Литературный Клуб Привет, Гость!   С чего оно и к чему оно? - Уют на сайте - дело каждого из нас   Метасообщество Администрация // Объявления  
Логин:   Пароль:   
— Входить автоматически; — Отключить проверку по IP; — Спрятаться
Истина прекрасна и незыблема, однако думается, что выслушать её нелегко.
Платон
Dobry dziadźka Han   / Па-беларуску
Ман'як
Мы – жыхары мяжы трох дзяржаў,
Мы крочым у імжы між застаў.
“Уліс”
Дапаможнік для памежнікаў.
Другое выданьне.
Пад агульнай рэдакцыяй Добрага казачніка Дзядзечкі Славы.
(Скарочана)

Зьмест:

Уступ да другога выданьня дапаможніку.
§ 1. Дзярмо выходзіць праз твой рот – гэта канец.
§ 1.2 Пачатак дзеяньняў.
§ 2. Сэрыйны Забойца.
§ 2.1 Уводзіны ў тэму.
§ 2.2 Пяцьдзесят шэсьць эпізодаў.
§ 2.3 (§ 3.1) Скананьне Сьціплага.
§ 3. Дзень Сьвятога Валентына.
§ 4. Postmortem.
Ад аўтара.

Уступ да другога выданьня дапаможніку.

Дык хто ж ён такі, ман’як - гэты сапраўдны герой нашага часу, чый яскравы вобраз яшчэ неяк здольны закранаць пачуцьці абыякавага да ўсяго зачарсьцьвелага грамадзтва? Ці існуе які-небудзь зьбіральны вобраз маньяка, якому будуць уласьцівыя агульныя характэрныя рысы? Хворы вырадак, крыважэрная жывёла з абмежаваным розумам, таленавіты геній-злачынца, што кідае выклік грамадзтву? Ці можа істота, якая адначасова спалучае ўсе гэтыя рысы, сумяшчае ў сабе несумяшчальнае, што і стварае яе адметную незвычайнасьць? Натуральна, што хутчэй за ўсе, гэтага адзінага вобраза ня існуе, за выключэньнем, канешне, таго вобраза ман’яка, што створаны кінэматографам і кінэматографам навязаны грамадзкае сьвядомасьці.
Адно, што можна сьцьверджаць з упэўненасьцю – кожны ман’як гэта, безумоўна, індывідуаліст. Бо часьцей за ўсе гэта звычайны чалавек. А пад паняцьце звычайных людзей падпадае, як вядома, вельмі й вельмі шырокі спэктар асобін з самымі разнастайнымі рысамі характару. Такім чынам, у агульным сэнсе, ман’як – гэта звычайны чалавек, менавіта такі, якім прызвычаіліся сабе ўсе ўяўляць звычайнага чалавека, разам з тым дапускаючы ўсю багатую разнастайнасьць чалавечых індывідуальнасьцяў. Звычайны чалавек, амаль што звычайны, які мае невялічкую, але адметную індывідуальную рысу. Аб ёй акрамя яго можа ніхто й не здагадваецца. Між тым, гэтая невялічкая індывідуальная рыса некаму можа каштаваць жыцьця.

Заўвага да ўступу – аўтар ня памятае, каб пісаў гэты тэкст, але выпадкова адшукаў яго чамусьці ў тэксьце іншага твору.

§ 1.
Дзярмо выходзіць праз твой рот – гэта канец.

Раней, ня так ужо й шмат часу мінула ад той пары, калі гэта было, над тутэйшым насельніцтвам, ды й ня толькі над тутэйшым, навісала сьмяротная пагроза. Ён, Будучы Ман’як, тады, як і большасьць астатніх, трэба меркаваць, жылі са штодзённым чаканьнем Атамнай Вайны. Хаця й быў на тую пару дзіцём, усё добра разумеў. Гэтая пагроза ўжо была ў сьвеце калі ён нарадзіўся і толькі мацнела, пакуль Будучы Ман’як гадаваўся. Наколькі гэтая пагроза была рэчаіснай, ці існавала яна ўвогуле на самой справе так, як пра тое казалі, зараз, нават калі геапалітычнае становішча ў сьвеце зьмянілася, нікому ня было дакладна вядома. Але гэтая пагроза Атамнай Вайны, што заўсёды тады прысутнічала, так бы мовіць, устойлівым фонам у жыцьці, неяк, як цяпер яму здавалася, дысцыплінавала грамадзтва. Самая магчымасьць таго, што жыцьцё раптам спыніцца, магчымасьць таго, што аднойчы ў адзіны дзень зьнікне і мінулае, і сучаснасьць, і будучыня. Усьведамленьне гэтае магчымасьці быццам падводзіла рысу пад усім. Пад усім у жыцьці.
Тады, ён добра памятае, суседзі - і дзеці, і дарослыя шмат абмяркоўвалі, разважалі між сабой, ці скінуць ворагі атамную бомбу на іх горад. Нехта ўпэўнена сьцьвярджаў, што абавязкова скінуць на іх горад пэрсанальную бомбу, таму што ў варожых плянах было скідаць бомбы абавязкова на кожны абласны цэнтар альбо на кожны горад, дзе налічваецца болей за 200 тысяч насельніцтва, іншыя сьцьвярджалі, што гораду зусім не абавязкова быць абласным цэнтрам, каб атрымаць гэткую “пашану” ад ворагаў, а галоўнай прычынай будзе, ў першую чаргу, наяўнасьць у горадзе значнага для эканомікі прадпрыемства, і асабліва каб небясьпечнай вытворчасьці, вось менавіта чаму гораду не мінуць прызначанай атамнай бомбы. У любым выпадку атамнай бомбы для свайго гораду, калі б пачалася вайна, чакалі і адны і другія. Пры гэтым знаходзіліся разумнікі, якія пераконвалі, што маючы такую небясьпечную хімічную вытворчасьць, як у нас, ня трэба й ніякае атамнай бомбы, дастаткова скінуць на роднае “градаўтваральнае” прадпрыемства – гігант савецкай хімічнай вытворчасьці, дзякуючы стварэньню якога ў свой час колькасьць насельніцтва гораду хуткім скачком перавысіла тыя “неабходныя” 200 тысяч, а сельскія населеныя пункты, адпаведна, гэтыя 200 тысяч жыхароў страцілі, і ў горадзе зьявіліся тралейбусы, палац культуры, шматпавярховы гатэль, шэраг іншых аб’ектаў і сам горад павялічыўся амаль удвая за кошт новых жылых раёнаў, дык вось, дастаткова адной звычайнай моцнай бомбы, каб гораду й навакольлю з усім насельніцтвам прыйшоў канец. І заакіянскія ворагі безумоўна пра гэта выдатна ведаюць, таму што даўно дасканала й падрабязна вывучылі ўсю тэрыторыю нашай вялікай дзяржавы са сваіх касьмічных спадарожнікаў - шпіёнаў. Ды й будаваць гэтае небясьпечнае прадпрыемства прыезджалі іх капіталістычна - натаўскія хаўрусьнікі - ангельцы. Тут, звычайна, у спрэчку пра будучую вынішчальную вайну, што абяцала быць апошняй у гісторыі цывілізацыі, ўключаліся яшчэ разумнейшыя, якія даводзілі, што ворагі выкарыстаюць не атамныя, а вадародныя бомбы, якія зьнішчаць усё жывое, але не разбураць будынкі ды тэхніку, і тады ворагі, крыху счакаўшы, захопяць усе заводы й фабрыкі ды іншыя матэрыяльныя каштоўнасьці, створаныя нашым мірным грамадзтвам пад час разьвітога сацыялізму.
Канешне, вялікая радзіма - Савецкі Саюз таксама мела і атамныя і вадародныя бомбы, і ракеты, ня горш за амэрыканскія. Пра гэта казалі па тэлебачаньні ў навінах, у праграме “Служу Савецкаму Саюзу”, дэманстравалі двойчы на год у траўні ды лістападзе на вайсковых парадах, пісалі ў газэтах, запэўніваючы, што ў выпадку агрэсіі супраць мірнага савецкага народу нам есьць чым адказаць, і варожыя самалёты й ракеты з ядзернымі боегалоўкамі будуць зьнішчаны яшчэ па-за межамі краіны, а агрэсар атрымае ў адказ ня менш моцны ядзерны ўдар па сваёй тэрыторыі. Аднак, усім было вядома з тых самых псэўдапацыфісцкіх прапагандысцкіх крыніцаў, што ў сьвеце назапашана ўжо столькі атамнай зброі, што хопіць раскалоць напалам плянэту. Таму ўсе разумелі, што шанцаў няма, незалежна ад таго, які бок пачне вайну першым. І размаўляць пра тое ўсім было нават неяк па-нэкрафільску ўзрушана прыемна, яскрава уяўляць сабе канец сьвету, а сябе яго ахвярамі. Падобная пагібель выглядала нейкай нават узьнёслай, быццам падкрэсьліваючы, што чалавечая цывілізацыя дасягнула нейкага пэўнага ўзроўню разьвіцьця, які цалкам магчыма й есьць яе найвышэйшы ўзровень. Пэрспэктыва гэткае сьмерці – сьмерці апошніх, а значыць найвышэйшых людзей цывілізацыі, магічна заварожвала. Ці гэта ня выключны лёс, лёс абраных – быць апошнімі людзьмі на плянэце. Будучы Ман’як у сваім дзяцінстве, якое цяпер непрыкметна зрабілася такім далёкім, здаралася не аднойчы ўглядаўся ў якую-небудзь хмару на даляглядзе, што мела незвычайную форму, ці ня ён гэта ўжо – доўгачаканы грыб атамнага выбуху?
Наколькі Будучы Ман’як памятаў свае ўласныя адчуваньні ў дзяцінстве, паміраць ад выбуху атамнай бомбы, па вялікаму рахунку, было не страшна. Таму што казалі, імгненна. Таму што разам з усімі. Адно што, раптам памерці - ўсё ж было крыху прыкра.
Невядома, ці выконвала ў грамадзкае сьвядомасьці пагроза атамнага Армагедона ў тыя камуністычныя часы ролю нечага прынцыпова падобнага да абяцанага біблейскага канца сьвету ў часы разгулу хрысьціянскага цемрашальства, але, безумоўна, людзі тады жылі з нейкай пэўнай папраўкай на гэта, можа й ня ўсьведамляючы. А зараз таго ня было. Цяперашнія шаснаццаці - васемнаццаці гадовыя нават ня ведалі такіх думак, не ўяўлялі сабе, што магчыма штодзённа жыць са звыкла-спакойным асэнсаваньнем магчымасьці таго, што нечакана ўсё можа скончыцца, і апошняй узнагародай у апошняе імгненьне жыцьця можа быць застанецца толькі назіраць відовішча, якога ня бачылі вочы анікога хто жыў на Зямлі раней. А можа, проста аднойчы, паклаўшыся спаць, ужо ніколі не прачнесься і нават не даведаесься, што ж адбылося. Яны ня ведалі, як гэта - жыць закладнікамі гістарычнага лёсу краіны, закладнікамі палітычных гульняў урадаў, закладнікамі дасягненьняў навукова-тэхнічнага прагрэсу ды адкрыцьцяў навукоўцаў-фізыкаў, што знайшлі свае выдатная выкарыстаньне ў зброі дваццатага стагодзьдзя. А тыя, каму паболей год, цяпер мабыць шчасьліва забыліся на гэтую акалічнасьць, на гэтую значную складаючую былога жыцьця. Бо казалі, пагроза Атамнай Вайны цяпер зьнікла. Быццам бы.
Што ні кажы, а людзі, якія жылі некалькі дзесяцігодзьдзяў пад нарастаючай пагрозай Атамнай Вайны, усё ж, жылі інакш. Ня так, як зараз. Як сьпяваюць “Песьняры” – “няма таго, што ранш было”.

Будучы Ман’як азірнуўся. Акрамя яго на прыпынку было некалькі чалавек. Звычайныя нецікавыя, прадказальныя людзі. Усе больш ці менш пьяныя: жанчына сярэдніх гадоў, два яе спадарожніка, што хісталіся, і яна трымала іх пад рукі, адзін зь якіх хутчэй за ўсё быў муж, сьмярдзючы валацуга, што сядзеў на лаўцы, у якога ўсё жыцьцё - сьвята без перапынку, ды яшчэ маладая парачка, што відаць моцна стомленыя сёньняшнім доўгім вечарам апошняга працоўнага дня на гэтым тыдні прытуліліся да зачыненага шапіку.
Усе яны калі - некалі, здараецца, асэнсоўваюць сваю прадказальнасьць, нават тыя зь іх, хто зусім не мае розуму й здольнасьці да абстрактнага мышленьня, час ад часу сутыкаюцца з вострым адчуваньнем уласнае нецікавасьці самому сабе, таму й пьюць. Ня кожнаму хапае мужнасьці заставацца сам на сам з жахам адчуваньня свайго існаваньня, не пераключаючы ўвагу на штосьці іншае з дапамогай алкаголю альбо нейкіх бязглуздых паўсядзённых спраў ды заняткаў.
А вось ён, Будучы Ман’як, не рабіў так ніколі. Калі гэтае пачуцьце прыходзіла, падступала з асаблівай вастрынёй, ён наадварот засяроджваўся на ім, скіроўваў хаду думак й пачуцьцяў менавіта ў гэтае рэчышча. З пункту гледжаньня банальнае псыхалёгіі гэта, напэўна, было праявай хваробы. Але ён так ня лічыў. Падобныя адносіны да свайго існаваньня ў жыцьці на яго думку ўзвышалі яго над іншымі, адрозьнівалі ў лепшы бок ад астатняга чалавечага статку, ад быдлячае большасьці суайчыньнікаў.
“Проста ня трэба задумвацца” – казаў некалі яму адзін псыхатэрапэўт. “Не, такі рэцэпт не для мяне, - не згадзіўся тады ён, як і не згаджаўся ніколі апасьля ў думках, згадваючы тую спрэчку, - не задумвацца – гэта прыдатна для быдла, а не для чалавека”.
Цяпер, пасьля год практыкаваньняў у падобных мэдытацыях, ён нават быў закаханы ў гэты безумоўна хворы для нармальнага здаровага чалавека стан сьвядомасьці, стан надзвычай падвышанага адчуваньня сабе й рэчаіснасьці, стан абвастрэньня ўсіх пачуцьцяў. На мове лекараў гэты стан завецца “памежным”. Паміж нармальным й ненармальным. Калі чалавек яшчэ не вар’ят, але ўжо і не здаровы. Пры гэтым тыя ж самыя лекары сьцьвярджаюць, а ўсьлед за імі паўтараюць усе астатнія, як распаўсюджаную зьбітую ісьціну, што цалкам псыхічна нармальных людзей няма. Вось і атрымліваецца, што ніхто дакладна ня ведае, ня можа вызначыць, дзе тыя межы, калі ты ў памежным стане, а калі яшчэ не, альбо ўжо не.
Ён знаходзіўся ў гэтым стане гадзінамі, днямі, тыднямі. Памежны стан псыхіка зрабіўся для яго адзіна нармальным.

