Литературный Клуб Привет, Гость!   С чего оно и к чему оно? - Уют на сайте - дело каждого из нас   Метасообщество Администрация // Объявления  
Логин:   Пароль:   
— Входить автоматически; — Отключить проверку по IP; — Спрятаться
Война — это путь обмана
Сунь-цзы
Dobry dziadźka Han   / Па-беларуску
Дарога – 3 (Лiшасонця) частка 6
Усё на крывi, усё на касьцях,
Усё шматзначна й адназначна.
N.R.M. «Я еду».
раман аб вырадках у 13 частках

(Усе супадзеньнi не выпадкова зьяўляюцца супадзеньнямi)

ЗЬМЕСТ :

Частка 1. (Першая)
Частка 2. Хаўрусьнiкi
Частка 3. Незвычайная просьба
Частка 4. У дарозе да сталiцы
Частка 5. У сталiцы
Частка 6. У дарозе са сталiцы
Частка 7. Iнсургенты
Частка 8. У лесе, на возеры, на краi краю
Частка 9. Маска гневу
Частка 10. Левiтацыя
Частка 11. Сьвята Ўраджаю
Частка 12. Апошняя помста. Эпiлег.
Частка 13. Апошняя

Частка 6. У дарозе са сталiцы.

- Сеньня вы мне дапаможаце, заўтра я вам зноў дапамагу. Канешне, зараз час такi неспакойны, падумаць толькi, што робiцца! Я дагэтуль уявiць сабе не магу, што гэта ў нас адбываецца – сапраўдная вайна, сапраўдная! Дзякуй вам, што згадзiлiся, ну проста выратавалi мяне, - начальнiк станцыi ў сваiм кабiнеце горача пацiскаў рукi братам-прадпрымальнiкам, - а то ж звоняць, загадваюць, справа амаль палiтычнай значнасьцi, а як выканаць, як? Чым? Пра гэта не спытаюць. Лакаматываў – анiводнага, палiва ноль. У мяне вунь людзям запазычанасць па зарплаце зноў над галавой навiсае. Дзякуй вам, вялiкае дзякуй, што згадзiлiся мяне выручыць, што пайшлi на сустрач!
- Ды няма за што, гэта вам дзякуй, усё адно, нам па дарозе, а добраму чалавеку дапамагчы заўседы рады!
Начальнiк станцыi быў у замiлаваньнi ад прадпрымальнiкаў, якiх нiбыта сам бог даслаў яму ў цяжкую хвiлiну. З дапамогай iх ен вырашыў складанаю праблему. Справа была ў тым, што ў сувязi з надзвычайным становiшчам, на некаторых напрамках былi адменены пасажырскiя цягнiкi. Таму зорка эстрады Аўраамаў вымушаны быў, каб прытрымлiвацца гастрольнага раскладу, перамяшчацца на спецыяльным асобным поездзе, цягнiк якога нечакана выйшаў са строю. Часу зусiм ня заставалася. I так ўжо спазнялiся. Другога цягнiка, акрамя змоўшчыцкага, на станцыi не знайшлося.
Спачатку начальнiк спрабаваў папросту адняць яго, спасылаючыся на прамое ўказаньне «адтуль», любой цаной тэрмiнова забясьпечыць дастаўку эстраднай зоркi ў наступны абласны цэнтар. Але, калi браты тыкнулi яго носам у паперу з подпiсам самога Правадыра, той разгубiўся, зьмянiў тон размовы i пачаў упрошваць. Браты мiласьцiва згадзiлiся.
Вагон з Аўраамавым ды ягонай абслугай прычапiлi ў хвост да саставу з «абсталяваньнем для металаапрацоўчай вытворчасьцi».
Кiраваць цягнiком застаўся Клiм, якi пад час падарожжа крыху навучыўся рабiць гэта. Ен спасьцiгнуў асноўнае правiла – заўседы, дзе патрэбна, падаваць сыгнал, каб усе пасьпявалi своечасова разбягацца з рэек. Слэйтар з братамi i хлопцам пайшлi знаемiцца з эстраднай зоркай.
Частка спэцвагона зоркi мела выгляд бара са стойкай i столiкамi. Там й размясьцiлiся. У апошнiя днi Слэйтар заўважыў, што хлопец-праваднiк пачаў неяк варожа паглядаць на яго i, акрамя таго, снiўся кожны дзень. У сне ен падыходзiў да Слэйтара з вяровачнай пятлей, ен яго бачыў, але ня мог паварушыцца, малы накiдваў пятлю й пачынаў душыць. Ад гэтага Слэйтар кожны раз прасынаўся. Вось i зараз, ен злавiў на сабе хуткi варожы позiрк малога. Браты пасадзiлi яго за столiк, прычапiлi на грудзi салфетку. Ен штосьцi засяроджана калупаў у талерцы вiдэльцам, трымаючы яго вастрыем унiз у сьцiснутым кулаку.
