарадкавацца, пабудаваць лесьвiцу халуеў, адзiную звыклую iм структурную сiстэму iснаваньня. I на верхняй прыступцы яе быў патрэбны моцны гаспадар. Апазыцыйныя рэжыму генiя эпохi сiлы, для якiх развал Вялiкай Дарогi таксама стаўся нечаканасьцю, яшчэ не пасьпелi ўсьвядомiць свае памкненьнi і ня мелi выразнай мэты сваей дзейнасьцi, аднак, адным толькі накiрункам сваей дзейнасьцi ўжо пасьпелi крэпка напужаць асiрацелых без дзядзькi Ванi дзяржаўных людзiшак.
Аляксей Герасiмавiч меў адвагу, меў рашучасць і менавiта ўлада з’яўлялася яго выразнай мэтай. Ен вельмi добра адчувау настроi грамадства і скарыстаўся гэтым спрыяльным момантам. Цяпер ен атрымаў вынiк, ен пераможца. Але гэта яшчэ ня ўсе, уладу патрэбна ўмець захаваць. I ен працягваў дасягаць гэтай мэты штодня. Ен захоўваў уладу, бо цяпер пастаянна знаходзiўся хтосьцi, хто жадаў яе адняць.
Апанэнты з лiку намэнклятурнага чынавенцтва, што нарэшце апамяталіся ды спахапіліся, iх найменьш баязлiвая частка, абурыўшыся хуткаму ўзлету яго да вяршынi ўлады з пасады кiраўнiка дробнага сельскагаспадарчага прадпрыемства адразу праз шмат прыступак службовай лесьвiцы, што было парушэньнем традыцый партыйнай намэнклятуры, зрабiлi спробу асадзiць нахабнага выскачку. Але правадыр перамог iх і абыйшоўся зь iмi так, каб iньшым было болей не павадна нават марыць аб падобным. Астатнiя добра зразумелi пасьля гэтага, што калi ня хочаш страцiць месца ля сытай дзяржаўнай кармушкi, трэба быць, хаця б на словах, на баку правадыра, сама меней ня супраць яго.
Шаленых сабакаў – нацянальных дэмакратаў (дзе яны толькі адшукалі тут тую нацыю?), што пасьпелі ўлезьці ў парлямент ды ўжо распачаць баль на касьцях Вялікай Ідэі Эпахальнай Дарогі, ен па просту выкінуў адтуль, выкарыстаўшы дзеля гэтага верныя сілавыя структуры. А потым і зьліквідаваў парлямент, як непатрэбную ўстанову, якая толькі дэстабілізавала грамадства, замяніўшы яго паслухмяным сабе “сходам народных прадстаўнікоў”.
Неспакойных грамадзянаў, аматараў прайсьцiся шумлiвым натоўпам па цэнтральнай вулiцы, чаго-небудзь патрабуючы альбо супраць чагосьцi пратэстуючы, якiм чамусьцi ня была ўласьцiва тыповая рыса характару большасьцi прадстаўнiкоў тутэйшага этнасу – абыякавасць да жыцьця, ен таксама, нарэшце, супакоiў і значна зьменьшыў iх колькасць, мэтанакiравана выкарыстоўваючы гумавыя палкi, службовых сабак, бронетэхнiку, сьлезатачывы газ ды цкаваньне ворганамi тэрытарыяльнай бясьпекi.
Правадыр добра адчуваў усеагульную хранiчную стомленасць народу і ведаў што гэты народ ня здольны да гневу супраць улады. Ен ведаў, што незадаволенасць можа быць якой хочаш моцнай, але народная «памяркоўнасць» заўседы будзе болей за яе. Гэты народ будзе цярпець, прызвычайвацца, добраахвотна адмовiцца шмат ад чаго, абы ня чапалi, абы далi спакойна дажыць ды памерцi. Толькi цiснуць на яго патрэбна ўмеючы, паступова. Так усё і адбывалася, але раптам - паўстаньне. Верагоднасць яго была толькi тэарэтычнай. Але ж здарылася. Напэўна, у тое, што гэта сапраўды адбываецца ня верылi тады нават самi яго ўдзельнiкi. Таму й скончылася нiчым. Хто быў здольны да гневу, далi яму выйсьце і загiнулi. «Мудрыя» баязлiўцы засталiся яшчэ большымi баязлiўцамi. Яны мелi рацыю, пабачыўшы вынiк дзейнасьцi «адважных».