Падышоў тралейбус. Будучы Ман’як і яго нецьвярозыя суайчыньнікі занесьлі ў яго свае целы, паклалі на сядзеньні. Пасажыраў было няшмат, звычайна з гэтае ўскраіны гораду а дванаццатай гадзіне вечару ў бок цэнтру болей й не накіроўваецца. Жанчына нягучна лянотна лаялася са сваім мужам з-за нейкіх дробязей, зразумелых адным толькі ім. Будучы Ман’як змрочна пазіраў у цёмнае вакно.
Але на наступным прыпынку ў салён заваліў шумлівы натоўп моладзі – скончылася дыскатэка. Дзяўчынкі ў кароткіх спадніцах, у аблягаючым адзеньні, якое па задумцы было павінна дэманстраваць усяму сьвету прыгажосьць іх целаў, але на самой справе, наадварот, толькі падкрэсьлівала недахопы постаці, з ярка расфарбаванымі, у большасьці сваёй безгустоўна, касмэтыкай тварамі, яшчэ ўзбуджаныя толькі што наведаным сьвятам жыцьця, гучна размаўляючы, час ад часу нібыта стараючыся з усяе моцы перакрычаць адно аднаго, пачалі спрытна заскокваць у тралейбус, займаць крэслы, хто раней, ствараючы жартлівую валтузьню. Хлопцаў амаль не было, адзінкі. Магчыма, з той прычыны, што дыскатэка праводзілася ў памяшканьні вайсковай вучэльні, таму курсанты – закладнікі жыцьця па распарадку засталіся, а “дамы” накіраваліся дадому.
У начной цішыні, ледзь расчыніліся дзьверы тралейбусу, раптам выбухнула нястрымная буянства маладосьці, жыцьцёвай энэргіі, аднак, разам з тым ужо непапраўна сьмяротна атручанай, яшчэ да свайго зьяўленьня на сьвет, атручанай яшчэ генэтычна хворымі бацькамі й дзядамі, асуджанай на заняпад, на выраджэньне. Прыкметы гэтага маральнага й фізычнага выраджэньня ў кожнай зь іх адразу ж кідаліся ў вочы. Ня бачаць, ня заўважаюць гэтага, хіба, толькі такія ж самыя ахвяры генэтычнага выраджэньня. Будучы Ман’як бачыў іх вельмі выразна.
Прастору салёну тралейбусу запоўнілі бессэнсоўныя віскі, ускрыкі, найбольш адметнымі словамі на фоне гэтае гукавой какафоніі былі шмат разоў паўтораныя імёны ды расейскія мацерныя словы. Яны асабліва рэзалі слых Будучага Ман’яка.
- Наташа, Наташа, ёб тваю мать! Да где ты там?
- Не, ты што, вааще дура?
- Ой, бля, слышыш, сама такая!
Натоўп юных спадарожніц прыйшлося цярпець некалькі прыпынкаў. Нарэшце, на прыпынку каля чыгуначнага вакзалу, большасьць “прыгажунь” павывальвалася за дзьверы ў ноч, уносячы разам з сабой свае крыкі й гвалт. Аднак зь іх зьнікненьнем, усё адно, у салёне ня стала ціха, як было спачатку.
Цяпер яшчэ адзінай яскравай прыкметай часу зьявіліся мабільныя тэлефоны. Мабільная сувязь, зрабілася сродкам, дзякуючы якому, людзі атрымалі магчымасьць ня толькі падтрымліваць сувязь паміж сабой на адлегласьці, ня быўшы пры гэтым прывязнымі да тэлефонных шнуроў правадной сетцы. Дзякуючы ёй павыходзіла на паверхню ўсё тое дзярмо, што ўтрымлівалася ў людзях і раней так ня кідалася ў вочы. Размова ўслых сам з сабой. Раней думкі й пачуцьці так не выстаўляліся на паказ. Падслухваньне тэлефоннай размовы было ўмяшальніцтвам у прыватнае жыцьцё. Цяпер жа шмат хто сам пачаў выстаўляць не саромеючыся свае прыватнае на паказ, гучна размаўляючы ў публічных месцах, быццам, побач няма нікога ці, быццам, дэманстратыўна - усё адно чуюць цябе іншыя альбо не. Як у песьні БГ – “весь мир это декорация и тут появляешся ты”. А раней жа, здаецца, лічылася, гучна размаўляць паміж сабой ідучы па вуліцы, калі ўсе зьвяртаюць увагу, дрэнным выхаваньнем. Што ж паробіш, у цяперашні час быць нейкім там “выхаваным” зрабілася ня модна. Зараз болей цэняцца іншыя якасьці.
Мабільным тэлефонам лічылі патрэбным абзавесьціся нават тыя, каму ён быў бяз асаблівае практычнай патрэбы, абзавесьціся выключна як пераканаўчай прыкметай навукова-тэхнічнага прагрэсу, якая павінна была абавязкова рабіць іх у вачох саміх сябе ды акружаючых таксама прыналежнымі да той плыні сучаснага жыцьця, якая скіравана ў будучыню. Са шчасьлівай (ці хаця б зьнешне шчасьліва выглядаючай) сучаснасьці – у яшчэ больш шчасьлівую будучыню. Прамым шляхам. Тэхналёгіі Hi-Fi. Стыльны дызайн. Аб’ёмны гук. Зручны дыстанцыйны пульт. Усё для камфорту чалавека! Ты гэтага варты! Усё павінна быць “крута” й “клясна”! Выдатна распрацаваныя шматлікія сродкі, каб не дазволіць чалавеку ні на хвіліну застацца сам на сам з сабой, калі чалавек застаецца сам на сам з сабой.
Адзіная з гэткіх уладальніц кавалачку плястыку – яскравай ды пераканаўчай прыкметы прыналежнасьці да прагрэсыйнае часткі чалавецтва прыцягнула да сабе ўвагу ня толькі Будучага Ман’яка, але й амаль усяго тралейбусу сваёй гучнай размовай.
- Ой, привет! Ты как? Где пропадал?… Вспоминала… А ты?... А тебе хотелось бы?… Ну-у-у… я тоже хочу с тобой встретиться... Ай, блин, вчера вот ходили в ночной клуб, дык сегодня день провалялась, ага… особенно после девяти мартини, дык я уже и не помню, как домой попала…
У далейшыя некалькі хвілін шматлікія слухачы вымушаны былі даведацца, якім цікавым й насычаным прыемнымі падзеямі жыцьцём жыве гэтая годная прадстаўніца грамадзтва будучыні.
Акалічнасьці асабістага жыцьця. Але яны могуць быць у асобы. А гэта – гэта істота, адзінка, арганізм, чыё зьяўленьне ў сьвеце абавязана ўсяго та, што праяве адпаведнага інстынкту яе бацькамі, што некалі мела месца ў іх, у сваю чаргу, таксама сьляпым й бессэнсоўным існаваньні. Ня болей за гэта. Істота, у адрозьненьне ад асобы, ня можа мець асабістага жыцьця, яна не жыве, а існуе.
Сумуючы Будучы Ман’як пачаў яе вывучаць. Гэтая выглядала, ўсё ж, амаль падобнай да жанчыны, не так, як большасьць іншых – хадзячых набораў зваленых да кучы частак целаў ды палавых прыкметаў, пазбаўленых прапорцыяў. Нібыта рука якога жорсткага жартаўніка-стваральніка папрацавала так, што яны выглядалі як ажыўленыя карыкатурныя малюнкі – пародыі на чалавека з якога-небудзь анімацыйнага фільму. У гэтай асобіны, у адрозьненьне ад астатніх, ногі не былі значна карацей за тулава, памер галавы быў збольшага суадносны з тулавам й на тую частку, пра якую клясык літаратуры казаў, здаецца, так – “месца, дзе сьпіна страчвае сваю назву”, ня выпадала трыццаць-сорак адсоткаў ад агульнае вагі цела. Зразумела, што сучка мела куды болей увагі з боку прадстаўнікоў супрацьлеглага полу, чым большасьць яе сябровак па папуляцыі, ды ўмела карыстацца гэтым. Але пры гэтым выраз яе твару ня пакідаў сумненьняў – выраджэньне закранула яе істоту нават болей, чым большасьць з тых, на першы погляд фізычна й маральна непрыгожых. І справа тут была ня толькі ў тым, што бурлівае начное жыцьцё, насычанае злоўжываньнем тытуню ды алкаголю, неразборлівасьцю у палавых сувязях, не магло не пакінуць, ня гледзячы на яшчэ даволі малады ўзрост, свайго разбуральнага сьледу на яе твары. Гэты выраз выраджэньня, гэтая грымаса, прыкмета заняпаду была на ім ад самога нараджэньня, магчыма, і што вельмі імаверна, была ўнасьледаванаю ад бацькоў.
Сучка, а менавіта так Будучы Ман’як вызначыўся яе называць, безумоўна адчувала сябе гаспадыняй жыцьця. Увесь сьвет і тое, што ў ім, існаваў менавіта дзеля яе. Такая яе жыцьцёвая пазыцыя падалася Будучаму Ман’яку не даравальнай. Ён адчуў аб’ектыўную патрэбу пакараць Сучку.
Ён зразумеў – бацькі гэтае папуляцыі розумам альбо пачуцьцямі ўсё ж адчувалі сваю віну за дэградацыю, за выраджэньне. Яны пакорліва чакалі Атамнай Вайны, як пакараньня, як самапакараньня, як ачышчэньня ад граху свайго існаваньня, бо ведалі й адчувалі, што заслужылі гэта. А у гэтых, у пакаленьня спажыўцоў, аніякага адчуваньня віны няма. Наадварот, аснову іх існаваньня складае ўстойлівая перакананьне, што ўсе навокал, увесь сьвет павінны ім, павінны, як кажуць, як тая шматпакутная зямля калгасу.
Сучку нельга было не пакараць. За тое, што яна такая Сучка.

На прыпынку ён выйшаў сьледам за ёй. Дзьмуў халодны восеньскі вецер. Ён падняў каўнер курткі. За ім, паднятым, схавалася амаль палова твару. Апранутая не па надвор’ю лёгка, Сучка, засьпяшалася ў бок мікрараёну. Ён таксама паскорыў крокі, каб не адстаць ад яе, але трымаючыся на дыстанцыі. Большая частка пасажыраў, што выйшлі на прыпынку, засталіся ля пераходу, чакаць зялёны сыгнал сьвятлафору, каб перайсьці на другі бок вуліцы. Яшчэ двое пайшлі ўздоўж вуліцы прама. У выніку, у бок мікрараёну, куды карацейшы шлях палягаў па прыступках лесьвіцы і далей праз стары пуцеправод, які цяпер, апасьля пабудовы насупраць новага, зрабіўся выключна пешаходным, накіраваліся толькі Сучка ды Будучы Ман’як. Пад гарбатым пуцеправодам праходзілі чыгуначныя пуці, што вялі да вялікай грузавой станцыі. Там на працягу сутак не спынялася праца, вось і зараз адтуль даносілася груканьне вагонаў, неразборлівая рэха перамоў дыспэтчараў са сцэпшчыкамі па гучнай сувязі, што нагадвала хутчэй сабачы брэх, які то сьціхаў, то зноўку падобна хвале ўзмацняўся.
Калі яны праходзілі па пуцеправодзе, у адзіны з гэтых пэрыядаў цішыні, падараваны працавітымі чыгуначнікамі жыхарам засынаючага мікрараёну, Сучка пачула ззаду крокі Будучага Ман’яка. Хуценька азірнулася. Ацаніла становішча. Наступныя некалькі імгненьняў мозг істоты выпрацоўваў усьведамленьне – на вуліцы нідзе нікога, толькі сьледам ідзе нейкі падазроны тып. Становішча яўна выклікала ў яе непакой. Сучка яшчэ раз хуценька азірнулася, каб скласьці больш пэўная меркаваньне наконт яго, і пайшла крыху хутчэй. Асабліва, у той постаці, што цягнулася сьледам, ён не спадабаўся гэты стаячы каўнер. Гэтая дэталь чамусьці й падалася найбольш падазронай.
Манэўры Сучкі канешне не засталіся па-за ўвагай Будучага Ман’яка. Яго ахапіў азарт прасьледаваньня ахвяры, азарт паляўнічага, хаця ён дакладна ня вырашыў яшчэ для сябе, якую мэту мае, аднак тое, што ўжо напужаў яе, было відавочна. Паляваньне абвастрыла ўсе пачуцьці: ён здавалася адчуваў дэталёва стан усёй начной прасторы навокал, кожны прыглушаны гук ці то водбліск аўтамабільных фараў у далячыні даносілі яму вычарпальную шматгранную шматкаляровую інфармацыю аб бягучых падзеях, ён быў здольны загадзя прадбачыць усе зьмены становішча, усе магчымыя варыянты далейшых паводзінаў ахвяры. Зараз, у гэтыя хвіліны, ён уладарыў над яе лёсам, ён цалкам кантраляваў становішча, ён валодаў ініцыятывай.
Далей на шляху да мікрараёну знаходзіўся недагледжаны парк, дзе аніякага вонкавага асьвятленьня не існавала ад пачатку. Перад тым, як спусьціцца ў парк з дарожнага насыпу па лесьвіцы, Сучка трэці раз нэрвова азірнулася, каб убачыць, куды зьбіраецца ісьці гэты невядомы суб’ект - прама па вуліцы, альбо да лесьвіцы, за ёй. Ён, канешне ж, накіроўваўся за ёй. Яна, верагодна бачыла яго ў тралейбусе, але не надаўшы значнасьці, не зьвярнула тады асаблівае ўвагі, а цяпер ліхаманкава разважала, чаго гэты мужык так рэзка падхапіўся і выйшаў сьледам за ёй. Што яму патрэбна? А можа проста жыве ў тым жа баку ды сьпяшаецца да дому, бо надвор’е зусім ня спрыяе нясьпешным прагулкам. Хто ж яго ведае, гэтага падазронага мужыка на пустой начной вуліцы? Становішча, з улікам цёмнай паркавай алеі наперадзе, сапраўды пачало яе палохаць. А што калі раптам узяць ды й пабегчы? Зусім ня сорамна. Можа яна сьпяшаецца, можа ёй некалі, каму якая справа?
- Бля! – вырвалася ў яе скрозь зубы - ледзь не зламала абцас, патрапіўшы ў цемры нагой у стык між плітак паркавай дарожкі.
Далёка на гэтых абцасах не пабяжыш. Хаця таго парку – усяго-та якіх мэтраў дзьвесьце, вунь наперадзе бачна сьвятло з вітрын крамы, на вуліцы сям-там гараць ліхтары. Да слыху ззаду данеслася таропкае тупаньне ног Будучага Ман’яка па прыступках драўлянае лесьвіцы. Пачуўшы гэта, ёй здалося, што ён кінуўся бегчы за ёй. Было зразумела, што калі нападзе, дык менавіта тут, у парку, каб потым пацягнуць у бок, у цемру, да чыгункі, за якой гай ды роў з зарасьцямі хмызьняку. Сучка ня вытрымала і пабегла. Ён не пабег, але пайшоў яшчэ хутчэй. Калі б яна зараз азірнулася, дык абавязкова б убачыла, нават у цемры, як ён усьміхаецца. Усё гэта вельмі пацяшала яго.
Перад самай вуліцай яна ізноў пайшла, на абцасах, сапраўды, бегчы было цяжка, азірнулася, постаць мужыка з узьнятым каўнярам маячыла на алеі ў парку, ён здаецца ня бег, але, усё адно, быў даволі блізка. Калі б ішоў у тым самым тэмпе, што на пуцеправодзе, верагодна яшчэ толькі б спускаўся зараз па лесьвіцы ў парк. Значыць, усё ж, ён сьпяшаўся за ёй!
Між тым, дасягнуўшы асьветленай вуліцы, яна значна супакоілася, хваляваньне яе ўляглося, аднак адчуваньне пагрозы, што зыходзіла ад незнаёмца, ня зьнікла. У думках нарадзіліся новыя варыянты найгоршага разьвіцьця падзеяў: а што калі ён хоча прасачыць за ёй да самага дому і там у пад’ездзе напасьці?
Раптам за вуглом будынку, дзе на першым паверсе месьцілася харчовая крама, яна ўбачыла сумуючых міліцыянтаў. Патруль хаваўся за сьценку ад халоднага ветру, бавячы час да заканчэньня дзяжурства ў размовах. Убачанае значна падвысіла настрой. Яна нават было адчула сябе ў бясьпецы. Але разважыўшы: да дому яшчэ тупаць цэлы квартал, яна пройдзе міма, сумуючыя вартаўнікі грамадзкага парадку толькі праводзяць вачыма “цёлку”, можа абмяркуюць між сабой яе жаночыя вартасьці і застануцца стаяць на месцы. Потым пройдзе паўз іх і той непрыемны мужык, і яны ізноў апынуцца зь ім сам на сам на пустой начной вуліцы.
Сучку пачалі разьдзіраць сумненьні, як паступіць. Яна разнэрвавалася апынуўшыся перад складаным выбарам. Зьвярнуцца да міліцыянтаў па дапамогу? Але ж нічога не здарылася, падумаеш, напужалася мужыка, якіх удзень сотні-тысячы ходзяць па вуліцах. Толькі будзеш тады выглядаць, як дурная. А зь іншага боку, яна ўжо пасьпела амаль пераканаць сябе, што мужык мэтанакіравана прасьледуе яе ад самага прыпынку.
Тут і Будучы Ман’як выйшаў з парку і заўважыў міліцыянтаў. Цяпер ён, зразумела ж, зрабіўся ўсяго толькі звычайным мінаком, што сьпяшаючыся накіроўваецца да дому. Хаця, па-праўдзе, яго жытло знаходзілася зусім ў супрацьлеглым баку.
Сучка рашуча прайшла паўз міліцэйскі патруль. Чаго ужо там, ня першы ж раз даводзіцца позна вяртацца да дому, ды й здаралася апынацца ў розных станах, магчыма сапраўды небясьпечных, не аднойчы. А тут што? Адзіная толькі яе падазронасьць, адзіныя толькі яе напалоханыя думкі.
Яна здагадалася нарэшце выкарыстаць сваю цацку – мабільны тэлефон. Здагадалася хутчэй шляхам ня розуму, а інтуіцыі. Яна ведала, што падазроны мужык яе добра бачыць, а верагодна, што і нават папросту жэра вачыма – усё ж кароткая спадніца ды стройныя ногі ня могуць не прыцягваць позірк здаровага мужыка, так што, хутчэй за ўсё, і пачуе. Дастала з сумачкі тэлефон, націснула, прыклала да вуха і пайшла так трымаючы, быццам з кімсьці размаўляючы: “Да, уже пришла почти. Что? А ты где? Встречаешь меня уже у подъезда? Ну хорошо, счас я появлюсь, жди!”. Каб добра было зразумела Будучаму Ман’яку, словы вымаўляла наўмысна выразна, так што выходзіла аж неяк ненатуральна.
Вось, няхай цяпер паспрабуе крануць! Ззаду ля крамы міліцыянты, наперадзе ля дому (нібыта), яе ўжо сустракае моцны мужчына-абаронца. Так што, яна зусім не адна ў гэтым сьвеце, пакінутая тут яму на расправу. Каб ты, гнюсны тып, нічога там сабе не падумаў! Нават, каб ня ўздумаў лезьці ў добраахвотныя кавалеры-праваднікі, няхай з самымі найлепшымі й высакароднымі намерамі! Казьліна!
Абцасы Сучкі затупалі па асфальце куды больш упэўнена. Цяпер ёй было сорамна перад сабой за свае нядаўнія страхі і яна вельмі злавала на мужыка, які зьявіўся іх прычынай. У думках дасылала ў яго адрас шмат мацерных словаў.
Далей працягваць вясёлую гульню - пагоню Будучаму Ман’яку зрабілася не цікава. Ён прайшоў за ёй сьледам яшчэ крыху, ужо павольным крокам, толькі каб зьнікнуць з вачэй міліцэйскага патруля, і завярнуў за бліжэйшы дом, у двары.
“Sexual traffic” – прыгадалася калісьці пачутае паняцьце са звышдэмакратычнай амэрыканскай прававой культуры, якая недзе там, за акіянам, быццам існавала. Ён усьміхнуўся. Гэты яго ўчынак – па-іхняму выходзіла б менавіта так клясыфікаваць. Але якая лухта! Які там “sexual”. Ён жа не нэкрафіл! Калі б нават і стаў яе гвалтаваць, дык канешне не дзеля ўласнае прыемнасьці, а выключна дзеля яе самой. У пакараньне.