Нарэшце з’явiўся Аўраамаў. Павiтаўся, суха выказаў падзяку за дапамогу. Ен трымаўся з гонарам, як i належыць эстраднай зорцы. Частавалiся добрым каньяком. Аўраамаў паводзiу сабе, як звычайны чалавек, нiчым ня выяўляючы анiякага вычварэнства. Пачуцце агiды, што ўсталявалася ў Слэйтара спачатку, выклiканае нечым накшталт турэмных паняцьцяў наконт сядзеньня за адным сталом з «такiм», цяпер амаль што пакiнула яго. Прыдуркаваты малы зноў кальнуў гранiчна варожым позiркам. Размова iшла аб нязначных, агульных рэчах. Потым закранулi тэму - што падтрымлiвае ў чалавеку цiкаўнасць да жыцьця. Аўраамаў сцьвярджаў, што бясконцая прага новых, нязведаных пачуцьцяў.
Раптам браты вырашылi адкланяцца – «Пара класьцi дзiценка спаць». Пакiнулi Слэйтара з Аўраамавым ды ягонам тур-мэнеджэрам. «Дзiўна, - падумаў Слэйтар, назiрая, як яны ўходзяць, - мне здавалася, яны б знайшлi шмат агулных тэм для гутаркi з гэтым тыпам». Ен усё ня мог забыцца на падгледжаную у “чаце” «эратычную» размову братоў зь невядомай садысткай.
- Я бачу, вы чалавек, якi добра разумее мяне, - сказаў артыст, акiнуўшы Слэйтара нейкiм вiльготным позiркам, ад якога той адчуў нарастаючае ў душы раздражненьне.
- Так, разумею, – адказаў ен, покуль нiчым ня выказваючы яго.
Але Слэйтар добра ведаў гэтае свае пачуцьце раздражненьня. Ведаў, што калi яно зьявiлася, дык ужо ня зьнiкне, пакуль ен не пазбавiцца ад прычыны, што выклiкала яго.
- Я бачу, вы чалавек шырокiх поглядаў, - працягваў Аўраамаў, - i пагадзiцеся, што такi бок чалавечага жыцьця, як сэксуальнасць, пакiдае шмат магчымасьцяў дзеля пошуку новых пачуцьцяў. Цi не здаралася вам адчуваць гэта?
- Бадай што, здаралася.
- Скажу сумленна, вы, напэўна ведаеце, што я нiколi ня ўтойваў сваiх свабодных поглядаў ды вольных адносiн да сэксу, - Аўраамаў запалiў цыгарэту, - мне давялося спазнаць у жыцьцi шмат разнастайных асалодаў, здавалася б, гэты арсэнал увесь вычарпаны. Але ж не, есць яшчэ сее-тое, нязведанае …
Усе ўжо былi на добрым падпiтку, распачыналi трэцяю бутэльку. Мэнеджэр, увогуле, здавалася адключыўся. Аднак, Слэйтар не пьянеў, у душы мацнела раздражненьне, з якiм не магло параўнацца анiякае апьяненьне. У артыста ж разьвязаўся язык, да таго ж, ен палiў цыгарэты зусiм не з тутунем.
- Што ж гэта, нязведанае? – цяжка спытаў Слэйтар.
- Калi вам сапраўды цiкава, я распавяду. Уявiце, малады прыгожы жаўнер, учора яшчэ зусм хлопчык, якога бязлiтасна вырвалi са звыклага жыцьця, далi ў рукi зброю i ен апынуўся на вайне. I ен гiне, гэта дзiця, гiне, як герой. Уявiце, маладое прыгожае цела гэтага мужчыны-хлопчыка, чыстае, абсалютна цнатлiвае, ня зведаўшае жаночае ласкi, дотыкаў, пацалункаў. Яно па-асаблiваму прываблiвае. Цi гэта не кранальна? Я хачу аддаць яму апошняю пашану, падараваць, гэтак безнадзейна спазнiўшуюся, пяшчоту, спаўна насладзiцца горыччу безадказнага каханьня да яго.
Вычварэнец зусiм разамлеў ад юрлiвых думак, каньяку да наркотыку. Зноў аблiзаў Слэйтара распусным пажадлiвым позiркам ды працягваў:
- Але ўсё павiнна быць прыгожа. Становiшча павiнна цалкам адпавядаць узнесласьцi моманту. Гэта будзе сумнае ўрачастае сьвята, вянчаньне й адпяваньне адначасова, у храме, у мужчынскiм манастыры. Потым нашым вясельным ложкам стане труна. Пры сьвятле царкоўных сьвечак. А чарняцы будуць прыгожа ды строга сьпяваць побач. Так, я павянчаюся з забiтым жаўнерам, стану ў яго першым й апошнiмi, а потым аддам яго богу. Ты разумееш мяне, красаўчык? Я буду першым, а потым аддам яго богу.
