Запалкі. Цыгарэты. За вокнамі зіма. Зачыненыя дзверы. І справы да цябе няма.
Нябёсы. Сонца. Іней яркі, колкі… Яго агнём тв не сагрэты. Ад промняў, яркага святла, На сценах засвяціліся шпалеры – Жыцця ланцуг няўмольны і бясконцы…
Аркуш паперы. Чысціня і золкасць. Халодна. Твае спавітыя намеры. І дрыжыкі па целу: У цемры думак – постаці хімеры Крыві на белі народжаных радкоў. Пустэча і няёмкасць. Варожасць поглядаў. Нясмеласць. І чырвань слёз. Пустыя вочы. Апушчаныя плечы: Ні жалю і ні шкадавання. Агораныя ночы, Вуголлі ад палання…
Зіма прайдзе. Адззяе іней. І сонца сплавіць лёд. І загарыцца позірк нейчы Вясной. Калі пралеску Ён першую знайдзе… Тады ў блакіт. У цеплыню. Да чорнага яшчэ узлеску Душа адправіцца ў палёт.
|