Будучы Ман’як, крыху ўзрушаны ад фіктыўнай пагоні за ахвярай, адразу ж накіраваўся не к сабе да дому, а да Сьціплага Генія Капрафагіі. Ня гледзячы на позьні час. Бо ў дачыненьні гэтага чалавека зьвяртаць увагу на час сутак было ня варта.
Сьціплы Геній Капрафагіі.
Некалі Будучы Ман’як наведаў яго ўпершыню, як псыхааналітыка. Так адбылося іх першае знаёмства, як хворага з лекарам. У такіх ролях яны сустракаліся некалькі разоў. Сьціплы Геній Капрафагіі спачатку ставіўся да яго, як да звычайнага чарговага пацыента, але аднойчы, пасьля ўсяго толькі адзінага сказанага ім слова, штосьці перамянілася. Зараз Будучы Ман’як ужо не памятаў, што гэта было за слова і ў якім кантэксьце яно было тады ўжытая, але быў ўпэўнены, што менавіта так, апасьля таго адзінага вырашальнага слова, адносіны паміж імі зрабіліся іншымі. Сьціплы Геній Капрафагіі штосьці ўбачыў, адкрыў у ім, а ён, у сваю чаргу, у ім. Яны пачалі размаўляць, яны шмат размаўлялі. Колькі разоў мяняліся ролі хворага й лекара, нарэшце, зьніклі зусім, а яны ўсё працягвалі размаўляць, шмат размаўляць. Ім было аб чым размаўляць. Паступова Сьціплы Геній Капрафагіі стаў усё больш выконваць ролю нейкага настаўніка альбо дарадцы, часам схіляючыся да аналітычнае функцыі, але ўжо не таго лекара-псыхааналітыка, што атрымлівае заробак за сваю працу. Яго даўно выгналі з працы ці то з прычыны адсутнасьці ў грамадзтве попыту на спэцыялістаў падобнага профілю, ці то з прычыны скарачэньня штатаў, ці то за прафэсійную непрыгоднасьць. Будучы Ман’як дакладна таго ня ведаў і гэта было яму зусім не цікава й не патрэбна. Цяпер паміж імі склалася хутчэй штосьці накшталт сяброўскіх адносінаў. Цяпер яны быццам рабілі нейкую агульную значную справу і сустракаліся дзеля гэтага. Ім было аб чым шмат размаўляць. У гэтай агульнай справе падзел працы між імі акрэсьлілася такім чынам: Сьціплы Геній Капрафагіі выконваў ролю тэарэтыка, а Будучы Ман’як ролю практыка.
Вось й гэтым разам Сьціплы Геній Капрафагіі ўважліва выслухаў яго расповед аб пагоні за Сучкай і пачаў казаць на гэта:
- Ты павінен вызначаць сабой іх віну, ты мера іх віны, таму што у табе есьць усе аб’ектыўныя перадумовы да гэтага. Але пры гэтым ты не павінен вымераць іх сваёй уласнай асобай, твой асабісты жыцьцёвы досьвед, твая сыстэма каштоўнасьцяў не павіны аніяк адбівацца на гэтым, разумееш? Гэты працэс павінен быць крыштальна чысты. Нічога асабістага. Асабістае ты тут можаш выкарыстоўваць выключна дзеля таго, каб рыхтаваць сваю асобу для аб’ектыўнай меры, для ўдасканаленьня сваёй здольнасьці быць аб’ектыўнай мерай. Аднак, твая асоба з усімі яе ўяўленьнямі аб сабе й акружаючых не павінна ўзьдзейнічаць на створаную ёй аб’ектыўную меру. Бо ты, як і ніхто іншы з нас, ня ведаеш усёй глыбіні разнастайнасьці людзкіх асобін. Мы можам толькі ўяўляць сабе гэтую глыбіню. Іншая асобіна можа быць настолькі іншай, адрозьнівацца ад цябе сваім складам, сваёй сьвядомасьцю, непадобнай, далёкай ад цябе, што ты можаш зусім яе не зразумець з пазыцыяў сваёй асобы, а калі паспрабуеш гэта зрабіць, дык зразумееш хутчэй за ўсё цалкам памылкова, зусім далёка ад якойсьці аб’ектыўнасьці. Вось чаму я хачу цябе перасьцерагчы аб гэтае акалічнасьці, растлумачыць гэты асноўны прынцып падыходу да стварэньня з сабе, са сваёй асобы аб’ектыўнай меры, якая была б пазбаўлена ўсіх бакоў недасканаласьці чалавечае натуры.
- Карацей. На тваю думку, я раблю ўсё верна? Як належыць?
Сьціплы Геній Кпрафагіі ўздыхнуў. Ён хацеў казаць яшчэ й яшчэ, але бачыў, што з Будучага Ман’яка атрымліваецца не дастаткова ўдзячны слухач. Болей за то, колькі разоў ён пытаўся ў сябе, ці разумее ён тое, што ён яму тлумачыць, што даводзіць, хаця б часткова?
Разумеючы, што час сапраўды позьні для працяглых размоваў, на заканчэньне адказаў:
- Ты – збавіцель-зьнішчальнік. У гэтым твае вышэйшая прызначэньне. Ты павінен вызваляць іх ад саміх сябе.
Гэтую навіну Будучы Ман’як чуў ад яго неаднаразова. Гэта было кожным разам, як словы рытуальнага разьвітаньня.

Калі ён пайшоў ад Сьціплага Генія Капрафагіі да сабе ўжо пачыналася раніца. Зьяўляліся першыя мінакі, што сьпяшаліся на працу.
“Вось яны ідуць па вуліцах, глядзяць пустымі вачыма, - разважаў Будучы Ман’як, - і кожны - са сваёй жыцьцёвай крыўдай на штосьці ці на кагосьці, і кожны - са сваім бязьмерна перабольшаным уяўленьнем пра сабе, і кожны - надаючы сабе значнасьці, адчуваючы сваю велічыню, сваю, нібыта, непаўторную ўнікальнасьць, і кожны - замкнёны ў кола ўласных праблемаў ды абставін, якія існуюць пры гэтым толькі ў яго ўяўленьні, толькі ў сувязі зь ім”.
Ён у гэтую хвіліну асабліва востра адчуў, што аніводнаму з уяўленьняў чалавечых асобін пра сабе нічога не адпавядае ў рэчаіснасьці. Аб якой гармоніі з навакольным сьветам можна казаць, калі чалавечая істота на самой справе існуе асобна ад навакольнага сьвету, выключна ў межах свайго штучна створанага ўласнага суб’ектыўнага ўяўленьня аб рэчаіснасьці і сваім месцы ў ёй? Уяўленьня нават ня тое, што моцна скажонага, а зусім не маючага ані кроплі адпаведнасьці рэчаіснасьці. Гармоніі можна дасягнуць толькі разбурыўшы гэтыя межы, а дасягнуць гэтага, знаходзячыся ў стане чалавечае істоты магчыма толькі адзіным шляхам – зьнішчыць у сабе ўсё так званае чалавечае...
Але з іншага боку, да падобнае высновы ці ня прыйшоў ён, разважаючы менавіта разважаньнем чалавечае істоты, карыстаючыся чалавечымі паняцьцямі ды спосабам думкі, бо адкуль яму, чалавечай істоце, ведаць іншыя спосабы й шляхі разважаньняў? А калі нават уявіць, што яго разважаньне аб’ектыўна, дык як ён можа адрозьніць, як можа пераканацца ў гэтым? Якой мерай магчыма гэта вызначыць?
Такія думкі, дыялектычныя сумненьні, займалі яго, блукаючы ў бясконцых нетрах прынцыпу адмаўленьня адмаўленьню, аднак, у душу, ўсё адно, увайшло пачуцьце, што ён цяпер, калі яшчэ ня зусім пазбаўлены фіктыўнага чалавечага ўяўленьня аб рэчаіснасьці й аб сабе, дык абавязкова знаходзіцца на верным шляху да гэтага. Расло й мацнела адчуваньне, што межы паміж навакольным сьветам і яго сьвядомасьцю, якая імкліва пазбаўляецца звыклага чалавечага ў сабе, вызваляючыся ад усіх характэрных для гэтае чалавечае сьвядомасьці стэрэатыпаў ды абмежаваных меркаваньняў, гэтыя межы зьнікаюць. Адбываецца ня тое, што нейкая там пашырэньне межаў сьвядомасьці, дасягаць якога ў пэўных колах хвора-вытанчаных эстэтаў калісьці было вельмі моднай справай з дапамогай наркатычных рэчываў, а адбываецца сапраўднае яднаньне з навакольным сьветам. Яго істота робіцца вольнай ад аковаў чалавечае сьвядомасьці, і адбываецца гэта дзякуючы й згодна выключна яго асабістаму жаданьню. Акт чыстай волі ў чыстым выглядзе. Усё гэта поўніла душу нечалавечае радасьцю.
“Напэўна, гэта й есьць тое, аб чым казаў Сьціплы Геній Капрафагіі, - вырашыў Будучы Ман’як, - мая асоба ў гэтым стане ператвараецца ў дасканалую аб’ектыўную меру”.

Вярнуўшыся дадому, пасьля наведваньня Сьціплага Генія Капрафагіі, ён адчуваў сябе стомленым, спустошаным. Не хацелася болей ні аб чым разважаць, хацелася фазы спрошчанага жыцьця. Пад’есьці, паспаць. Усё ж прыйшла наўздагон яшчэ думка: “Што ж есьць прычынай майго прызначэньня – быць аб’ектыўнай мерай? Чаму менавіта я абраны? Што ў ва мне такое есьць, чым я адрозьніваюся ад іншых? Можа таму, што яны, па ўсёй бачнасьці, адчуваюць свае натуральнае права на жыцьцё і ім не вядомыя нават сумненьні наконт гэтага. Сумненьні ў сваім натуральным праве на працэс свайго жыцьця не наведваюць іх ніколі ані на хвіліну. А я заўжды сумняваюся ў сваім натуральным праве на існаваньне, болей за то, я ніколі ня верыў, што яно існуе, гэтае права, я хутчэй упэўнены, што яго няма. Няма для мяне, а значыць, на самой справе, і для нікога няма. Натуральнага права на існаваньне не існуе ані для каго. Натуральнага права на існаваньне ня існуе... Існаваньня ня існуе...” Вочы Будучага Ман’яка міжволі заплюшчваюцца.