- Так. Я вельмi добра цябе разумею.
- Мае сябры ды iньшыя людзi, якiя цэняць мой талент, няпростыя людзi, не апошнiя ў грамадстве, таксама мяне зразумелi і згадзiлiся ўсё наладзiць, як трэба, - пахвалiўся Аўраамаў, - кiраўнiцтву царквы ўжо загадана ўсё падрыхтаваць у Тлушчовiцкiм манастыры.
- I што ж, гэты загiнуўшы хлопчык, цi даўно ты яго ведаў? – суразмоўцы павольна перайшлi на «ты».
- Хлопчык? Ды яны тут гiнуць зараз амаль штодня. Справа не ў канкрэтным хлопчыку, а ў маей iдэi. Я заказаў, каб ен быў маладзенькi, год васемнаццацi, ня старэйшы.
Перад вачыма Слэйтара на iмгненьне паўстаў злосны позiрк малога.
- Пойдзем, папалiм. – прапанаваў ен, кiўнушы ў бок тамбуру, ня заўважаючы на тое, што ў памяшканьнi стаяў дым, хоць сякеру вешай, а на стале – поўная попельнiца акуркаў.
Мэнеджэр спаў у адключцы. Артыст-вычварэнец паклаў у попельнiцу дымячую цыгарэту, устаў з-за стала, пахiснуўся, абаперся на руку Слэйтара. Ад гэтага дотыку раздражненьне дасягнула крытычнай адзнакi. Слэйтар, як празорлiўца, ужо добра ведаў, што з задумы павянчацца з трупам жаўнера ў мужчынскiм манастыры ў Аўраамава нiчога ня атрымаецца.
- Пойдзем. Мне падабаюцца высокiя моцныя мужчыны, - гуллiва прамармытаў з пахабнай усьмешкай артыст, павiсаючы на iм, - што б я не казаў, а гэтым я нiколi ня перанасычуся.
У гэтую самую хвiлiну ў суседнiм вагоне раптоўна прачнуўшагася хлопца-праваднiка званiтавала ежай, якой ен частаваўся ў бары эстраднай зоркi. «Праклен», - з нянавiсьцю, цiха вымавiў ен, праплеўваючыся.
- Дык кажаш, усе асалоды зведаў, акрамя адзiнай? – Слэйтар пацягнуў ушчэнт пьянага Аўраамава ў тамбур.
- Так, усе, але не адмоўлюся заняцца й звыклай справай, – вычварэнец паспрабаваў упэўнена памацаць агента камiтэта бясьпекi за прамежнасць, але нецвярозы ды абкураны, не патрапiў.
Слэйтар выцягнуў Аўраамава ў тамбур, зачынiў дзвер i груба штурхнуў яго ў сценку. Ад гэтага сьвядомасць артыста праяснiлася, але ен вырашыў, што красаўчык проста хоча згуляць у жорсткасць. Калi ж у руце Слэйтара зьявiўся пiсталет, ен усур’ез перапужаўся. Агент моцна ўдарыў артыста каленам у жывот, ад чаго той споўз па сценцы, укленчыўшы. Ад болю й жаху ен зрабiўся зусiм цьвярозым.
- Кажаш, асалодамi нацешыўся? Прагнеш нязведанага? – Слэйтар загнаў у рот Аўраамаву пiсталет, выкрошваючы сталевым ствалом зубы, - Зведай агнястрэльны мiнэт!
Клiм даў доўгi зацяжны гудок. Поезд праходзiў паварот чыгункi. Слэйтар нацiснуў спускавы кручок. Мазгi вычварэнца выляцелi з галавы на падлогу.
- Дзярмо! – агент з агiдай плюнуў на труп i адчынiў вонкавыя дзверы, потым дзверы, што вялі ў вагон.
У тамбур уварваўся грукат колаў. Ен перабраўся на свой вагон, адчапiў счэп. Спэцвагон эстраднай зоркi пачаў адставаць ад саставу. Слэйтар дастаў з нутраной кiшэнi гранату, яшчэ крыху счакаў, размахнуўся ды кiнуў праз адчынены тамбур у калiдор адчэпленага вагона. Там выбухнула, полымя рванулася ў вокны. Гарашчы вагон працягваў рухацца, запавольваючы хуткасць i, нарэшце, застаўся пылаючай паходняй у начы, адстаўшы ад поезда хаўрусьнiкаў назаўседы.