Правадыру выдатна ўдавалася захоўваць уладу. Разам з тым, ен сам добра разумеў, што захоўваць яе ўдаецца выключна пры дапамозе хлусьнi ды страху. I з кожным годам гэта робiцца ўсё цяжэй. Ен умеў генiяльна хлусiць і генiяльна выкарыстоўваць людскоя глупства ды маладушша, аднак, гэтым яго таленты й абмяжоўвалiся. Зрэшты, гэтага было болей чым дастаткова, і дагэтуль цалкам хапала, каб кiраваць тутэйшым насельнiцтвам. Упэўнена ды пераканаўча выказаная хлусьня, паўтораная дзесяць разоў, робiцца праўдай. Аляксей Герасiмавiч заўседы прытрымлiваўся гэтага прынцыпу, настолькi ўпарта, што нават сам ня сумняваўся ва ўласнае праўдзiвасьцi.
Яго ўлада нечым нагадвала тую фарбу на фасадах будынкаў, пасьпешна адрамантаваных да сьвятаў зь яго ўдзелам ды тую штукатурку на сценах пабудаваных па ягоным загадзе ў звышкароткiя тэрмiны ўселякiх грандыезных аб’ектаў, накшталт палацаў спорту, што ў хуткiм часе апасьля ўрачыстага адкрыцця адвальваецца кавалкамi ўнiз, ператвараючыся ў бруд й сьмецце, пакiдаючы на сценах плямы, дзе застаецца бачнай толькi няроўная цэгляная кладка. Вось так й з уладай, толькi перастань дзе патрабаваць, толькi ўпусьцi якую дробязь, толькi дазволь ворагам крыху ўзьняць галаву, адразу ўчорашнiя халуi й паплечнiкi самi зьмяшаюць са сьмеццем, утопчуць у бруд, ужо ня кажучы аб яўных ворагах. Ад тваей улады нiчога не застанецца. А гэты хранiчна стомлены народ застанецца, як i быў. Ен як тая цэгла, непрыгожы, просты й рэчаiсны. Як цэгла, з якой можна будаваць сцены, разбураць, зноў складаць, тынкаваць, а потым фарбаваць паверхню ў якiя хочаш колеры, потым зноў разбураць….
Але спынiцца правадыр ужо ня мог. Вельмi шмат было зроблена. Назад дарогi не было.
Апасьля паўстаньня правадыр пачаў вобразна ўяўляць сваiх ворагаў-апазыцыянераў лютым драпежным зьверам, што аднойчы ўжо пакаштаваў чалавечага мяса і зараз ведае яго смак. Цяпер ен будзе прагнуць зьведаць гэты смак яшчэ раз. Раней Аляксею Герасiмавiчу перспектыва ўзброенага паўстаньня здавалася таксама толькi тэарэтычнай. Жыцьце паказала iньшае. Ен чакаў, што гэты зьвер, хаця й быццам забiты, можа раптам зьявiцца, выскачыць аднекуль зноў, адкуль меней за ўсе чакаеш, ды ўпiцца мертвай хваткай ікламi ў глотку. Бо правадыр адчуваў iнтуiтыўна і меў аператыўныя дадзеныя, што недабiты драпежнiк жывы і што самае горшае – ператварыўся ў ваўкалака, пярэваратня, так, што адразу й не пазнаеш, не адрознiш ад паслухмяных авечак.
Правадырскi лiмузiн быў бранiраваны. Аляксей Герасiмавiч ведаў, што аналягiчная аўтамашына такой самай мадэлi вытрымала шэсць прамых пападаньняў з гранатаметаў пад час нядаўняга замаху на жыцьце яго «калегi», кiраўнiка адной з былых ускраiн Вялiкай Дарогi, зараз таксама незалежнай асобнай дзяржавы. Гэта дазваляла адчуваць сябе ў пуцi адносна бясьпечна. Пасьля выступу сэпарацiстаў правадыр болей не карыстаўся гелiкаптэрам у «рабочых паездках па стране». Падаць з неба на грэшную зямлю заўжды вельмi балюча, нават можна памерцi. У бранiраваным аўтамабiлю перамяшчацца, канешне, не так хутка, але куды надзейней.