Як належыць сапраўднаму герою глыбока драматычнага твору, герой нашага апавяданьня павінен бачыць сны, у якіх перажывае разнастайныя становішчы й прыгоды, адпаведна думкам, што займаюць яго ў гэтую пару, разважаньням ды ўражаньням ад навакольнае рэчаіснасьці. Пераасэнсоўвае ўсё гэта на ўзроўні падсьвядомасьці і прыходзіць да чаканых альбо нечаканых высноваў. Так яно й адбываецца.
Прыйшлі сны.
Першы. Вось яны ідуць, гэтыя шэрыя, цягнуць свае харугвы, крыжы, пяюць. Пяюць, як выюць. А некалі ж яму нават спадабаліся гэтыя сьпевы. Якая агіда! У руках зьяўляецца кулямёт. Чэргамі па іх. Крыж на крыж. Вось так. І яшчэ доўгай чаргой уздоўж натоўпу, што панічна разьбягаецца хто-куды, пакідаўшы долу свае крыжы, свае харугвы з недарэчнымі выявамі твару, які, як яны лічаць, належыць Богу. Яны намалявалі Бога! Яны здольны на гэта – зрабіць выяву Бога. Яго твар, у выглядзе чалавечага. Што ж, былі у чалавечай гісторыі й такія культуры, што ўяўлялі й малявалі сабе Бога ў выглядзе іншых частак чалавечага цела, напрыклад, у выглядзе мужчынскага дзетароднага органу. Хто зь іх апынуўся бліжэй да ісьціны? Ці варта аб гэтым разважаць? Яны намалявалі Бога. Яны здольны на гэта – зрабіць выяву Бога. Якая лухта! Рабіць Бога па ўласнаму падабенству. Чарвякі.
Кулямі, кулямі, чэргамі па гэтай шэрай навалачы. Прагнаць прэч з вачэй агідную зграю. Вось дзе ён сапраўдны Бог, сапраўдны Бог зараз, у гэтую хвіліну - яго ўчынак. З кулямёта па іх шэсьцю. Вось, у чым сапраўдны Бог. Ня злы й ня добры. Сапраўдны.
Калейдаскоп відовішчаў. Падзеі з маланкавай хуткасьцю зьмяняюць адна другую. Будучы Ман’як сьніць другі сон. Гучаць расейскія словы: “хуй”, “блядь”, шматразова ўжываецца словаспалучэньне “ёб тваю мать”. Гэта сыны й дачкі былой адзінай вялікай Радзімы, гэта выблядкі “савецкага народу”, пачвары-мутанту, стварэньня генэтыкаў-экспэрымэнтатараў, розных там “вялікіх стырнавых” зь іх памагатымі, якім тутэйшыя людзі некалі чамусьці дазволілі рабіць над сабой экспэрымэнты. Яны атрымліваюць. За тое, што дазволілі. Яны атрымліваюць. Ачышчальная зьнішчэньне. .... Ачышчальная полымя.
Калейдаскоп відовішчаў працягваецца.
Трэці сон.
Трэці сон, у які павольна перацякае другі сон, ізноў паўстае атамным прывідам з часоў “халоднай” вайны. Сатанінскую сутнасьць палітыкі ядзерных звышдзяржаваў насельніцтва адчувала й разумела вельмі добра. Гэта асабліва яскрава адлюстроўвалася ў такіх плётках-меркаваньнях, што ўзьнікалі, зразумела ж, не на пустым месцы, як, напрыклад, слых пра тое, нібыта, моцны землятрус у Армэніі быў выкліканы штучна па загаду Крамля – з дапамогай накіраванага падземнага ядзернага выбуху. Як помста ды разам з тым з мэтай запалохваньня іншых, каб прадухіліць “парад сувэрэнітэтаў”, што мусіў вось-вось ахапіць усе рэспублікі Савецкага Саюзу, агонія якога ўжо пачалася, і хаця розныя “перабудовы” ды “дэмакратызацыі” дапамагалі яму, як нябожчыку прыпаркі, гэты монстар не згаджаўся сканаць спакойна. Узгадалася... Але дзе ж яно, ачышчальнае полымя? Вось нарэшце зьяўляецца і яно.
Што ж есьць гэтае ачышчальнае полымя? Можа полымя паганскіх вогнішчаў сьвеціць праз стагодьдзі? Не, гэта полымя атамнага выбуху. Ачышчальнае полымя, якога так і ня здарылася, ня адбылося. Гэта толькі сон. Ачышчэньне дагэтуль не адбылося...

Сьцятыя шэрай багною, скутыя ўласным спакоем
Жывяце бяссэнсоўна і бяссьледна згінаеце вы!
Шляхам адзіным у вечнасьць будзе мае абуджэньне,
Шэрую вадкасьць на Чырвань зьменіць у жылах нянавісьць!

У палоне адвечнае цемры мае кайданы, мой сон пад курганом;
У вязьніцы з каменьняў шэрых мая зьнянавісьць жадае выйсьця зноў.
Цераз бясконцасьць і шэраг часоў, вогнішчаў вечных агні
Прыйду абуджаны тым сьвятлом, што мае колер крыві...
“Aquamorta”

§ 1.2 Пачатак дзеяньняў.

На прыпынку ізноў было некалькі зьнешне знаёмых Будучаму Ман’яку. Так часта здараецца – людзі штодня з году ў год жывуць па заведзеных жыцьцёвых раскладах, выконваюць штодня гэты рытуал наведваньня адных й тых месцаў у адзін ды й той жа час. Існаваньне ў замкнёных колах. Таксама на прыпынку назіраліся яшчэ некалькі, што якасна нічым істота не адрозьніваліся ад усіх іншых насельнікаў гэтага сьвету, нецікавых сваёй нецікаўнасьцю. Аднак, на фоне астатніх адзінага Незнаёмца ён чамусьці вызначыў адразу. Будучы Ман’як адчуў, што гэты Незнаёмец зусім не такі як астатнія. Ён спыніўся непадалёк ад яго і пачаў пазіраць. Раптам Будучы Ман’як зразумеў, што гэты чалавек зьяўляецца той самай дасканалай выключна аб’ектыўнай мерай, што ён знаходзіцца ў тым стане, якога ён сам заўжды імкнуўся дасягнуць. Прычым якасны ўзровень стану гэтага Незнаёмца такі моцны, аб якім яму самому нават марыць не даводзілася.
Будучы Ман’як пачаў назіраць за Незнаёмцам, чакаючы, што абавязкова ўбачыць ад яго нейкі знак, нейкі сыгнал. На гэты конт ён ня меў сумненьняў.
Пад’ехаў аўтобус, большасьць, хто чакаў на прыпынку, зайшлі ў яго. Засталіся толькі Незнаёмец, Будучы Ман’як і нейкі з выгляду даволі памяты жыцьцём мужчына сярэдняга ўзросту. Гэты нумар маршруту быў не патрэбны Будучаму Ман’яку, а калі б нават і быў патрэбны, ён усё адно не крануўся б зь месца, калі незвычайны Незнаёмец застаўся на прыпынку. Ён яшчэ ня ведаў, якія цяпер належыць зрабіць учынкі, але зразумеў, што губляць з вачэй Незнаёмца нельга ні пры якіх абставінах.
Аўтобус пакаціў далей, пакінуўшы воблачка шызага дыму, яны засталіся ўтрох. І раптам чаканьні Будучага Ман’яка спраўдзіліся! Незнаёмец, высокі худы мужчына год сарака пяці, які за гэты час аніводнага разу нават й не зірнуў у яго бок, нечакана неяк выпраміўся, твар яго зрабіўся цьвёрдым, нібы скамянеў, сувора сьцяў вусны, губы зрабіліся жорсткай рысай, што падкрэсьліла няўмольны позірк халодных вачэй. Відовішча ўзмацнялася гульнёй на твары сьвятла й ценю, што клаліся на яго ад вулічных ліхтароў. Гэтыя перамены ў твары Незнаёмца надалі рашучасьці Будучаму Ман’яку. Ён углядаўся ў гэты твар і разумеў, што гэта твар самой Вечнасьці, што з гэтых вачэй глядзіць адзіна сапраўдная мера ўсяму і позірк гэты ня зьменіцца нават калі перад ім будуць гінуць галяктыкі і ўвесь сусьвет.
Да прыпынку падышлі яшчэ двое – мужчына з жанчынай, напэўна муж з жонкай, таксама сярэдняга ўзросту, спыніліся побач з трэцім удзельнікам гэтае сцэны, што заставаўся па-за межамі складанага звышнатуральнага псыхалягічнага кантакту Будучага Ман’яка з Незнаёмцам.
Будучы Ман’як чакаў патрэбнага знаку. Незнаёмец глядзеў некуды паўз яго, але Будучы Ман’як й ня меў патрэбы, каб ён зьвяртаў на яго ўвагу. Яму й без таго было дастаткова, што ён бачыць гэты скамянелы твар, гэты позірк. Аднекуль з глыбінь прыйшло ўсьведамленьне, што зараз ён павінен здзейсніць Учынак. Гэта й есьць Знак. Пара дзейнічаць!
Будучы Ман’як выцягнуў руку з кішэні курткі. Рука сьціскала пісталет. Яна сьціскала яго ў кішэні ўвесь час. Ён так і хадзіў заўсёды па вуліцы, трымаючы руку ў кішэні, а ў руце трымаючы пісталет. Цягам апошніх год ён амаль што ніколі ня выходзіў з дому бяз зброі. Гэта быў дробнакалібэрны пісталет, расточаны, перароблены з газавага пад баявыя патроны.
Будучы Ман’як выцягнуў руку з кішэні курткі. Рука сьціскала пісталет. Ён упэўненым цьвёрдым разьлічаным рухам навеў яго на памятага жыцьцём мужчыну сярэдняга ўзросту. Стрэліў. Навеў на жанчыну. Стрэліў. Навеў на яе спадарожніка. Стрэліў.
Усё адбылося за некалькі імгненьняў. Забітыя паваліліся. У паветры вакол Ман’яка расплыўся з’едлівы парахавы пах. Ён зірнуў у твар Незнаёмца. Ён чакаў пабачыць на ім знакі ўхваленьня й задавальненьня гэтым учынкам. Ён ня сумняваўся, што верна зразумеў Знак, сыгнал, што зрабіў усё, як патрэбна, як належыць.
Ман’як зірнуў у твар Незнаёмца. Ён не пазнаў яго! Куды зьнікла тая суворасьць, няўмольнасьць, нечалавечая чысьціня стальнога позірку халодных вачэй?! Перад ім быў сьмяротна перапужаны, зьбянтэжаны, спаралізаваны жахам чалавек, які стаў сьведкам нечаканага жорсткага забойства.
Ман’як зразумеў, што памыліўся. Твар Незнаёмца ня быў Знакам, ня быў тварам Вечнасьці. Гэта ён сам ва ўласных думках надзяліў яго ўсімі гэтымі звышчалавечымі якасьцямі.
Нэрвовая перанапружаньне апошніх дзён згуляла зь ім злы жарт. Зрабіў сам сабе пастку і сам жа ў яе патрапіў.
Ад роспачы Ман’яка аж закалаціла. Аб якой “аб’ектыўнай меры” тут ужо было казаць!
Ён скачком пераадолеў адлегласьць у некалькі крокаў да Незнаёмца. Зірнуў з нянавісьцю ў яго скажоны жахам твар. Незнаёмец адхіснуўся. Ман’як з імпэтам злосна плюнуў яму ў вочы. У палахлівыя Быдлячыя Вочы.

Пытаньні для самакантролю да § 1:

1. Як быў павінны абысьціся Будучы Ман’як з дзяўчынай, якую прасьледаваў на начной вуліцы?

Варыянты адказаў:
- не прасьледаваць
- напужаць
- згвалціць
- забіць
- напужаць і згвалціць
- напужаць, згвалціць і забіць
- забіць і згвалціць
- зьвярнуцца па дапамогу да міліцыянтаў, заявіўшы, што дзяўчына яго прасьледуе.

(Верных адказаў няма)

2. Што быў павінны зрабіць Будучы Ман’як на прыпынку грамадзкага транспарту?

Варыянты адказаў:
- не зьвяртаць увагі на Незнаёмца
- забіць Незнаёмца
- забіць сябе
- забіць сябе й Незнаёмца
- забіць астатніх прысутных
- забіць астатніх прысутных і Незнаёмца
- забіць астатніх прысутных, Незнаёмца і, нарэшце, сябе
- не зьвяртаць увагі на сябе ды “забіць” на ўсё

(Верных адказаў няма)

Практычныя заданьні да § 1:

1. Скарыстаўшы надыход цёмнага часу сутак, дачакайцеся на прыпынку грамадзкага транспарту асобу, якая б значна саступала Вам у фізычных магчымасьцях, альбо абярыце аналягічны аб’ект для практыкаваньня непасрэдна ў салёне транспартнага сродку. Неабходнай умовай практыкаваньня зьяўляецца наяўнасьць дастаткова працяглай дыстанцыі, якую аб’екту патрэбна пераадольваць пешшу ў адзіноце (найлепш прыдатныя умовы: пэрыфэрыйныя раёны гарадзкой жылой забудовы, аддаленыя населеныя пункты ў сельскай мясцовасьці з недастатковай забясьпечанасьцю насельніцтва транспартным абслугоўваньнем і г.д.). Распачніце прасьледаваньне аб’екту, якое паступова ажыцьцяўляйце ўсё больш яўна ды адкрыта. Пад час выкананьня практыкаваньня ўважліва прыслухоўвайцеся да ўласнага настрою й пачуцьцяў. Дзейнічайце згодна абставінам. Дзеля атрыманьня карэктных вынікаў практычнае заданьне рэкамэндуецца паўтарыць ня менш за 3-5 разоў.

2. ------------------------------------------------------------– *(па маральна-этычных меркаваньнях гэтае практычнае заданьне ў дадзеным выданьні падручніка не падаецца).

Па выкананьні практычных заданьняў паўторна задайце сабе пададзеныя вышэй пытаньні для самакантролю. Параўнаеце свае папярэднія адказы з апошнімі. Зрабіце адпаведныя высновы.

§ 2.
Сэрыйны Забойца.

§ 2.1 Уводзіны ў тэму.