Гэтай ноччу Слэйтару спалося вельмi добра. Ен сасьнiў, што малы падыйшоў да яго са шчырай задаволенай усьмешкай, цяпер бяз вяроўкi, паказаў кулак з паднятым кверху вялiкiм пальцам, выказваючы ўхваленьне.

У сталiцы ж гэтай ноччу шмат каму зусiм ня спалося.
Супрацоўнiкi ворганаў тэрытарыяльнай бясьпекi напружана чакалi ў засадзе зьяўленьня матацыклiста-прывiда цi нахабнага матацыклiста-хулiгана. Кiм бы ен ня апынуўся на самой справе – было загадана затрымаць. Некалькi групаў захопу разгрупавалiся ў розных месцах плошчы каля рэзыдэнцыi. У дварах дамоў на прымыкаючых вулiцах на пагатове стаялi аўтамашыны, каб, пры неабходнасьцi, перакрыць матацыклiсту пуць альбо распачаць прасьледваньне. Некалькi супрацоўнiкаў у цывiльным адзеньнi, апранутыя хто як бяздомны бадзяга, хто як звычайныя грамадзяне, што запознена вяртаюцца з вяселля, патрулявалi ходнiкi на парацягу некалькiх кварталаў ад будынку рэзыдэнцыi. Апэрацыя па захопу была падрыхтавана грунтоўна. Павялiчана агульная колькасць нарадаў мiлiцыянтаў ва ўсiм горадзе. Вялося няспыннае назiраньне на вулiцах, аб зьяўленьнi дзесьцi хоць якога матацыклiста ў той жа момант было б дакладзена.
Было ўжо далека за апоўнач. Усiм пачало здавацца, што й сеньня ен ня зьявiцца, як не зьяўляўся цягам апошнiх некалькiх дзен. Калi ўжо ўсе ўдзельнiкi апэрацыi канчаткова палiчылi й сеньняшняю засаду дарэмнай, настроiлiся дачакацца ранку ды адбою на сеньня, адбылося тое, чаго ня мог прадугледзiць анiводны распрацоўшчык пляну захопу.
На першым паверсе жылога дома, разляцелася ад моцнага ўдару вакно, выходзячае прама на плошчу перад рэзыдэнцыяй правадыра. З жудасным ровам з комнаты выляцеў разам з рэшткамi выбiтай рамы ды пырскамi шкла пякельны матацыклiст. Ен пасьпяхова прызямлiўся, балазе вакно было ня высока. Гэта адбылося хутчэй, чым проста нечакана. Яздок запракiнуў галаву і зароў голасам мацнейшым за рык iльва:
- Час помсты блiзка!
Гэтым разам ен амаль ня спыняўся на плошчы і паляцеў прэч. Супрацоўнікі, што ірвануліся бегчы да яго з-за вуглоў будынку рэзыдэнцыi, ды тыя, што пазалеглі ў зяленых насаджэньнях, зразумела, не пасьпелi. Iмгненна ў эфiрнай прасторы ажылi дзясяткi кароткахвалявых радыеперадач. Аб’ект уходзiў ад рэзыдэнцыi ў самы нязручны бок. На гэтай вулiцы не было спрыяльных умоваў, каб загадзя зьмесьцiць дастатковую колькасць аўтамашын дзеля перахопу. Адзiны грузавiк, які выехаў з завулку за квартал ад рэзыдэнцыi, матацыклiст легка аб’ехаў па ходнiку, затое грузавiк зрабiўся затрымкай для сваiх на шляху пагонi.
Прасьледваць злачынцу рынулiся ўсе аўтамашыны, што былі занятыя ў апэрацыi. Ноч напоўнiлася мiльганьнем сiнiх проблiсковых маячкоў, завываньнем мiлiцэйскiх сiрэн. Дзве машыны нават сутыкнулiся памiж сабой.
Але матацыклiст пачаў уцякаць не вулiцамi, а дварамi, ен, нясумненьна, добра ведаў iх. Працягваць пагоню, ужо сеўшым было яму «на хвост», аўтамашынам па дзiцячых гарадках, у вузкiх шчалiнах памiж гаражоў й будак ды па прыступках пешаходных лесьвiц стала немагчыма. Пагоня значна адстала, аднак не спынялася. Удзельнкаў захопу ў горадзе было шмат i яны часьцяком чакалi там, куды матацыклiст яшчэ не пасьпеў даехаць, падтрымлiваючы памiж сабой сувязь па радые, каардынуючы сваю дзейнасць.