Б’ецца чалавечая думка ў чалавечых галовах, робiцца ей там цесна, iрвецца яна наружу, і здаецца тады галовам, што ўсё навокал займаюць iх думкi. Б’юцца чалавечыя думкi аб вулiцы, сцены будынкаў, аб лясы й палi, лецяць над вадой, лецяць у паветры, дасягаюць акiянскiх глыбiнь ды далекiх зор у сусьвеце. Б’юцца чалавечыя думкi аб зямлю ды аб неба. А небу й зямлi гэта ўсё роўна.
Некаторые сцьвярджаюць, што думкi й словы могуць аказваць фiзычнае ўздзеяньне на матэрыяльные рэчы. Правадыр верыў толькi ў тое, пра што даведаўся ў працэсе жыцьця сярод сабе падобных, у тое, што словы могуць аказваць уздзеяньне на паводзiны тых, хто iх разумее. Ен ведаў, што у выказанае словамi могуць ня верыць, але ўсё адно, зробяць так, як патрэбна таму, хто ўмее казаць словы патрэбным чынам, у патрэбным месцы, у патрэбны час. Размаўляць ен умеў працягла, ня горш за дзядзю Ваню. Няхай ня вельмi пiсьменна, няхай не заўседы разумна, няхай пад час пярэчыўшы самому сабе, няхай хлусьлiва, але галоўнае – упэўнена. Настолькi упэўнена, што нават сам пачынаў верыць уласнай хлусьні. Ен ствараў сваю праўду, сваю рэчаiснасць для сабе й акружаючых. Гэта надавала моцы дзеля руху наперад.
Захоўваючы ўладу нельга заставацца на месцы. Патрэбна заўжды рухацца наперад. Ен меў новыя мэты: адрадзiць велiч былой эпахальнай Дарогi ды заняць у новай iмпэрыi падабаючае месца кiраўнiка – новага дзядзi Ванi, мудрага правадыра ўсiх падуладных народаў. Канешне, справа ня простая. Але ен паспрабаваў стать правадыром тутэйшага краю – атрымалася. Чаму ж не паспрабаваць яшчэ? Высокiя прыступкi да вяршынь улады, але ж й крокi ен умее рабiць адпаведнай вялiчынi.
Пры ўездзе на землi лепшай гаспадаркi раену быў усталяваны вялiзны жалезабетонны манумэнтальны слуп, упрыгожаны барэльефнымi выявамi сцэн з працоўнага сялянскага жыцьця, з назвай калгасу – «Шляхам дзядзi Ванi». Праезджаючаму паўз яго правадыру, сымбалiчнасць назвы спачатку спадабалася, але ў наступную хвiлiну, прыгадаўшы да чаго прывеў генiя эпохi ягоны шлях, Аляксей Герасiмавiч спахмурнеў.
XII. 2002 - V. 2003
Belarus
©  Dobry dziadźka Han
Объём: 1.247 а.л.    Опубликовано: 06 09 2007    Рейтинг: 10    Просмотров: 5267    Голосов: 0    Раздел: Приключения
«Дарога – 3 (Лiшасонця) частка 10»   Цикл:
Па-беларуску
«Дарога – 3 (Лiшасонця) частка 11-2»  
  Клубная оценка: Нет оценки
    Доминанта: Метасообщество Беларуская прастора (Пространство, где участники размещают свои произведения и общаются на белорусском и русском языках)
Добавить отзыв
polhvosta07-09-2007 13:49 №1
polhvosta
Уснувший
Группа: Passive
сие неможливо. як це так.
Dobry dziadźka Han07-09-2007 21:34 №2
Dobry dziadźka Han
Автор
Группа: Passive
шо?
Niama škadavańniaŭ - niama litaści.
Добавить отзыв
Логин:
Пароль:

Если Вы не зарегистрированы на сайте, Вы можете оставить анонимный отзыв. Для этого просто оставьте поля, расположенные выше, пустыми и введите число, расположенное ниже:
Код защиты от ботов:   

   
Сейчас на сайте:
 Никого нет
Яндекс цитирования
Обратная связьСсылкиИдея, Сайт © 2004—2014 Алари • Страничка: 0.03 сек / 34 •