Напэўна кожнаму, назіраючы навакольнае жыцьцё, даводзілася раптам прыходзіць да нечаканых высноваў? Вы ніколі не задумваліся над тым, як жа моцна грамадзтва заўсёды чакае на зьяўленьне ў сабе (у грамадзтве) сэрыйнага забойцы?! Якую ж сапраўдную, шчырую патрэбу яно мае ў ім! Вы ніколі не заўважалі? Зь якой ахвотай за зьяўленьне САПРАЎДНАГА СЭРЫЙНАГА ЗАБОЙЦЫ заўжды пачынае выдаваць людская пагалоска кожныя два, а тым больш тры, выпадкі, пакуль што нераскрытых забойстваў ці замахаў на забойствы з падобнымі абставінамі, калі з міліцэйскіх зводак даведваюцца, што яны адбыліся прыблізна ў адной мясцовасьці і праз адносна невялікі час.
А ў каго-небудзь калі-нікалі ўзьнікала жаданьне паразважаць, чаму ж грамадзтва так моцна чакае на зьяўленьне сэрыйнага забойцы? Хіба ты, шаноўны чытач, лічыш, што само ўзьнікненьне падобнага жаданьня, разважаць у гэтым накірунку – ужо есьць значным адхіленьнем ад нормы, і есьць першым крокам да таго, каб самому зрабіцца сэрыйным забойцам? Добра, сфармулюем пытаньне інакш: а ці не марыў ты, шаноўны чытач, пра тое, каб самому зрабіцца сэрыйным забойцам? Не? Не марыў? Нашто табе марыць, калі ты й есьць той самы сэрыйны забойца?
Што ж, у такім выпадку, далейшы расповед хутчэй за ўсё падасца табе нецікавым, па-дзіцячы цнатлівым ды рамантычным, залішне паэтызаваным, бо вядома ж – лепш раз зрабіць самому, чым сто разоў пра тое прачытаць. Тым больш, шчыра кажучы, уласны практычны досьвед аўтара ў гэтае галіне грамадзкае дзейнасьці пакуль што пакідае жадаць лепшага.
Адно бясспрэчна – грамадзкая думка заўжды цярпліва чакае на зьяўленьне сэрыйнага забойцы, заўжды гатовая да гэтае зьявы і прагне яе. Што есьць таму прычынай? Адчуваньне нейкае сваёй віны, за якую трэба чакаць пакараньня? Недахоп моцных адчуваньняў ды яскравых уражаньняў пры сучасным “цывілізаваным” ладзе жыцьця? Як жа: “Вы чулі? На нашай вуліцы ўчора сярод белага дня выразалі сям’ю?!”. Не сваю канешне, нават не сваякоў і не знаёмых, але ж уявіце: тут, недзе побач, на нашай вуліцы, выразалі, усю... Ня выключана, што гэтых людзей вы мелі магчымасьць не аднойчы сустракаць у краме, на прыпынку грамадзкага транспарту. І вось іх жорстка і бессэнсоўна забілі. Да чаго ж адметная падзея ў аднастайнай паўсядзённасьці шэрага жыцьця!
Альбо, прычына усё ж у адчуваньні нейкае віны і, як вынік, у чаканьні нейкага пакараньня? Ці можа, дакладней, жаданьне рызыкі зрабіцца ахвярай? А адкуль яно? А можа гэта падсьвядомае асэнсаваньне хворага грамадзтва неабходнасьці нейкае “чысткі” ў сваіх шэрагах, а магчыма ўвогуле - татальнага самазьнішчэньня? А яно адкуль? Пры спробах даць адказы толькі ўзьнікае яшчэ болей пытаньняў.
Грамадзтва наўрад ці дасьць зразумелыя і выразныя адказы на гэтае пытаньне. Наўрад ці я сам прапаную грамадзтву гэтыя адказы. Але адно зразумела, выснова пільнага назіральніка – грамадзтва заўсёды мае патрэбу ў Сэрыйным Забойцы.

Ці павінны сэрыйны забойца на Вашу думку абавязкова быць гвалтаўніком? Тут магчыма прывесьці шмат довадаў як “за”, так і “супраць”. Аднак, як кажуць, аб густах не спрачаюцца. А гэта, безумоўна, справа густу. Разнастайнасьць жыцьця ня робіць выключэньнем й гэтую зьяву. У выніку дзейнасьці адных сэрыйных забойцаў людзі, атрымаўшы кулю са снайпэрскай вінтоўкі, нечакана для сабе й акружаючых гінуць прама на вуліцы, у выніку дзейнасьці другіх – жорстка згвалтаваныя дзяўчаты скідаюцца з дахаў шматпавярховак у “спальных” раёнах, трэція - звычайна падманам заманіваюць свае ахвяры ў лясныя масівы, дзе ціхамірна расчляняюць пад сьпевы птушак на сьвежым паветры, і гэтак далей. Есьць такія сэрыйныя забойцы, у выніку дзейнасьці якіх бяз сьлядоў зьнікаюць палітычныя дзеячы, але гэты выпадак ўжо сапраўды – паталёгія і не мае аніякага дачыненьня да таго рамантызаванага грамадзкай думкай вобразу сэрыйнага забойцы, аб якім мы вядзем гаворку. Сэрыйныя забойствы ў карысьлівых мэтах (ці дакладней у выключна карысьлівых мэтах – увага, ня блытаць з пабытовай практычнасьцю, што есьць добрай рысаю) – рэч агідная й ня вартая сапраўднага героя-рамантыка. Сапраўдны Сэрыйны Забойца, герой, на якога чакае грамадзтва, загадзя ўдзячнае, дзейнічае выключна па волі Сумленьня, па наказу ды наканаваньню Духа.
Такім чынам,

§ 2.2 Пяцьдзесят шэсьць эпізодаў.

І горад дачакаўся. На працягу некалькіх месяцаў загалоўкі газэтных навінаў на першых палосах былі такія: “Бессмысленное убийство на автобусной остановке”, “Цена человеческой жизни”, «Резня на улицах города», «Кошмар на проспекте Ленина», «Бывший пациент психиатрической больницы признается в убийствах, которые он не совершал», «Бездапаможнасць улады», «Кто терроризирует наш город?», «Начальнік Кастрычніцкага РАУС падаў рапарт аб адстаўцы”, “В городе будет введен комендантский час?”, “Убийства продолжаются”, “Серийный убийца: мнение эксперта”, “Забойства актывіста АГП улады прыпісваюць невядомаму ман’яку”, “Усилено патрулирование улиц”, “Сваякі загінуўшых ад рук сэрыйнага забойцы абражаны абыякавай пазыцыяй мясцовых улад”, “Нас убивают!”, “Убийца-одиночка или группа преступников?”, “Манъяк совершает нападения и днем”, “Жертвой стал школьник”, “Подробности новых трагедий”, “Милиционер у каждого столба – это станет реальностью?”, “Монстр на наших улицах”, “Кто гарантирует безопасность?”.

- Ага, тармазі, ёсьць кліент!
Бела-сінія “Жыгулі” патрульна-паставой службы, што запавольвалі рух насупраць кожнага прыпынку грамадзкага транспарту, бо міліцыянты выглядалі на іх нецьвярозых, спыніліся. На чарговым пустым прыпынку, на лаўцы, бязвольна раскінуўшы рукі ў бакі, адкінуўшы галаву, напаўсядзеў-напаўляжаў непрытомны мужчына. Тыповы кліент для адпачынку ў медвыцьвярэзьніку.
Лейтэнант лянотна ўзьняў свае важкае цела з сядзеньня, выпрастаўся ўстаўшы на ногі, нясьпешна пайшоў да “стомленага” грамадзяніна, абцягваючы і папраўляючы на сабе форму, пакінуўшы дзверку патрульнага аўтамабілю адчыненай. Таксама, крэкнуўшы, павольна выбраўся і яшчэ адзін.
Раптам першы, ледзь агледзеўшы мужчыну, варухнуўшы яго за плечы, адметна ажывіўся, занепакоіўся. Зьмену яго настрою імгненна адчулі ўсе астатнія. Гэта ня быў звычайны шараговы выпадак з нецьвярозым, што паснуў на вуліцы. Мужчына на лаўцы быў забіты. Зарэзаны. Кашуля яго набрыняла крывей, імаверна, ён атрымаў пранікаючы ўдар у вобласьць сэрца.
На ногі быў падняты амаль увесь асабовы склад, але вышуковыя мерапрыемствы па гарачых сьлядох ня прынесьлі плёну. Забойцу не знайшлі. Болей за то, цягам наступных дзён на прыпынках грамадзкага транспарту было зарэгістравана яшчэ тры падобныя злачынствы.

У час, калі аўтобусы й тралейбусы выконваюць свае апошнія за зьмену рэйсы і амаль на кожным выстаўлена шыльда “у парк” ці адпаведна іншай мэханічнай арыентацыі - “у дэпо”, а індывідуальным перавозчыкам, што працуюць на маршрутных таксі, ўжо няма сэнсу дарэмна паліць бэнзін ды салярку, калі ўсе, каму было патрэбна, даўно заехалі куды ім трэба, калі добрасумленныя грамадзяне ўжо паклаліся спаць у кватэрах па месцу сваёй прапіскі, каб адпачыць перад наступным працоўным днём, калі нават на цэнтральных вуліцах - пройдзеш пешшу два кварталы і ня сустрэнеш аніводнага мінака, калі сьвятлафоры ўжо некалькі гадзін цікозна міргаюць жоўтым вокам, калі недабітыя сабакі ў раёнах прыватнай забудовы пачынаюць перабрэхвацца між сабой, разьмінаючыся перад начным канцэртам, у гэты час шэрая непрыкметная постаць, хаваючы твар за паднятым каўнярам, выйшла з цёмнай падваротні на вуліцу, ня сьпяшаючыся накіравалася да бліжэйшага прыпынку. Што ж, калі грамадзкі транспарт яшчэ выконвае апошнія рэйсы, значыць гэта некаму патрэбна, калі ўжо верыць таму, што як сьцьвярджаюць, быццам, штовечар нездарма запальваюць тыя зоркі ў небе для нейкіх невядомых нахабнікаў.
Адной з тых, на чыю патрэбу відаць й ладзяцца апошнія рэйсы грамадзкага транспарту, хаця апошні рэйс гэта паняцьце філязофская – як ні круці, а ўсё калі-небудзь здараецца бывае ў жыцьці альбо хаця б на бягучы дзень ці момант апошнім, дык вось адной з тых, хто мае патрэбу некуды заехаць у гэты час, калі інтэрвал руху транспартных сродкаў рызыкуе расьцягнуцца недзе да шостай гадзіны раніцы, адной з гэтых няўдачніц, каму не хапае на ўсе справы дваццаці чатырох гадзін у сутках, была нейкая маладая жанчына. Позьні час, адсутнасьць хоць якіх сродкаў перамяшчэньня, чаканьне ў адзіноце на пустой вуліцы - усё гэта прымушала яе крыху нэрвавацца. Да таго ж усе гэтыя жудасныя падзеі апошніх дзён, аб якіх толькі што й было размоваў у горадзе. Яна нэрвова варушыла рукамі ў кішэнях стыльнага чорнага плашчу, час ад часу рабіла некалькі нэрвовых крокаў туды-сюды пад слупом з шыльдачкай з раскладам руху аўтобусаў. Расклад ўжо некалькі год як цалкам не адпавядаў рэчаіснасьці. Большасьць з пазначаных нумароў маршрутаў даўно не хадзілі па гэтае вуліцы.
Яна паглыбілася ў свае думкі, так што не адразу заўважыла, як на прыпынку зьявіўся яшчэ нейкі начны вандроўнік. Толькі што не было і раптам узьнік. Незразумела, адкуль толькі пасьпеў падыйсьці. Яна нават скаланулася ад нечаканасьці, калі ўбачыла, што не адна на прыпынку. Ён спыніўся на супрацьлеглым баку пляцоўкі, і нібыта ня выказваў аніякае цікаўнасьці да яе асобы. Але адразу падалося непрыемным, што ён азірнуўся, пільна ўглядаючыся ў канец вуліцы, потым хутка прабег вачыма па вокнах дому насупраць і, ўсё ж такі, хуценька, ажно неяк падазрона занадта хуценька, зірнуў і на яе. Апасьля ізноў уважліва агледзеў вуліцу, быццам бы так, проста, ледзь паварочваючы голаў. І гэты непрыемны стаячы каўнер да ўсяго! Магчыма, каб ня гэты каўнер, жанчына паставілася б да зьяўленьня незнаёмца куды спакайней. Але ж кажуць, жанчыны карыстаюцца болей ня розумам, а пачуцьцямі.
На першы погляд нічога асабліва небясьпечнага ў гэтае постаці не было. Аднак, яна адчула сьпіной непрыемны халадок, які прынесла інтуітыўнае адчуваньне сьмяротнае небясьпекі. Непрыемнае адчуваньне ўсё павялічвалася. Нават было ўзьнікла нечаканая думка, самой зьвярнуцца да незнаёмца з нейкімі словамі, спытаць, напрыклад, час альбо спытаць ці магчыма разьлічваць, што будзе яшчэ нейкі транспарт, каб разьвеяць усе страхі ды пераканацца, што гэта самы звычайны чалавек. Але цяжкае пачуцьце небясьпекі мацнела з кожнай хвілінай.
Павагаўшыся яшчэ імгненьне, яна, пад уплывам хутчэй эмоцыяў, чым цьвярозага роздуму, прыняла рашэньне – раптоўна павярнулася і пайшла прэч з прыпынку. Яе пагнаў нейкі невядомы дагэтуль, неасэнсаваны жывёльны жах. Азірнуцца ёй было жудасна. Вельмі хацелася, але было дужа страшна. Здавалася, калі пабачыць, што той непрыемны незнаёмец пайшоў за ёй, дык разарвецца сэрца, нават калі пабачыць, што ён толькі зрабіў некалькі крокаў у яе бок. Яе калаціла нэрвовая ліхаманка.
А чалавек на прыпынку глядзеў ёй усьлед. На схаваным за высокім каўняром твары гуляла незразумелая злавесная усьмешка. Яна зьявілася на твары, калі ён убачыў уцёкі напалоханай жанчыны.
“Што ж, ты пасьпела апамятацца, - думаў ён, - спынілася, не пасьпела стаць парушальнікам, дайшла да мяжы і павярнула назад. Лічы, табе пашанцавала. Не парушыла мяжу – не атрымала пакараньне”.