Тым ня меньш, ен здолеў пакiнуць усiх лаўцоў далека ззаду. Перасекшы пустку за гаражным масiвам, матацыклiст па крутой сьцежцы зьехаў у нейкi роў і ўпэўнена накiраваўся прама ў выхадноя адверззе вялiкага сточнага калектару, напэўна той самай каналiзацыйнай сiстэмы, у глыбiню якой бязвынiкова спрабавалi патрапiць хаўрусьнiкi. У калектары, у падрыхтаваным месцы, ен спынiўся, выбiў нагой падпорку – бервяно. Рухнула плiта i сьледам за ей зьверху абрынулiся вялiзарныя жалезабетонныя перакрыццi, надзейна завалiўшы за iм праход.
Але самыя цiкавыя падзеi гэтай ночы працягвалi адбывацца ля рэзыдэнцыi Першага Правадыра. Калi супрацоўнiкi тэрытарыяльнай бясьпекi, усе хто быў задзейнiчаны ў апэрацыi па захопу мотахулiгана, кiнулiся лавiць злачынцу i каля рэзыдэнцыi засталася толькi звчайная ахова, не пасьпеў той адолець яшчэ й паловы шляху да сваей выратавальнай «нары», як да рэзыдэнцыi нячутна, разагнаўшыся верагодна загадзя, пад’ехаў змрочны яздок на старым матацыклу. Той самы, са снайперскай вiнтоўкай за плячыма. Ахоўнiкi разгубiлiся, яны ня верылi сваiм вачам. «Няўжо аб’ехаў кругам? А дзе ж тады падзелася пагоня?». Гэтым разам матацыклiст нешта трымаў у руце.
- Дзядзька Ваня! Выходзь! Атрымай падарунак! Выходзь! Я па цябе! Апошняя помста! Я адпачну!
Водгукi жудаснага голасу не пасьпелi яшчэ згаснуць у фасадах навакольных будынкаў, як узроў рухавiк і матацыклiст, кiнуўшы на прыступкi параднага ўваходу невядомы прадмет, панесся прэч, у бок супрацьлеглы таму, куды ўцек першы.
Падбегшая ахова спынiлася на бясьпечнай адлегласьцi ад акруглага прадмета памерам з футбольны мяч. Было вiдавочным, што зараз меў месца сапраўдны тэракт супраць кiраўнiка дзяржавы. Шлi хвiлiны, але выбух не адбываўся. На прадмет падаў цень ад прыступкi. На яго пасьвяцiлi лiхтарыкамi. Гэта была адсечаная чалавечая галава з вусамi, якiя пазнаў бы, верагодна, кожны жыхар краiны.
Ранкам поезд хаўрусьнiкаў уваходзiў на чарговую невялiкую станцыю. Рухацца далей забараняў сьветлафор. Слэйтар паспрабаваў звязацца з дзяжурным, але нiчога ня атрымалася. Поезд працягваў рухацца на малой хуткасьцi. Праехалi мiма крамы. У ей былi выбiтыя вокны i выламаныя дзверы, зьвiнела сыгналiзацыя. Побач на лаўцы, у абдымку сядзелi пьяныя мужыкi, па iм было вiдаць, што сядзелi ўжо даўно й таму цяпер былi ня ў стане нават размаўляць, але покуль трымалiся седзючы. Наперадзе на ўскрайку пэрону стаяў яшчэ адзiн нецьвярозы і спраўляў малую патрэбу на рэйкi. Далей, насупраць будынку станцыi, пабачылi, як на клумбе нехта пьяны цi то гвалцiць, цi то па ўзаемнай згодзе спрытна «кахае», таксама нецьвярозую, дзяжурную па станцыi, жанчыну вельмi крупных памераў. Яна рытмiчна падавала рыдаючыя гукi, незразумела, цi то ад моцнага задавальненьня, цi то церпячы пакуту.
На дарозе, у пылу стаяў на карачках чалавек у форме чыгуначнiка, магчыма начальнiк станцыi, і натуральна грызься з бадзяжным сабакам на роўных. Сабака рычаў, заходзячыся брэхам, наскокваў на яго і кусаў за твар, за рукi. Пьянаму чалавеку змагацца з раз’юшанай iм жа жывелай удавалася куды цяжэй, але ен настойлiва спрабаваў пакусаць сабаку, таксама ваяўнiча рыкаючы. Пры гэтым, напэўна, каб не губляць свайго твару й службовай годнасьцi, ен кожны раз падбiраў, злятаючую з галавы, форменную фуражку ды насоўваў яе на месца.
Фантасмагарычная карцiна, што разгортвалася далей, адкрывала позiрку гледачоў з цягнiка жорсткую пьяную бойку за складам з удзелам каля дзясятку чалавек. Прычым, складалася уражаньне, што б’юцца кожны сам за сабе. З крыкамi лютай нянавiсьцi, уздымаючы клубы пылу, зусiм ня зразумела з-за чаго. Упаўшыя спрабавалi адпаўзаць убок, але iньшыя працягвалi зьбiваць iх нагамi. Некалькi ўжо ляжалi нерухома.