Ман’як вярнуўся ў свае логава. Сёньня ён знаходзіўся ў дзіўным настрою, выпраўляўся на справу ў вельмі рашучым, а вярнуўся вось у гэткім дзіўным. Калі падвесьці вынік, можна зазначыць, што вечар прайшоў безвынікова. А можа і, наадварот, з вынікам. Існуе ж у навуковых колах меркаваньне, што адмоўны вынік – таксама вынік.
Ман’як адчуў значны спад фізычных сілаў, страту жыцьцёвае энэргіі. Вызначыўшы свае знаходжаньне на кухні, ён зарыентаваўся, адшукаў позіркам знаёмыя прадметы, адпіў вады з бруднага чайніку, хістаючыся пайшоў у пакой, не распранаючыся, як быў, у верхнім адзеньні й абутку паваліўся на ложак. Рука ў кішэні па-ранейшаму сьціскала пісталет. Нерухомым позіркам утаропіўся ў столь. Скарыстаўшы гэты яго стан, думкі ў галаве павольна пайшлі ў наступным накірунку.
Калі тая пустата, што месьціцца знутры цябе, ірвецца прэч вонку, каб злучыцца з пустатой Сусьвету, твая цялесная абалонка перажывае ня лепшыя хвіліны. Нутраная пустата бязьлітасна руйнуе яе, бо абалонка паўстае перашкодай на шляху да вялікае пустаты Сусьвету. А можа гэта вялікая пустата цягне свае шчупальцы да часткі сябе, схаванай у чалавечае цела. Што ж, калі так – тады яшчэ горш. Супрацьпаставіць гэтаму адвечнаму імкненьню няма чаго. Тады кажуць – старэньне. У кожным выпадку цялесная абалонка, покуль мае сілы, стрымлівае гэтае імкненьне пустаты да пустаты, падобнага да падобнага. Аднак, сілы фізычнае абалонкі адмерана заўжды толькі пэўнай абмежаванае колькасьці і аднойчы здараецца тое імгненьне, калі абалонцы больш не стае моцы стрымліваць нутраную пустату, што раз за разам ня спыняе свае бясконцыя спробы парушыць межы. Нарэшце чалавечая пустата, вызваліўшыся, аб’ядноўваецца з вялікай пустатой. Тады кажуць – памер. Пра абалонку. Калі яна робіцца пустая ад пустаты.
Хто, як не людзі ў памежным стане, лепш за ўсіх адчуваюць гэтыя спробы чалавечае пустаты далучыцца да вялікае пустаты сусьветнага вакуўму? Толькі яны, памежнікі, чыя сьвядомасьць хоць у нейкай ступені пазбаўлена сьмецьця паўсядзённае мітусьні, усіх гэтых фіктыўных уяўленьняў аб сабе й навакольнае рэчаіснасьці, зь якіх складаецца чалавечая асоба, толькі яны могуць адчуваць, як моцна пустата прагне пустаты, толькі яны ведаюць, што гэта так. Яны найбольш поўна адчуваюць, што чалавечая асоба зьяўляецца ўсяго толькі тонкай сьценку крохкага сасуду, мяжой паміж вялікай пустатой й малой, а дакладней часткай той вялікае пустаты, што на нейкі тэрмін чамусьці зьняволена ў гэтым сасудзе. У іх, у памежнікаў, сьценка гэтага сасуду робіцца празрыстай, так, што адна пустата пачынае бесьперашкодна бачыць другую. І тады, калі яны ўглядаюцца адно ў адно, не пазайздросьціш адчуваньням той няшчаснай чалавечай асобы, чые межы зрабіліся празрыстымі.
Кім жа тады зьяўляецца памежнік, які пачаў актыўна дзейнічаць, застаўшыся пры гэтым памежнікам? Ён вартаўнік альбо, наадварот, вызваліцель? Калі ён адчыняе шлях нутраной пустаце, вызваляе яе з цялеснае абалонкі, дык атрымліваецца, што вызваліцель. А калі вартаўнік, як у тым пераконвае Сьціплы Геній Капрафагіі, значыць ён вартуе нейкія зусім іншыя межы. Але разам з тым Сьціплы жа й навучае, што ён вызваліцель, які павінен вызваляць людзей ад саміх сябе.
Тады дзе ж яны, тыя межы, аб якіх сапраўды патрэбна клапаціцца? І ці патрэбна наогул? Няўжо сапраўдныя межы ня ў стане самі паклапаціцца аб сабе?
У душу Ман’яка закраліся сумненьні ў вернасьці абранага шляху. Аднак ён хутка пазбавіўся іх з дапамогай адзінае думкі: “А ці ня есьць гэта ўсё - ўсяго толькі мой чалавечы роздум? Ну канешне ж! Толькі мой чалавечы роздум і ня болей за то!”.
Думкі былі рашуча прагнаны прэч і некуды бясьсьледна зьніклі, прыхапіўшы разам з сабой унікальную магчымасьць асабіста-пэрсанальнай і агульна-сусьветнай пустотаў ладзіць паміж сабой нябачныя сувязі, разбуральныя для чалавечае істоты.
У сур’езнай справе Аб’ектыўная Мера й чалавечы роздум – рэчы ня сумяшчальныя.

Гэтым разам ён дзейнічаў надзвычай рашуча. Магчыма гэты вечар й быў тым пераломным, апасьля якога ён ужо ня выяўляў столькі асьцярожнасьці ў дзеяньнях, як дагэтуль.
Ман’як, як звычайна, выйшаў на бязлюдны прыпынак. У гэтым раёне яму раней не даводзілася часта бываць, таму ён ня вельмі добра яго ведаў. Гэтая акалічнасьць толькі ўзмацняла цікаўнасьць да дзейнасьці тут. Акрамя таго, патрэбна было й прытрымлівацца пэўнае стратэгіі ў дзеяньнях – забіваць па непрадказальнай схеме, у розных раёнах, на выпадковых вуліцах. Нязьменнымі ўмовамі заўсёды заставаліся адзіна што позьні час сутак і, што галоўнае, сталае месца – прыпынак грамадзкага транспарту.
На прыпынку нікога ня было. Але ж павінен быў хтосьці зьявіцца, абавязкова павінен. Ман’як ведаў гэта і пачаў чакаць. На пачатку ночы заўжды нехта павінны быў зьявіцца на прыпынку, так атрымлівалася кожным разам. Але чаканьне цягнулася, а ніхто не зьяўляўся. Толькі побач з прыпынкам самотнае прыватнае таксі, патрыманая іншамарка, у якім сумуючы кіроўца таксама чакае, каб нехта зьявіўся на прыпынку ды скарыстаўся яго паслугамі. Таксама чакае. Канкурэнт.
Калі раней за чалавека зьявіцца аўтобус і Ман’як не паедзе на ім, мабыць сапраўды апошнім аўтобусу сёньня, а застанецца чакаць далей, гэта безумоўна не застанецца па-за ўвагай таксіста. Таксіст лянотна пачне тады разважаць: чаго ж чакае тут гэты чалавек, чаму нікуды ня едзе? А калі раней за аўтобус зьявіцца чалавек, таксіст сваёй прысутнасьцю таксама перашкаджае Ман’яку зрабіць справу. Разумеючы ўсё гэта, Ман’як вырашыў пайсьці з прыпынку, а потым вярнуцца. Неспрыяльны зьбег абставін крыху раззлаваў яго, але каб сёньняшні выхад у горад застаўся бязвыніковым, такога ён ня мог дазволіць, ні сабе, ні гораду. Магчыма за гэты час становішча пераменіцца, зробіцца больш карысным для яго.
Ён пайшоў прэч, паказваючы, нібыта вырашыў не чакаць, паблукаў каля дваццаці хвілінаў сярод панэльных шматпавярховак непадалёк ад прыпынку. Заўважыў, як з аднаго пад’езду выйшла кампанія, пачуў абрыўкі іх размовы. Яны разьвітваліся. Хутка некалькі накіраваліся пешшу ў глыбіню мікрараёну, а адзіны ў супрацьлеглы бок, хутчэй за ўсё да прыпынку. Канешне ж да прыпынку. Ман’як ня сумняваўся ў гэтым. Вось, нарэшце!
Нікім ня заўважаны ў цемры, Ман’як хуценька аббег будынак кругом, каб апынуцца на прыпынку раней за магчымую ахвяру. Калі ён вярнуўся на прыпынак, да свайго вялікага незадавальненьня, пабачыў, што таксі стаіць там па-ранейшаму. Ну што ж, калі так...
Сёньня ён быў узброены пісталетам, які пачаў цяпер выкарыстоўваць разам з самаробным глушыльнікам. Прылада, якую змайстраваў уласнымі рукамі, сапраўды даволі значна прыглушала й без таго ня вельмі гучны, сухі гук стрэлу, падобнага да стрэлу дробнакалібэрнай вінтоўкі.
Ну што ж, калі так... Таксіст таксама ж, чакае на прыпынку. Таксама, як тыя, каго Ман’як карае за гэтае чаканьне. Прынцыпова нічым ад іх не адрозьніваецца. Таксама чакае. Таксама парушальнік. Урэшце рэшт, ён меў шанец паехаць адсюль, але ня скарыстаўся ім, застаўся. Ну што ж, калі так...
Ман’як упэўненым цьвёрдым крокам падышоў да машыны. Кіроўца, заўважыўшы яго набліжэньне, ажывіўся, палічыў за чаканага кліента, прыглушыў гук радыё, рыхтуючыся да звычайных перамоваў - “куды? столькі та!”, пацягнуўся рукой да ручкі, каб адчыніць дзверку для размовы.
Аднак пахмурны начны мінак апрануты ў куртку з высокім стаячым каўнярам раптоўна спыніўся за крок да аўтамабілю. Колькі імгненьняў яны глядзелі адно аднаму ў вочы. “Што яму патрэбна? Можа паддаты?” – не разумеў кіроўца яго паводзінаў.
Ман’як рэзкім рухам выхапіў руку з пісталетам з кішэні. Выпрастаў яе над капотам машыны і застрэліў кіроўцу праз лабавое шкло прама ў зьдзіўлены нечаканасьцю твар. У шкле засталася маленькая дзірачка, труп з прастрэленым ілбом за рулём седзячы нахіліўся ў бок. Цішыня. Адно, другое, потым яшчэ некалькі імгненьняў цішыні. Радыё у машыне ёй не замінала. Раней адчуць гэтую дзіўную цішыню, напэўна, замінала дыханьне таксіта ды тахканьне яго сэрца. Цяпер пацішэла. Цішыню было чуваць. Ман’як адчуў, што атрымлівае асалоду ад гэтае цішыні.
У цішыні пачуліся крокі таго чалавека, што падыходзіў да прыпынку. Ман’як падрыхтаваўся да сустрэчы. Сустрэў, стоячы да яго сьпіной.
Той, заўважыўшы начное таксі, чалавека каля яго, нават й ня меў намеру чакаць нейкага там аўтобусу. Засьпяшаўся да аўтамабілю.
- Вам куда? В какую сторону? Может скооперируемся? – пачуўся яго голас.
Ман’як павярнуўшыся, у адказ моўчкі стрэліў у яго. Той паваліўся, але адразу не памер, спрабаваў падхапіцца, ізноў паваліўся, папоўз упарта наперад да таксі. Ман’як дрэнна пацэліў. Прыйшлося дабіваць, нават дзьвюма стрэламі, відаць мужык быў дужы. Каб адразу ў галаву, дык хапіла б дабіць й аднаго стрэлу. Але пасьля першага стрэлу Ман’яка напаткала думка, ад якой ён крыху разгубіўся – “Але ж гэты не чакаў!”. З гэтай думкай Ман’яка ледзь не ахапіла адчуваньне памылковасьці апошняга ўчынку.
“Ён жа ня зьбіраўся чакаць, адразу ж хацеў ехаць”. Выходзіла, што Ман’як загадзя, убачыўшы яго яшчэ каля пад’езду шматпавярхоўкі, прымусіў сабе лічыць гэтага чалавека за парушальніка, ня сумняваўся наконт таго, што ён прыйдзе на прыпынак чакаць. Усё гэта ад таго, што ён ужо кожнага лічыць за патэнцыйнага парушальніка.
Аднак роспачы сёньня ня было наканавана авалодаць душой Ман’яка. Ён разважыў далей. “Але ж не. Усё ня так. Ён ня мог ведаць, ці ня прыйдзецца яму чакаць. Ён ня ведаў, ці есьць на прыпынку таксі. Гэта ўсё выпадкова! Ён мэтанакіравана ішоў да прыпынку. Ішоў да прыпынку, каб чакаць. Таму вінаваты. Таму ўчынак верны!”.
Усё адно, як ня круці, а паехаць на гэтым таксі ў мужчыны к моманту яго зьяўленьня на прыпынку аніяк бы не атрымалася - таксіст ужо быў нежывы.
Пасьля гэтага адметнага выпадку ў падобных станавішчах Ман’як заўсёды спачатку забіваў на прыпынках начных таксітаў, а потым чакаў іншых чакаючых.

Цяпер, апошнім часам, Ман’яку стала неяк прасьцей трапляць да Сьціплага Генія Капрафагіі. Ён не заўважаў, як аказваўся ў яго. Ці то шлях да Сьціплага зрабіўся настолькі звыклым ды знаёмым, ці то Сьціплы сам наведваўся да яго, нейкім незразумелым чынам прыцягваючы разам з сабой свае жытло. Цяпер гэта ўсё былі ня істотныя дробязі, не прынцыповыя акалічнасьці. Асноўны сэнс меўся толькі ў тым, што яны так ці інакш сустракаліся адно з адным. Сустрэчы адбываліся рэгулярна, як і раней. Сьціплы веў з Ман’якам свае бясконцыя размовы, зноў й зноў тлумачыў тое, што было яму й без таго зразумелым. Сьціплы Геній Капрафагіі казаў:
- Ты выконваеш вельмі патрэбную працу, бо нельга дапусьці ь, каб быдла парушала межы. Канешне, усіх парушальнікаў пакараць немагчыма, іх вельмі шмат, але кожнае пакараньне адной істоты есьць паказальным для соцень й тысячаў іншых, гэта прымушае іх лічыцца з патрабаваньнямі парадку, прымушае суцішыць свае бязьмежнае быдлячае нахабства. Ты ж добра ведаеш, якая гэта агідная рэч – бязьмежнае быдлячае нахабства. Што дрэннага есьць у быдле? Анічога! Памятай – ты найвышэйшая Аб’ектыўная Мера, якой вызначаецца неабходнасьць іх пакараньня. Быць быдлам добра ці дрэнна - гэткім разважаньням не павінна быць месца. Ты не разважаеш, твае выключнае прызначэньне ў тым, каб дзейнічаць. Дзейнічаць, цьвёрда ведаючы прынцып. Нічога асабістага, нічога, толькі прытрымліваючыся прынцыпу. Быць быдлам ня добра і ня дрэнна. Бо у тым, што яны быдла, няма іх віны. Яны ня мелі выбару быць альбо ня быць быдлам. Яны есьць. Але што ж выклікае агіду? Я распавяду! Выклікае агіду й праведны гнеў тое, што яны парушаюць межы. Прычым робяць гэта з нахабствам, уласьцівым быдлу. З гэтым нельга мірыцца, за гэта трэба караць. Ты памежнік, ты караеш іх за парушэньне межаў. Вось у чым сэнс тваёй пачэснае справы, тваёй прынцыповае дзейнасьці!
- А хто есьць быдла? – удакладняў у чарговы раз Ман’як, удакладняў ня вельмі цікавячыся, а больш дзеля таго, каб зрабіць гэтым пытаньнем прыемнае Сьціпламу Генію Капрафагіі, якому відавочна падабалася роля настаўніка, падабалася тлумачыць.
- Ахвотна табе нагадаю гэта! – з радасьцю ад канструктыўнае размовы адказваў той, - Быдла - гэта тая асобіна, якая ня мае памяці, памяці гісторыі, памяці сваіх продкаў, якая не мае здольнасьці абстрактна разважаць, ацэньваць становішча з аб’ектыўнае кропкі гледжаньня, не мае волі. Быдла – гэта тая асобіна, якая жыве толькі тут й зараз, чыя сьвядомасьць успрымае сябе толькі ў адзіным месцы прасторы й часу, для якой заўтра й учора не актуальныя, ня выразныя, іх амаль што няма, а існуе толькі сёньняшні дзень, толькі прымітыўныя жаданьні ды патрэбы бягучага моманту, што і вызначае ўсе іх учынкі, вызначае лад быдлячага існаваньня. Гэтыя істоты – абмежаваныя істоты. Вось чаму я клічу такія абмежаваныя чалавечыя асобіны быдлам. А калі натуральнае быдла мае нахабства намагацца парушаць межы сваёй абмежаванасьці, гэтага нельга пакідаць без пакараньня.

Аднойчы, крыху парушыўшы ўсталяваную традыцыю, Аб’ектыўная Мера пакараў парушальніка межаў удзень. Адбылося гэта так.
<......>

- У чым жа парушэньне? Якую маюць віну перад тварам Аб’ектыўнае Меры тыя, хто спыняецца ў чаканьні на прыпынку. Я растлумачу! Калі карыстацца тэрміналёгіяй зь іх сыстэмы, зь іх маральна-этычнай сыстэмы, дык я б выказаўся на гэты конт так: няма большага граху за той, чым існаваць у чаканьні. Калі ты чакаеш, значыць ты здраджваеш жыцьцю. Жыцьцё толькі ў руху. Нехта будзе сцьвярджаць, што ўсё жыцьцё і есьць толькі суцэльнае чаканьне. Хлусьня! Чаканьне – гэта здрада часу, здрада свайму існаваньню! Чаканьне - не жыцьцё! Хтосьці будзе сцьвярджаць, што жыцьцё прымушае раз-пораз спыняцца ў чаканьні. Хлусьня! Грэшная істота сама сабе выдумляе нагоду, каб апраўдаць сваё спыненьне ў чаканьні. Нічога! Нічога ў жыцьці ня прымушае нікога чакаць! Хтосьці будзе сцьвярджаць, што калі цела і спынілася на нейкі час ў чаканьні, ня рухаецца, усе адно думкі не спыняюцца. Хлусьня! Іх думкі даўно спыніліся! Яны спыніліся ў сваіх думках! У думках яны толькі і робяць, што чакаюць, усе іх думкі скіраваныя толькі на тое, што яны чакаюць, чаго яны чакаюць, дзе яны чакаюць, колькі яны чакаюць, як яны чакаюць! І чакаюць яны хутчэй за ўсе наступнага чаканьня! Чаканьне – здрада! У чаканьні іх адзіны сьмяротны грэх!
Сьціплы Геній Капрафагіі незаўважна перайшоў ад проста гучнай імпэтнай прамовы да крыку, ад чаго на імгненьне нібыта апамятаваўся, абцёр сліню з твару, зірнуў у бок крэсла, дзе як звычайна павінны быў сядзець Ман’як, слухаючы яго. Але крэсла было пустым. Напэўна Ман’як некуды перасеў, ці адышоў да вакна, ён так рабіў зрэдку. Сьціплы Геній Капрафагіі прыплюснуў вочы і працягваў, цяпер злавесным шэптам:
- Яны падкрадаюцца да межаў і чакаюць. Не, яны не чакаюць спрыяльны момант, каб парушыць межы, зусім не. Наадварот. Яны ня здольныя парушыць межы і ня імкнуцца да таго. Іх парушэньне, іх грэх - у гэтым чаканьні ля мяжы. Гэтыя гнюсныя істоты чакаюць... чакаюць, калі межы самі насунуцца на іх, яны на гэта й разьлічваюць, каб межы самі зрушыліся, наблізіліся ды прайшлі скрозь тое месца, дзе яны застануць гэтую хвіліну ў сваім подлым чаканьні. Гэта здымае зь іх адказнасьць - тое, што яны дачакаліся, калі межы самі пройдуць скрозь іх, і так яны апынуцца па-за межамі, гэта, як яны лічаць, здымае зь іх адказнасьць! Гэта іх шлях, злачынны шлях па-за межы. Безадказнасьць. Злачынная безадказнасьць жыцьця. Пры гэтым яны яшчэ нахабна зьдзекваюцца з таго, хто мае здольнасьць, волю й адвагу пераходзіць межы ці хаця б папросту зазіраць за іх. Вось чаму патрэбна вартаваць межы. Вартаваць ад падобнага злачыннага чаканьня. Аб’ектыўная Мера не даруе таму, хто абраў гэты шлях – шлях гнюснага лянотнага чаканьня, шлях здрады сапраўднаму жыцьцю. Карай, карай іх! Адпраўляй на суд Аб’ектыўнае Меры кожную істоту, што затаілася ў здрадніцкім чаканьні ля межаў. Выкідай іх раптоўна за мяжу, карай, а потым няхай яны атрымліваюць правасуддзе ад Аб’етыўнае Меры!
Сьціплы Геній Капрафагіі расплюшчыў вочы і агледзеў пакой. Ман’яка нідзе не было, ні ля вакна, ні ў крэсле, нідзе.
Ён зразумеў, што Ман’як пайшоў ад яго, і пайшоў ужо даўно, а ён таго ня заўважыў. Раней ён так ніколі не рабіў. Атрымалася, што слухач зьнік, а ён казаў сваю працяглую прамову ў пустым пакоі, сам сабе. Сьціпламу Генію зрабілася прыкра ад таго, што Ман’як не пачуў смага галоўнага, самых патрэбных тлумачэньняў. Чаму ён сышоў прэч? Што б гэта азначала? Можа Ман’як болей ня мае ў ім патрэбы?
Сьціплы Геній Капрафагіі занепакоіўся.

Забойствы працягваліся. На дапамогу мясцовай міліцыі са сталіцы былі накіраваны лепшыя спэцыялісты. Але дапамога зь іх боку пакуль што нічым істотна не дапамагала справе.
У горадзе зьявіліся чуткі, быццам сваякі пацярпелых стварылі штосьці накшталт атраду самааховы, ці вярней назваць атраду мсьціўцаў, і штовечар выпраўляюцца на вуліцы з мэтай злавіць злачынцу і пакараць, учыніўшы самасуд. Але так гэта ці не, на самой справе дакладна ніхто ня ведаў.
Да таго ж, апасьля першых дзьвюх дзесяткаў эпізодаў, улады пачалі замоўчваць злачынствы сэрыйнага забойцы, намагаліся утойваць зьвесткі аб сапраўднае колькасьці ахвяраў, каб пазьбегнуць панічных настрояў у грамадзтве. У выніку гэта прывяло толькі да адваротнага рэагаваньня з боку насельніцтва. Людская пагалоска прыпісвала ўжо кожнае забойства на пабытавой глебе выключна дзеяньням маньяка, чуткі разыходзіліся ў самым што ня есьць скажоным выглядзе, з-за чаго часьцяком адзіны асобны эпізод, што сапраўды меў месца, лічылі за некалькі розных.
Так прамінула восень і сьледам за ёй большая частка зімы. За гэты час у горадзе на прыпынках грамадзкага транспарту невядомым было забіта пяцьдзесят шэсьць чалавек розных узростаў, вераспавяданьняў, заняткаў. Забойства дзеля забойства. Пры поўнай адсутнасьці хоць якіх-небудзь зразумелых матываў.
Ён рабіў дзёрзкія напады пад самым носам праваахоўных ворганаў, быццам зьдзекваючыся, кожным чарговым эпізодам ўсё больш й больш абражаючы прафэсійны гонар сышчыкаў, наносіў нечаканыя удары там, дзе гэтага меней за ўсё чакалі. Страляў, рэзаў, зрэдку забіваў “цяжкім тупым прадметам”.
Самым ганебным выпадкам для ворганаў унутраных спраў стаўся той, калі пры правядзеньні спэцыяльна сплянаванага апэратыўнага мерапрыемства ад рук сэрыйнага забойцы загінулі адразу тры супрацоўнікі, што дзяжурылі на прыпынку ў цывільным адзеньні пад выглядам звычайных грамадзянаў. Забойца перастраляў іх ва ўпор, ня выявіўшы аніякае цікаўнасьці да таго, хто яны есьць на самой справе, і зьнік, як прывід. Група падтрымкі, што знаходзілася на гэтай жа вуліцы прыкрываючы “падсадных”, на вачох якой усё фактычна й адбылося, ня здолела яго затрымаць, згубіўшы сьлед.

§ 2.3 альбо § 3.1 Скананьне Сьціплага.

Наяўны Ман’як прыйшоў да Сьціплага Генія Капрафагіі. Той, як заўсёды сядзеў у сваім старым зацёртым крэсьле. Гэтае крэсла, напэўна зьяўлялася адзінае рэччу з мэблі ў кватэры, што магла яго вытрымліваць. Не з прычыны вагі цела, а з прычыны аўры Сьціплага, пад разбуральным узьдзеяньнем якой усе рэчы, зь якімі ён працяглы час кантактаваў, хутка псаваліся. Па-за сьпіной Генія ўзвышалася кніжная шафа ад падлогі да столі. Усе гэтыя сотні, а мабыць й тысячы кніг, Капрафагіі прачытаў, шмат якія нават некалькі разоў.
Наяўны Ман’як выцягнуў з-пад курткі вялікі паляўнічы нож з крывасьцёкам і зазубінамі на адным баку ляза. Верагодна ён насіў яго пад адзеньнем у спэцыяльных ножнах. Кінуў нож з грукатам на стол перад Сьціплым Геніям Капрафагіі. Са словамі:
- Ты хворы вырадак!
- Што? Што ты кажаш? Ты пачаў думаць, як яны? Як абмежаваныя?
- Чым яны абмежаваныя?
- Яны абмежаваныя межамі сваёй сьвядомасьці.
- Я жыхар межаў іх сьвядомасьцяў. Што з таго? Што карысьці? Я спыніў існаваньне, я зьнік. Мая ўласная сьвядомасьць зрабілася мяжой іх сьвядомасьцяў, я зрабіўся памежнікам, што вартуе межы. Але навошта? Навошта я вартую гэтыя межы? Я караю парушальнікаў мяжы. Але навошта? Што карысьці?
Тут адбылося нечаканае. Сьціплы Геній Капрафагіі сядзеў моўчкі. Такое было ўпершыню, каб ён не знайшоў, што казаць. Ён заўсёды нешта казаў, а цяпер ён маўчаў. Ман’як атрымліваў асалоду ад гэтага маўчаньня, ад гэтае цішыні.
Праз некалькі хвілін Сьціплы Геній Капрафагіі зноў пачаў казаць. Можна было вырашыць, што за гэты час ён зьбіраўся з думкамі, але гэта было ня так. Ён проста маўчаў некаторы час.
- Няўжо я ў які раз павінен тлумачыць пра тое, што ты Аб’ектыўная Мера? Няўжо трэба пачынаць усё ад пачатку? Здаецца, раней мы былі ва ўсім згодны між сабой, ніколі не спрачаліся...., - адказаў Сьціплы Геній Капрафагіі.
- Ты ведаеш, які гэта пах? Ты ведаеш, як пахнуць мёртвыя целы сьвежай крывей? Ты ня ведаеш яго, ты ніколі не адчуваў гэты пах. Яго ведаю я. Бо я іх забіваю. Не ты.
- Усё так. Я кажу словы, ты дзейнічаеш. Яны парушальнікі, ты памежнік. Ты дзейнічаеш. Ты забіваеш парушальнікаў. Я кажу табе пра тое, што есьць, пра прынцып, кажу табе аб Аб’ектыўнай Меры.
- Я вартую межы, я памежнік. А што за імі?
- За імі? За імі нічога няма акрамя Аб’ектыўнае Меры ўсяму.
- А кім вызначаны межы?
- Кім? Атрымліваецца, што імі самімі й вызначаны, парушальнікамі ды магчымымі парушальнікамі.
- Памылка! – усклікнуў Наяўны Ман’як, - Няўжо Аб’ектыўная Мера не вызначае й не ўсталёўвае межы?
Сьціплы Геній Капрафагіі, пачуўшы гэта, перакрывіў твар, як пранізаны раптоўным болем. І другі раз нічога не сказаў у адказ. Наяўны Ман’як працягваў дапытвацца:
- А як, кім вызначана Аб’ектыўная Мера?!
Твар Сьціплага Генія яшчэ больш сказіла ад невыноснае пакуты. Ман’як наблізіўся да яго і крыкнуў у скажоны твар:
- Ты хворы вырадак!
- Аб’ектыўная Мера вызначана... ёй самой, - ня ўпэўнена вымавіў Сьціплы Геній Капрафагіі.
- Ты хворы вырадак! – зноў рэзка выкрыкнуў Ман’як.
- Але як мы можам аб’ектыўна ацэньваць тое, што па-за межамі..., тое, чыя аб’ектыўнасьць значна пераўзыходзіць максымальна даступнаю нам аб’ектыўнасьць, нашу, бо...
Ман’яка закалаціла ад агіды і раздражненьня. Ён схапіў са стала нож і чатыры разы уторкнуў у жывот Сьціплага Генія Капрафагіі на ўсю даўжыню ляза, кажучы:
- Не. Ебі. Мне. Мазгі, - па слову на кожны ўдар.
І зноў:
- Не.
Удар нажом.
- Ебі.
Удар нажом.
- Мне.
Удар нажом.
- Мазгі.
Удар нажом.
І яшчэ – удар нажом:
- Не.
Удар нажом:
- Ебі.
Удар нажом:
- Мне.
Удар нажом:
- Мазгі.
Ударыў дванаццаць разоў нажом. Потым выцягнуў у хрыпячага паміраючага з роту язык, адцягнуў, адрэзаў і хлёстка наляпіў яму на лоб. Адступіў на крок ад аганізуючага цела, уважліва агледзеў. Такім Сьціплага ён ніколі раней ня бачыў. Гэта была сьвежая плынь разнастайнасьці ва ўражаньнях, у яго ўласных, глыбока суб’етыўных, уражаньнях. Адчуваць свае суб’ектыўныя ўражаньні Ман’яку было вельмі прыемна. Ён за апошнія месяцы стаміўся быць Аб’ектыўнай Мерай усяму, якае не мае сьвежых суб’ектыўных уражаньняў. Таксама прыемна было адчуваць й тое, што аніякага канфлікту паміж аб’ектыўным і суб’ектыўным у межах сваёй асобы не назіраецца, хутчэй наадварот – дзіўная гармонія з самім сабой.
Моцным ударам нагі Ман’як абрынуў цела зарэзанага на падлогу разам з крэслам. Зноў нейкі час пільна ўглядаўся ў С.Г.К., пад якім расплывалася лужына крыві, таксама атрымліваючы сьвежае суб’ектыўнае ўражаньне. Назіраў, як зьмяняюцца абрысы лужыны, як яна павялічваецца, як аб’ядноўваюцца, злучаюцца між сабой асобныя падцёкі. Як дасягаюць адляцеўшага з ілба ў бок адрэзанага языка. Асабліва моцна кроў выцякала з роту. Ён адчуў знаёмы пах, пах крыві, якая памірае. Трапіўшы да паветра кроў заўжды памірае. Яна жыве толькі ў жывым.
- Дзярмо выходзіць праз твой рот. Гэта канец.
Сьціплы Геній Капрафагіі сканаў.

Наяўнаму Ман’яку цяпер было лёгка. Ён рыхтаваўся да таго, што пазбавіцца значнай часткі сябе будзе цяжка, а магчыма, што й вельмі балюча. Аказалася, што зрабіць гэта было лёгка, а зрабіўшы, зрабілася яшчэ лягчэй. Імаверна, што дапамагла звычка забіваць.

Пытаньні для самакантролю да § 2:

1. Як на Ваш погляд, 56 эпізодаў гэта шмат ці не?

Варыянты адказаў:
- на жаль, ня шмат
- у самы раз будзе
- гледзячы з чым параўноўваць
- нават 1 эпізод – гэта зашмат

2. Хто вінаваты?

Варыянты адказаў:
- гледзячы ў чым
- ніхто
- усе
- я
- грамадзтва
- ман’як
- самі ахвяры
- Сьціплы Геній Капрафагіі
- надвор’е
- улада
- кінастужкі амэрыканскае вытворчасьці
- жыды
- школа
- крытычны ўзровень метахондрыяў у клетках крыві
- інш.

(Верных адказаў няма)

Практычныя заданьні да § 2:

---------------------------------------------------------------
---------------------------------------------------– Пад час выкананьня практыкаваньня ўважліва прыслухоўвайцеся да ўласнага настрою й пачуцьцяў. Дзейнічайце згодна абставінам. ------------------------------------------------------------– *(па маральна-этычных меркаваньнях гэтыя практычныя заданьні ў дадзеным выданьні падручніка не падаюцца).

Па выкананьні практычных заданьняў паўторна задайце сабе пададзеныя вышэй пытаньні для самакантролю. Параўнаеце свае папярэднія адказы з апошнімі. Зрабіце адпаведныя высновы.