Хаўрусьнiкi спынiлi састаў перад сьветлафорам.
- Што гэта тут робiцца? – выказаў здзiўленьне Клiм.
- Ня iнакш, мы патрапiлi на яшчэ адное народнае сьвята. – Слэйтар узяў у рукi свой крабiн, пабачыўшы, што да цягнiка наблiжаецца група варожа настроеных людзей.
Бачна, што яны былi на падпiтку, як i ўсе тут. Большасць апранута ў нейкае працоўная спэцадзеньне. Імаверна, гэта былi рабочыя з мясцовай лесапiльнi. Яны абступiлi цягнiк.
- Бач ты, яшчэ ездяць кудысьцi!
- Гей, мурло, што ў цябе ў вагонах? Можа гарэлка?
- Пятро, цягнi ломiк! Зараз праверым!
Той, хто, верагодна, быў Пятро, неадкладна пабег за ломiкам. Адзiн пьяны мужык улiў сабе ў глотку рэшткi вадкасьцi з бутэлькi і шпурнуў яе аб перад цягнiка, вылаяўшыся:
- К iбенi мацяры!
Другi палез у кабiну.
- Вылязай! Канечны прыпынак!
Калi ен падняўся па лесьвiцы, Слэйтар моцна ўдарыў яго ў твар прыкладам карабiна, ад чаго той паляцеў з цягнiка, упаў дагары і болей ня падымаўся. Слэйтар пагрозна перасмыкнуў затвор ды наставiў рулю на пьяную зграю.
- Усе назад!
- Ах, ты, блядзюга! – некаторыя пачалi хапаць каменьне.
- Паехалi! – крыкнуў Слэйтар Клiму, - сьветлафор, хутчэй за ўсё, пашкоджаны, з самага вечару анiводнага поезду ня сустракалi.
Поезд крануўся з месца, пачаў набiраць хуткасць. Некалькi мужыкоў пасьпелi ўзлезьцi на вагоны. Ад станцыi бег Пятро з ломiкам. Да яго далучылася частка тых, што бiлiся за складам. Слэйтар стрэлiў паверх галоў. Мужыкi папрыгалi з вагонаў. Астатнiя ў адказ пачалi кiдаць каменьне й бутэлькi.
Некаторыя зь iх яшчэ нейкi час упарта беглi за поездам, лаючыся ды закiдваючы вагоны каменьнямi. Нарэшце, станцыя са звар’яцелымя пьянчугамi засталася далека ззаду.
- Народ, па-ранейшаму, працягвае загартоўваць волю?! – усьмiхнуўся Клiм.
- Не, мы толькi што, здаецца, пабачылi iх сапраўды свабоднымi. Ад усяго, акрамя сабе самiх.

Покуль знайшлi плян калектару, перакрылi iньшыя выхады, абыйшлi завал, час быў страчаны. Пакiнуты матацыкл старой мадэлi знайшлi адразу ж за завалам, адчайны яздок бязсьледна зьнiк.
Цяпер злосная хулiганства апынулася крымiналам. Было зразумела, што дзейнiчае арганiзаваная злачынная група. Высьветлiлася, што кватэра ў доме насупраць рэзыдэнцыi, у якой хаваўся злачынца, належыць нейкаму Ябiбачыку А.С., дакладней належала ягонай цетцы, а пасьля яе сьмерцi дасталася яму ў спадчыну. Кватэра пустуе, а сам ен пражывае па iньшаму адрасу. У комнаце, дзе чакаў затаiўшыся матацыклiст была знойдзена падрыхтаваная прылада-памост з дасок, з якой ен i скочыў праз вакно.
Адсечаная галава, належала знойдзенаму мертвым некалькi дзен таму палкоўнiку тэрытарыяльнай бясьпекi Гаркаваму, якому спачатку й было даручана займацца справай «матацыклiста-прывiда». Шмат хто з супрацоўнiкаў ворганаў ведаў яго асабiста, прысутнiчаў на пахаваньнi й таму, нягледзячы на пачаўшаеся разлажэньне, яго амаль адразу з жахам пазналi. Галава нябожчыка цынiчна была ўпрыгожана бутафорскiмi вусамi ды падстрыжана a-la правадыр. У роце знайшлi запiску: «Я твой халуй. Ты наступны. Рыхтуйся. Ты пазайздросьцiш маей легкай сьмерцi». Гэта быў нахабны выклiк, абраза ўсiм ворганам тэрытарыяльнай бясьпекi.
Хтосьцi ўскрыў магiлу і ўчынiў здзек над трупам. На другi дзень правялi эксгумацыю, якая ўсе пацьвердзiла. Стары бацька палкоўнiка, нягледзячы на адгаворы, настаяў, каб прысутнiчаць пры гэтым. Ветэран ворганаў толькi сьцiснуў кулакi так, што зьбялелi суставы пальцаў, ды скрозь зубы ўсё вымаўляў: «Якая абраза. Якая ганьба. Не дарую! Не дарую!».
Пасьля гэтых падзеяў у сьледчых зьявiлася думка, што магчыма, прычынай таямнiчае сьмерцi палкоўнiка Гаркавага сталася добра сплянаваная забойства, замаскiраванае пад нягвалтоўную сьмерць. Да таго ж, у парку былi знойдзены сьляды матацыкла, адшукалiся сьведкi – жыхары навакольных дамоў, хто чуў ноччу ў парку стрэлы і гук матацыклетнага рухавiка, бачыў сьвятло фары.
Канешне акалiчнасьцi начных падзеяў ды ўся гэтая справа трымалiся ў сакрэце, але ж няма нiчога тайнага, што ня сталася б вядомым. Шмат жыхароў сталiцы бачылi начную пагоню. Пра апаганьваньне магiлы палкоўнiка тэрытарыяльнай бясьпекi даведалiся пранырлiвыя журналiсты. Ды й некаторыя супрацоўнiкi ворганаў «па сакрэту» дзялiлiся з сябрамi ды сваякамi службовай iнфармацыяй.
«Наеўся наш Лешка ўладай, - зларадна казалi цяпер многiя з абывацеляў, - будзе яму тое самае, што й дзядьку Ваню! Калi сэпарацiсты ня дабяруцца, дык матацыклiст-забойца дастане».

Наперадзе, на даляглядзе ўздымалiся ў неба вялiзныя слупы чорнага дыму, зьлiваючыся ў адзiны. Нешта моцна гарэла. Зрэдку адтуль даляталi глухiя цяжкiя гукi выбухаў.
Карцiна была вельмi звыкла й знаема Слэйтару па войнах, у якiх яму даводзiася ўдзельнiчаць. Наперадзе адбываўся бой.
- Здаецца, хутка мы даставiм груз да месца прызначэньня. – сказаў ен, углядаючыся ў далячынь.
З тае пары, як змоўшчыкi накiравалiся прэч са сталiцы, Клiма ахоплiвалi падвоеныя пачуцьцi. З аднаго боку, ен iмкнуўся патрапiць у гэты край дзеля асобы Першага Правадыра, якi абвесьцiў сабе пасьлядоўнiкам дзядзi Ванi. I правадыр знаходзiўся ў сталiцы. Там Клiм апынуўся найбольш блiзка да яго. Але гэта блiзасць нiчога ня вырашала. А з iньшага боку, паўстанцы, да якiх яны накiроўвалiся, былi адзiнымi, хто сапраўды мог зрабiць і рабiў тут нешта дзейснае ў дачыненьнi асобы правадыра. Праўда, у сталiцы яму давялося пачуць плеткi, нiбыта нейкi забаўнiк з матацыклам павадзiўся па начах пужаць правадыра, прыкiдваючыся Клiмам-забойцам у другiм прышэсьцi. Некаторыя грамадзяне, схiльныя да мiстыцызму, ня сумнявалiся, што так i есць на самой справе. Ен палiчыў гэта ўсё несур’езным. Разам з тым, паўстанцы знаходзiлicя далека ад сталiцы ды правадыра, і было вiдавочным, што так проста ен iх да сабе не падпусцiць. Гэтая адмоўная акалiчнасць была даволi значнай. Усе ж, добра разважыўшы, Клiм паспадзяваўся вырашыць свае пытаньне з дапамогай паўстанцаў.
На рэйках праз пару кiламетраў наперадзе штосьцi мiтусiлася. Пры наблiжэньнi хаўрусьнiкi разгледзелi на чыгуначным палатне мiлiцыянта, якi рабiў кругавыя рухi рукой з хусткай, падаючы сыгнал аварыйнага спыненьня. Хустка і ягоны твар былi акрываўленыя. Побач на пераездзе стаяла мiлiцэйская машына з выбiтым заднiм шклом, прадзiраўленая кулямi, абпаленая з аднаго боку. Пад ей расплылася вялiкая масьленая лужына. Другi мiлiцыянт напаўсядзеў на капоце, стомлема й абыякава глядзеў перад сабой.
Слэйтар спынiў цягнiк, выглянуў з кабiны.
- Што здарылася?
- Нас абстралялi, у нас цяжка паранены, яго трэба ў шпiталь, а машына здохла, рухавiк пашкодзiлi асколкамi, радыесувязь таксама не працуе, – малады лейтэнант быў дужа ўсхваляваны перажытым здарэньнем.