§ 3.
Дзень Сьвятога Валентына.

Яна ішла па вуліцы раззлаваная, ледзьве перасоўвала ногі, перабраўшы сьпіртнога, стомленая вечарынкай у клюбе з нагоды дня сьвятога Валентына, сьвята ўсіх закаханых. Канешне, каб каханы, той што зьявіўся ў яе жыцьці некалькі тыдняў таму, ня выявіўся сёньня канчаткова гэткім мудзілам і казлом у натуры, працяг вечару склаўся б куды лепшым. Але яна не магла паступіцца сваім гонарам, асабліва калі становішча склалася такім чынам, што ў ім прысутнічала гэтая паблядушка, яе сяброўка. Не, дараваць было нельга, ні ёй, ні яму. Таму, узлаваўшы, і набралася звыш звычайнага.
На шляху ўзьнік прыпынак грамадзкага транспарту. Колькі там гадзін, ці ходзіць што? Яна стомлена ўселася на лаўку ў аўтапавільёне. З дальняга кута павільёну непрыемна цягнула водарам мачы, бо там нехта справіў патрэбу, скарыстаўшы закрытую з трох бакоў сьценкамі канструкцыю. Каб не адчуваць непрыемны пах, выцягнула цыгарэту, запаліла. Дык колькі ж там гадзін?

Ман’як, як заўсёды, выкарыстоўваючы звыклую тактыку наблізіўся да павільёну на прыпынку з заду, каб зьявіцца нечакана. Рашуча зрабіў крок з-за вугла. У павільёне аказалася ахвяраў зусім не багата, усяго адна. Затое хто! Ман’як пазнаў яе адразу. Гэта бала тая самая Сучка, якую ён некалі прасьледаваў на начной вуліцы. Яна была крыху нецьвярозая, але таксама ў наступнае імгненьне пазнала яго, хаця й ня ведала ніколі ў твар, пазнала гэтую постаць, гэты падняты каўнер. Падскочыла з лаўкі, зрабіўшы няўдалую спробу ўцякчы. Ён перахапіў яе кволае цела адной рукой і штурхнуў у дальні цёмны вугал мэталічнага аўтапавільёну, так, што ад сутыкненьня цельца Сучкі са сьценкай пачуўся моцны грукат. Яна павольна спаўзла на зямлю, штосьці ня выразна заверашчала, заенчыла, размазваючы сьлязьмі па твары танную касмэтыку, зашкрабала нагамі ў кароткай спадніцы, спрабуючы падняцца.
Вартая жалю відовішча. Маньяк на момант спыніўся на месцы разглядаючы яе. Усё ж ляжкі істоты выглядалі ня блага, аніякіх прыкметаў агіднага цэлюліту. Вырашыў, не, адразу не заб’е. Гэта ня простая сустрэча. Сёньняшні сьвяточны дзень нельга не прысьвяціць “каханьню”. Які сэнс быць Аб’ектыўнай Мерай усяму калі гэта, як высьветлілася, бяссэнсоўна? Ён загадкава пасьміхнуўся. Падышоў, рыўком падняў яе. Яна дзіка зараўла, паспрабавала біцца, драпаць яму твар кіпцюрамі. Ён спыніў яе марныя спробы супраціву ўдарам у твар адкрытай далоньню, але разам з тым досыць моцным. З носу Сучкі пабег тонкі струменьчык крыві. Цяпер яна толькі ўсхліпвала і дробна калацілася, як ад холаду.
Ман’як крутануўшы яе за плечы, разьвярнуў да сабе сьпіной, схапіўшы рукой за валасы, груба нахіліў, стукнуўшы пры гэтым ілбом аб сьценку павільёну. Трымаючы так, вольнай рукой таропка расшпіліў “маланку” на сваіх штанах, вызваліў са сподняга ладных памераў чэлес, што быў ужо зрыхтаваны да справы, узадраў к верху на сьпіну Сучкі спадніцу, сьцягнуў трусы й калготкі, намацаў патрэбную адтуліну між ног ахвяры, моцна й рашуча ўвайшоў у яе. Ад штуршка Сучка, войкнуўшы, ізноў сунулася ілбом у кут павільёну, стукнуўшыся аб мэталічную сьценку. Асаблівага шоку ў яе гэта ня выклікала, бо за плячыма меўся сей-той пэўны досьвед, калі ёй нечакана авалодвалі да таго, як яна пасьпела да гэтага падрыхтавацца. Вельмі непрыемна, але стрываць магчыма, ня ў першыню. “Может толька трахніт і атпустіт” – у думках паспадзявалася яна.
Ман’як трахаў яе моцна. Вельмі моцна. Хрыпата дыхаючы ад стараньня. У цёмным закутку павільёну сьмярдзела мачой. Кроў на твары Сучкі перамяшалася з бруднымі разводамі ад таннай касмэтыкі. Пад час гвалту яна яшчэ некалькі разоў грукнулася тварам аб сьценку. Ён балюча наматаў яе валасы на руку. Другой ня менш балюча трымаў за бачыну, то штурхаючы на сябе, то падаючы яе цела наперад, дапамагаючы такім чынам сабе вытрымліваць рытм зваротна-паступальных рухаў.
Ман’як працягваў яе трахаць. Моўчкі, самааддана, упэўнена. Як няўмольная машына, як махавік, што набраў абароты. Ён рабіў гэта ня проста са злосьцю ці з нянавісьцю, гэта было штосьці куды большае. Гэта было ўжо куды болей за звычайныя чалавечыя магчымасьці, тым больш значна пераўзыходзіла ўсялякія магчымыя фізіялягічныя й нават надзвычайныя юрлівыя патрэбы. На такое ня здольны звычайны чалавек, які б узбуджаны ён ня быў, а толькі сапраўдны ман’як.
У гвалтаўніка аднекуль узьніклі амаль звышчалавечыя сілы, як у апанаванага д’яблам. Нібыта ў яго шалёны націск ды эрэкцыю нейкім магічным чынам уклаліся сабраныя разам сілы ўсіх тых мужчынаў, якіх ён пазбавіў жыцьцяў дагэтуль. Гэта было ўжо не гвалтам, гэта было касьмічным рытуалам.
У пэўны момант Сучке здалося, што яна вось-вось памрэ ці сама меней страціць прытомнасьць. Аднак гэтага не адбылося. Паступова некуды зьнікала пачуцьце, што яна ахвяра. І раптам ёй зрабілася добра! Вельмі добра. Няўжо ёй спадабалася роля ахвяры, спадабалася падпарадкавацца жорсткаму гвалту? Ды не, якое там, зусім на тое не было падобна. Але, што ж гэта зь ёй адбываецца? Яна нават не пасьпела зьдзівіцца гэтаму, як адчула сабе так цудоўна, як ні было ніколі ў жыцьці раней. Ёй ніколі не было так прыемна рабіць “гэта” з мужыком, ні з адным, ні з некалькімі адразу, ні з кім, нідзе й ніколі.
Тое пачуцьце, што ўспыхнула ў мозгу атамным выбухам ды разьбеглася па ланцугах нэрвовых клетак спапяляючым электрычным токам нельга было параўнаць ні з чым, нельга назваць аніякім аргазмам, бо назваць так – было б ні сказаць нічога. Неадпускаючая напруга працягвала трымаць яе, зьнішчаючы рэшткі самаўсьведамленьня, асэнсаваньня сваёй асобы да якой ёй цяпер не было аніякае справы. Толькі б гэта працягвалася, толькі б ня скончылася ніколі! Ніколі! Ніколі!

Калі яе вочы ізноў пачалі бачыць, а да розуму вярнулася магчымасьць хоць неяк успрымаць навакольную рэчаіснасьць, яна знайшла сябе напалову стаячай на ўласных нетрывалых нагах, напалову вісячай на тым, хто груба авалодай ёй невядома колькі часу таму. Цяпер яна вісела на ім, моцна абхапіўшы за шыю рукамі. Да таго ж зараз яны былі не адны. Насупраць у цемры стаялі тры постаці, адна зь іх сьвяціла то ў кут павільёну, то прама ў вочы электрычным ліхтарыкам. Яна зразумела, што гэта патруль міліцыянтаў. Той, які па нечалавечы авалодаў ёй, глядзеў у бок патруля вышчэрваючыся нейкай злоснай усьмешкай, ад гэтага адначасова выглядаючы і як усемагутны пераможца, і як загнаны ў кут шалёны зьвер.
Маладыя хлопцы ў камуфляжы - учорашнія падлеткі, курсанты міліцэйскай вучэльні, выявілі іх на прыпынку хвілін ужо за дваццаць таму, але пазіраючы на людзей, што па-вар’яцку савакупляюцца, не зьвяртаючы ні нашто ўвагі, не рэагуючы на вокрыкі і нават на адчувальныя дотыкі гумавай палкі - “дэмакратызатара”, ня ведалі што й рабіць, зьбянтэжана стаялі насупраць, чакаючы, калі ж гэта скончыцца. Цяпер, дачакаўшыся, як яна разумела, штосьці казалі, пытацца. Канешне ж пра парушэньне грамадзкага парадку, аб чым ім яшчэ казаць?
Яна пракаўтнула камяк у горле і паспрабавала размаўляць словамі. Здаецца, атрымалася. Пачала нешта ім адказваць.
- Да ладно, рибята, нормальна все, вы ж сами молодые, панимаите. Праздник же севодня, день любви! Мы ж трезвыи совсем, никаво ни трогаим, ни обижаим. Ну извинити уж нас, бывает, чуства нахлынули! Мы ж ничево не нарушаем, спрятались тут ат всех!
- А што с лицом?
- А? Што? С каким лицом? Да нармальна все, рибята, у нас всегда так, ну дали волю чуствам, падумаиш…, - яна панесла зноў усякую лухту, пераконваючы міліцыянтаў, што ўсё ў парадку і ім зусім ня трэба да іх, “закаханых”, чапляцца.
Зараз ёй болей за усё на сьвеце хацелася, каб яны адсюль хутчэй звалілі куды падалей і не перашкаджалі. Не перашкаджалі яе Шчасьцю.
Былы Ман’як пазіраў на міліцыянтаў моўчкі, са злавеснай таямнічай усьмешкай на твары.

§ 4.
Postmortem.

Яны хутка справілі вясельле. Пачалося сямейнае жыцьцё са сваімі клопатамі, радасьцямі і горасьцямі. Неўзабаве зьявіўся на сьвет першынец, ня інакш - вынік іх бурлівага спатканьня ў дзень сьвятога Валентына. А колькі бяссоных начэй правялі яны ля дзіцячага ложачку, калі дзіця аднойчы захварэла! Аднак, на шчасьце ўсё абыйшлося.
Ён уладкаваўся на іншую працу (дапамог школьны сябар), дзе больш плацілі, бо жонка пакуль часова не працавала. Таксама чым маглі дапамаглі бацькі. Яны дапамаглі набыць набор мяккай мэблі і тэлевізар з вялікім экранам. Праз год плянавалі набыць аўтамабіль, каб выезджаць па выхадных за горад у лес, ці на рэчку.
З суседзямі ім пашанцавала. Гэта былі ветлівыя, добрыя, шчырыя людзі, якія заўсёды былі рады прыйсьці на дапамогу.
Яна, зрабіўшы справы па дому, звычайна сядала паглядзець свой любімы тэлесэрыял, у чаканьні вяртаньня мужа з працы, каб потым хуценька прыгатаваць яму вячэру.
Яго працоўны дзень сканчваўся а палове шостай гадзіны вечару. Калі ўвечары, ён вяртаўся дамоў з працы, на прыпынку людзі...

А горад нарэшце ўздыхнуў з палёгкай, калі ў лютым паведамілі, што сэрыйны забойца знойдзены мёртвым. Ён здзейсьніў самазабойства, прычым вельмі жорсткае. Таксама ж жорстка, як забіваў іншых, забіў сябе. Ён адрэзаў сабе язык і пакуль сканаў пасьпеў ня менш за дзесяць разоў увагнаць у жывот нож. Учыніў сабе такое вось “харакіры”. Цела апазнаў адзіны жывы сьведка, на вачох якога сэрыйны забойца колісь зьдзейсьніў свае першае злачынства на прыпынку. Сэрыйным забойцам, як гэта заўсёды здараецца, аказаўся чалавек, на якога ніхто ніколі й не падумаў бы такое.
Такім чынам, самая гучная крымінальная справа за ўсю гісторыю гораду, а можа і ўсёй рэспублікі была спынена. Аднак гэтыя падзеі каштавалі пасадаў некаторым асобам з ліку кіраўніцтва мясцовых праваахоўных ворганаў ды шмат нэрваў іх падначаленым.
Душэўны боль сваякоў й сяброў ахвяраў сэрыйнага забойцы з цягам часу рабіўся ўсе менш вострым. Час сапраўды лечыць. Але на магілах забітых яшчэ доўга зьяўляліся сьвежыя кветкі.

...заўсёды чамусьці спыняліся ў чаканьні аўтобусу на адчувальнае адлегласьці ад яго, неяк яно само па сабе так атрымлівалася, а калі хто з падыйшоўшых і апынаўся побач, дык неўзабаве адыходзіў у бок. Ён заўважаў гэта і на твары, напалову схаваным за высокім стаячым каўнярам, зьяўлялася незразумелая таямнічая ўсьмешка.

Пытаньні для самакантролю:

1. Як на Ваш погляд, ці кантралюеце Вы сябе?

Варыянты адказаў:
- так
- не
- не разумею пытаньня

2. Як на Ваш погляд, ці кантралюе хтосьці (штосьці) Вас?

Варыянты адказаў:
- так
- не
- не разумею пытаньня

3. Ці есьць на Ваш погляд навогул паняцьце “кантролю”?

Варыянты адказаў:
- так
- не
- не разумею пытаньня

4. Ці есьць Вы?

Варыянты адказаў:
- так
- не
- не разумею пытаньня

Верных адказаў няма. Адказаў няма. Няма. Пытаньні есьць?


Postscriptum:
Ад аўтара.

Верных адказаў няма...
Што ні кажы, а есьць нейкая своеасаблівая вытанчаная асалода ў тым, каб напісаць штосьці гэткае, што б выклікала агіду нават у самога сябе.
Кажуць “чарнуха”, ну няхай так. Калі існуе паняцьце, нешта ж павінна яму адпавядаць...
Так? Не? Пытаньні есьць?
пятніца 13 жніўня 2004, сьнежань 2004 – люты 2005.
Belarus
©  Dobry dziadźka Han
Объём: 2.289 а.л.    Опубликовано: 26 08 2007    Рейтинг: 10    Просмотров: 3525    Голосов: 0    Раздел: Повести
«Moj rok-n-roł (Nie vajnie)»   Цикл:
Па-беларуску
«Мэдаль Гонару»  
  Клубная оценка: Нет оценки
    Доминанта: Метасообщество Беларуская прастора (Пространство, где участники размещают свои произведения и общаются на белорусском и русском языках)
Добавить отзыв
Логин:
Пароль:

Если Вы не зарегистрированы на сайте, Вы можете оставить анонимный отзыв. Для этого просто оставьте поля, расположенные выше, пустыми и введите число, расположенное ниже:
Код защиты от ботов:   

   
Сейчас на сайте:
 Никого нет
Яндекс цитирования
Обратная связьСсылкиИдея, Сайт © 2004—2014 Алари • Страничка: 0.04 сек / 29 •