- Нiчога ўжо ня трэба, - з сумным раздражненьнем ад актыўнасьцi свайго калегi, адгукнуся другi, што панура сядзеў на машыне, - усё дарэмна, ен зараз сканае.
- А там што робiцца? – махнуў наперад Клiм.
- Там сэпарацiсты. Шмат. Па чутках, атрад Басаевiча. Кiламетраў пяць адсюль, сяло захапiлi. На iх перадавая група мiратворцаў патрапiла. Напэўна, iх ўжо ўсiх, дурняў, паклалi. - з нейкай злоснай задаволенасьцю дадаў мiлiцыянт, нiбыта сымпатызаваў паўстанцам.
Гукаў бою, здаецца, ужо ня чулася, толькi валiў чорны дым.
- Гэта сэпарацiсты вас абстралялi?
- Якоя там! Гэтыя абстралялi, мiратворцы, маць iх! Нам паведамiлi, у паселку, тут недалека, начальства, пачуўшы, што сэпарацiсты iдуць, усе як адзiны паўцякалi, сабакi, і ўчастковы разам зь iмi. Безуладдзе, народ перапiўся, краму абрабавалi, беспарадкi. А мы выехалi, крыху заблудзiлi, і вось, на гэтых мудакоў нарвалiся. Правадыр-сука, прывез сюды гэтых казлоў, а яны з перапуду ня разбяраюць з кiм ваююць! – лейтэнант прыклаў да кроватачашчай шчакi хустку.
- Мы бачылi на станцыi. Усе пьяныя. Там рота патрэбна, каб уцiхамiрыць.
- Усе, памер, - сказаў другi мiлiцыянт зiрунуўшы ў машыну на задняе сядзеньне.
Да пераезду падыйшлi, вылезшыя з вагона, браты-прадпрымальнiкi з малым.
- Вам нельга далей, там сэпарацiсты, – казаў легка паранены лейтэнант.
- Мы таксама сэпарацiсты, нам як раз туды, – адказалi браты, адразу страцiўшыя, пачуўшы гэтую зьвестку, уселякую цiкаўнасць да мiлiцянтаў.
Iх зараз займала толькi тое, што чакала наперадзе. Лейтэнант вельмi здзiвiўся пачутаму, нават зрабiў ад нечаканасьцi крок назад.
- Ну, калi так, болей вас не затрымлiваю, – разгублена адказаў ен, - А нам цяпер сьпяшацца няма куды.
Пакiнуўшы абстраляных мiлiцыянтаў у роспачы, хаўрусьнiкi пасьпяшалiся да мэты свайго падарожжа. Наблiзiўшыся да захопленай станцыi, браты выцягнулi знекуль сьцяг, пад якiм ваявалi паўстанцы, усталявалi на кабiне цягнiка, каб лягчэй увайсьцi зь iмi ў кантакт ды пазьбегнуць непажаданых непаразуменьняў.
Iх заўважылi здалек. Насустрач выйшаў чалавек, стаў на рэйках, узняўшы руку, загадаў спынiцца. Пайшоў да iх. Хаўрусьнiкi ўбачылi, што на ўскрайку станцыi iх сустракае група залегшых паўстанцаў, узброеных гранатаметамi.
- Ну, бяжы. – казалi браты малому.
Хлопец-абадранец саскочыў з цягнiка і пабег насустрач. Паўстанец пазнаў яго. Гранатаметчыкi, мяркуючы па iмгненна зьнiкшай напружанасьцi, таксама пазналi.
VI - X. 2002
Belarus
©  Dobry dziadźka Han
Объём: 0.641 а.л.    Опубликовано: 02 09 2007    Рейтинг: 10.04    Просмотров: 3490    Голосов: 1    Раздел: Приключения
«Дарога - 3 (Лiшасонця) частка 5»   Цикл:
Па-беларуску
«Дарога – 3 (Лiшасонця) частка 7»  
  Клубная оценка: Нет оценки
    Доминанта: Метасообщество Беларуская прастора (Пространство, где участники размещают свои произведения и общаются на белорусском и русском языках)
Добавить отзыв
бывайте03-09-2007 17:09 №1
бывайте
Уснувший
Группа: Passive
Кому война, а кому и мать родна. Но писать об этом нужно, пусть народ задумается.
Добавить отзыв
Логин:
Пароль:

Если Вы не зарегистрированы на сайте, Вы можете оставить анонимный отзыв. Для этого просто оставьте поля, расположенные выше, пустыми и введите число, расположенное ниже:
Код защиты от ботов:   

   
Сейчас на сайте:
 Никого нет
Яндекс цитирования
Обратная связьСсылкиИдея, Сайт © 2004—2014 Алари • Страничка: 0.02 сек / 34 •